Любоў Кавалёва: Была за смяротнае пакаранне, пакуль гэта са мной не здарылася
Беларусь — апошняя краіна на постсавецкай прасторы і ў Еўропе, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. Ахінутая завесаю таямнічасці, звязаная з невыноснымі катаваннямі асуджаных, выключная мера пакарання парушае неад’емныя правы чалавека.
— Якім шляхам праваабаронцы спрабуюць развіваць ідэю адмены смяротнага прысуду ў Беларусі, а таксама як сваякі забітых і медыйныя асобы імкнуцца паўплываць на грамадскае меркаванне — глядзім у першым рэпартажы.
Трапіўшы за краты, адседзеўшы сем гадоў, нармальна ўладкавацца ў жыцці становіцца амаль не магчыма.
— Віталь Івашкевіч пасля турмы здолеў не толькі паспяхова прафесійна рэалізавацца ў жыцці, але і знайсці каханне ды стварыць сям’ю.
Для яго навакольны свет быў недастаткова прыгожы, таму з самага дзяцінства ён увесь свой час прысвячаў стварэнню свету, які задаволіў бы яго. Ян Нядвецкі лічыць, што дызайнерамі не становяцца, а нараджаюцца. Ці можа творчасць стаць ладам жыцця, або як просты беларускі хлопец стаў дызайнерам сусветных зорак?
Свой спосаб на жыццё знайшоў інвалід-калясачнік з Менску Яўген Марозаў, ператварыўшы захапляльны занятак у любімую працу. Дзякуючы новусу, марскому більярду, Яўген шмат падарожнічае, бярэ ўдзел у міжнародных турнірах і спаборнічае нароўні з паўнавартаснымі спартоўцамі.