Паводка ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях падтапіла больш як паўтысячы падворкаў
Па стане на 7 красавіка ў Беларусі ў выніку паводкі, у Брэсцкай і Гомельская абласцях, падтоплена больш як паўтысячы падворкаў, гаспадарчых пабудоў і дачных дамоў.
У прыватнасці, як паведамляецца на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у выніку пад'ёму ўзроўняў вады ў рэках (Прыпяць, Гарынь, Простыр, Уза) на тэрыторыі Брэцкай і Гомельскай абласцей застаюцца падтопленыя: паводкавымі водамі — 4 жылыя дамы, 247 падворкаў, 153 гаспадарчыя пабудовы, 111 дачных дамоў, 3 участкі дарог (Гомельскі раён — 6 падворкаў, 5 дачных дамоў, 7 гаспадарчых пабудоў; Жыткавіцкі раён — 23 падворкі, 10 гаспадарчых пабудоў; Мазырскі раён — 158 падворкаў, 123 гаспадарчыя пабудовы, 106 дачных дамоў; Петрыкаўскі раён — 22 падворкі, 8 гаспадарчых пабудоў, 3 участкі дарог; Пінскі раён — 3 падворкі, 3 гаспадарчыя пабудовы; Столінскі раён — 4 жылыя дамы, 35 падворкаў, дзве гаспадарчыя пабудовы).
Талымі водамі на тэрыторыі згаданых абласцей падтоплены 7 жылых дамоў, 49 падворкаў, 51 гаспадарчая пабудова, адзін дачны дом (Столінскі раён — 4 падворкі; Мазырскі раён — 3
падворкі, 2 гаспадарчыя пабудовы, адзін дачны дом; у Гомелі — 7 падворкаў, 9 гаспадарчых пабудоў; Калінкавіцкі раён — 2 жылыя дамы; 3 падворкі; Добрушскі раён — адзін
падворак; Жыткавіцкі раён — адзін жылы дом, 4 падворкі, 3 гаспадарчыя пабудовы; Нараўлянскі раён — 7 падворкаў, 17 гаспадарчых пабудоў; Гомельскі раён — 10 падворкаў, 20
гаспадарчых пабудоў; Хойніцкі раён — 4 жылыя дамы, 10 падворкаў).
Паводле звестак МНС, жыццезабеспячэнне населеных пунктаў не парушана, вядзецца пастаянны маніторынг паводкавай сітуацыі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН