"Платформа" ліквідаваная. Правы зняволеных будзе абараняць "Рэгіён 119"
У Беларусі дзейнічае новая арганізацыя па абароне правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі — прыватная інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова «Рэгіён 119».
Як паведаміла БелаПАН заснавальнік і дырэктар «Рэгіёну 119» Алена Красоўская-Каспяровіч, афіцыйна арганізацыя была зарэгістраваная яшчэ ў красавіку гэтага года. Яе стваральнікі лічаць сябе bдэйным пераемнікам праваабарончай установы "Платформа Инавэйшн", якая паўгода таму апынулася на мяжы ліквідацыі.
Культурна-асветніцкая ўстанова "Платформа Инавэйшн" дапамагала адстойваць свае правы людзям, які адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўленне волі. Яна была створана на базе інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа», што ў кастрычніку 2012 года ліквідавалі па рашэнні Мінска гаспадарчага суда.
Ініцыятарам стварэння і кіраўніком двух гэтых арганізацый быў праваабаронца Андрэй Бандарэнка, заснавальнікам — былы дацэнт Віцебскага тэхналагічнага універсітэта Міхаіл Жамчужны. У цяперашні час абодва яны знаходзяцца ў зняволенні.
У жніўні 2014 года Бандарэнка быў прызнаны вінаватым па трох частках артыкула 339 Крымінальна кодэкса (здзяйсненне хуліганства, злоснага хуліганства і асабліва злоснага хуліганства) і асуджаны да чатырох гадоў пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней у сувязі з амністыяй тэрмін пакарання яму скарацілі да трох гадоў.
Неўзабаве пасля суда над Бандарэнкам быў затрыманы Жамчужны. У ліпені гэтага года яго асудзілі да шасці гадоў пазбаўленне волі ў калоніі строгага рэжыму, яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў крымінальнага кодэкса: наўмыснае раскрыццё звестак, якія складаюць службовую тайну; незаконнае набыццё (выраб) сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, што складае службовую тайну; дача хабару.
Пасля вынясення абвінаваўчага прысуду Андрэю Бандарэнку "Платформу Інавэйшн" узначаліла яго намесніца Алена Красоўская-Каспяровіч.
Паводле яе слоў, вясной бягучага года падатковыя органы прад'явілі кіраўніцтву "Платформа Інавэйшн" прэтэнзіі «з нагоды неажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці і нявыплаты падаткаў». У выніку ў ліпені ўстанова была ліквідавана як «суб'ект гаспадарання, які не прыносіць даход дзяржаве».
Па словах Красоўскай-Каспяровіч, працэдура ліквідацыі не была ўзгоднена з Андрэем Бандарэнка.
«Мы не маем зносін, але, мяркуючы па матэрыялах, якія публікаваліся ў СМІ, Бандарэнка абураўся закрыццём, лічыў, што без заснавальніка мы не маглі гэта зрабіць законна. Тым не менш, паколькі працэдуру ліквідацыі праводзілі падатковыя органы, то абышлося без удзелу заснавальніка, які, як вядома, знаходзіцца ў месцах пазбаўленне волі», — патлумачыла праваабаронца.
Новую арганізацыю, адзначыла яна, атрымалася зарэгістраваць без праблем. «Мне нават прапаноўвалі зарэгістраваць праваабарончае грамадскае аб'яднанне, але з гэтай формай вельмі шмат марокі, а стварыць ўстанову нашмат прасцей», — сказала Красоўская-Каспяровіч.
Паводле яе слоў, назва новай праваабарончай ўстановы абрана невыпадкова.
«У Беларусі 118 раёнаў, колькасць жыхароў у якіх пачынаецца ад 15 тысяч чалавек. А ў турмах у нас утрымліваецца каля 30 тысяч чалавек — гэта ж паўнавартасны раён, якога няма ні на адной карце. Правы гэтых жыхароў гэтага «раёна» мы і абараняем», — заявіла праваабаронца.
Як паведамлялася раней, у кастрычніку 2014 года Дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) МУС афіцыйна даў супрацоўнікам "Платформы Инавэйшн" доступ ва ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы Беларусі. Пасля ліквідацыі арганізацыі права наведваць месцы пазбаўленне волі ў заснавальнікаў «Рэгіёну 119» засталося.
Чакаецца, што ў канцы лістапада адкрыецца сайт новай арганізацыі — region119rb.com.