Міністр працы заявіла пра “прарыў у эвалюцыі” гендэрных адносінаў у Беларусі

Беларусь здзейсніла прарыў у эвалюцыі гендэрных адносінаў. Такую заяву зрабіла міністр працы і сацыяльна абароны Марыяна Шчоткіна на пасяджэнні Нацыянальнага савета па гендэрнай палітыцы Савета Міністраў.



dsc_0064.jpg

Фота: brsm.by

Са словаў Шчоткінай, такія дасягненні сталі магчымымі дзякуючы гендэрнай палітыцы, якая праводзіцца ў Беларусі. Па яе інфармацыі, у краіне завяршаецца рэалізацыя чацвёртага праграмнага дакумента на 2011-2015 гады. У яго аснову пакладзеныя рэкамендацыі Камітэта ААН па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні жанчын.

“Мы істотна прасунуліся ў вырашэнні пытанняў роўных правоў і магчымасцяў як унутры краіны, так і на сусветнай арэне”, — сказала Шчоткіна.

Яна таксама паведаміла, што Беларусь уваходзіць у лік 16 краін, дзе індэкс чалавечага развіцця жанчын роўны або пераўзыходзіць аналагічны паказнік сярод мужчын. Па індэксе гендэрнай роўнасці наша краіна займае 28-е месца сярод 187 краін свету, перадае БЕЛТА.

Чытайце: Мужчына ў дэкрэтным: дзіва ці шараговая з’ява