Стваральнік Facebook Цукерберг на два месяцы сыдзе ў дэкрэт
Генеральны дырэктар кампаніі Facebook Марк Цукерберг напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы, што пасля нараджэння дачкі ён на два месяцы сыдзе ў дэкрэтны адпачынак.
Цукерберг напісаў, што яны з жонкай Прысцылай рыхтуюцца да нараджэння першынца, збіраюць свае любімыя дзіцячыя кнігі і цацкі.
Марк Цукерберг таксама распавёў, што плануе ўзяць два месяцы дэкрэтнага, каб глядзець сваю дачку.
"Даследаванні паказваюць, што, калі бацькі, якія працуюць, бяруць адпачынак, каб пабыць з нованароджаным, гэта дае добры вынік як для дзіцяці, так і для сям'і. У Facebook мы прапануем нашым амерыканскім супрацоўнікам да 4 месяцаў аплачваемага дэкрэтнага водпуску, які яны могуць узяць на працугу года", - напісаў Цукерберг.
Паведамленне Цукерберга пра сыход у дэкрэт сабрала амаль 235 тысяч лайкаў.
Чытайце таксама "Мужчына ў дэкрэтным: дзіва ці шараговая з’ява"