Пратэсты ў рэгіёнах становяцца больш жорсткімі
У мінулыя выходныя ў Гродне і Гомелі сутыкнення былі самымі жорсткімі. У эфіры "Настоящего времени" Пётр Кузняцоў, дырэктарам Цэнтра рэгіянальнага развіцця
«Гомельскі дэмакратычны форум». разважае пра тое, да чаго гэта можа прывесці.
— Мы бачым апошнія некалькі выходных, што самыя жорсткія, мабыць, сутыкнення, разгоны і наогул рэакцыя людзей на гвалт адбываюцца не ў Мінску, а ў рэгіёнах — у Брэсце, у Гомелі, у Гародні, у Жодзіна. Чаму, як вы думаеце?
— Адна з галоўных прычын, напэўна, тое, што ў Менску ўсё ж такі адбываюцца гэтыя падзеі настолькі масава, што сілавікі не спрабуюць іх душыць цалкам, а спрабуюць нейкім чынам уздзейнічаць да пачатку альбо пасля заканчэння. Гэта значыць не даваць людзям сабрацца альбо забіраць ўжо так званыя хвасты.
А ў рэгіёнах людзей выходзіць значна менш, і, хутчэй за ўсё, у сілавікоў ужо ёсць такі план, што нейкай хваляй жорсткіх дзеянняў можна гэтыя пратэсты цалкам здушыць для таго, каб людзі перасталі выходзіць у цэлым. Яны пачынаюць практычна адразу страляць, распыляць газ. Відаць, што гэта стварэнне карцінкі.
— Людзі ў нейкі момант пачынаюць супраціўляцца і адбіваць сваіх у міліцыі, ледзь не барыкады будаваць. Гэта таксама ў рэгіёнах адбываецца. Гэта адказ на такі высокі градус, або знак адчаю, ці, наадварот, упэўненасць у сваёй перамозе?
— Гэта, хутчэй, адказ на высокі градус і дзесьці знак адчаю. У кожным рэгіёне ёсць вялікая колькасць праблем, такіх раздражняльнікаў, якія ўжо вельмі даўно існуюць і ад якіх насельніцтва назапашвае злосць. Самы яркі прыклад — гэта Брэст. Там ужо некалькі гадоў ідуць пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, потым вельмі цяжка ўдарыла сітуацыя з каранавірусам, бо там палова насельніцтва так ці інакш звязаная з транзітам тавараў праз мяжу, легальна або нелегальна. Назапашванне такіх праблем у канчатковым выніку адбіваецца на агульным настроі людзей, назапашваецца больш злосці, і яна выплюхваецца.
Тая ж карціна была ў Жлобіне, дзе ў вельмі дрэнным стане горадаўтваральны завод БМЗ. У Гомелі — у меншай ступені. У Гомелі такая нядобрая энергетыка з'явілася толькі ў нядаўнім часе, практычна толькі зараз. Але, як правіла, мы ўсё гэта бачылі ў такіх рэгіёнах, дзе ёсць свой пласт праблем і больш злосці, больш раздражнення на ўладу.
— Людзі ў рэгіёнах стаміліся, змірыліся або спадзяюцца на змены, якія адбудуцца прама цяпер?
— Мне здаецца, людзі ў рэгіёнах стаміліся. І людзі ў рэгіёнах у большай ступені глядзяць на Мінск. Цяпер нямала пратэстоўцаў ездзяць з рэгіёнаў у Мінск, не выходзячы ў сябе ў гарадах. Я ведаю такіх людзей у райцэнтрах Гомельскай вобласці. Яны прама кажуць: нас тут, у райцэнтрах, вельмі хутка вылічаюць, а там у натоўпе лягчэй змяшацца. Да людзей прыйшло разуменне, што ўсё роўна ўсё вырашыцца ў Мінску, і таму рэгіянальныя акцыі сталі нашмат больш малалікімі, чым былі з самага пачатку.
— У розумах людзей яны ўсё яшчэ займаюць шмат месца, або жыццё паволі адсоўвае ўсе гэтыя падзеі на другі план?
— Жыццё адсунула гэтыя падзеі не на другі план, скажам, не на самы першы. Таму што восень, і беларусам, асабліва ў рэгіёнах, трэба капаць бульбу, паспець апошні раз на рыбалку. Нейкі побыт. Гэта таксама адбілася злёгку.
Але самі пратэстныя настроі нікуды не дзеліся. Я практычна ўпэўнены, што нас чакае яшчэ адзін усплёск у досыць хуткім часе, калі прыйдзе зіма, калі людзі адчуюць наступствы эканамічнага спаду. Таму што ўзімку жыццё даражэй, плюс дадатковыя камунальныя плацяжы і іншае. Я думаю, што цяпер невялікае зацішша — гэта натуральная абсалютна рэч у сувязі з сезонам і з некаторай стомленасцю. Але пратэстныя настроі нікуды не дзеліся. Я б сказаў, што яны становяцца толькі больш жорсткімі праз дзеянні сілавікоў і ўлады.