Прымірэння не будзе
Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Яўген Какуша адхіліў прапанову сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Аляксея Шэіна спыніць
справу ў Вярхоўным судзе прымірэннем бакоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба аргкамітэта БХД.
20 ліпеня ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд скаргі аргкамітэта па стварэнні БХД на рашэнне Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі партыі.

Падчас пасяджэння ў аўторак Шэін агучыў пазіцыю аргкамітэта па стварэнні БХД: «Мы паказваем сябрам-заснавальнікам нашай партыі, што мы гатовы адстойваць пазіцыю больш чым тысячы чалавек,
якія выказаліся за неабходнасць стварэння БХД. Афіцыйнай уладзе мы даем магчымасць прадэманстраваць сваю добрую волю і прыняць такое рашэнне, якое б адпавядала закону».
У прапанову БХД уваходзіла карэкціроўка спіса заснавальнікаў партыі з улікам тых асоб, якія адклікалі свае подпісы пад ціскам уладаў; удакладненне некаторых звестак пра сябраў партыі, да якіх Мінюст
агучыў прэтэнзіі; паўторная аплата дзяржаўнай пошліны.
З боку Мінюста пагадненне бакоў прадугледжвала скасаванне свайго ранейшага рашэння пра адмову ў дзяржаўнай рэгістрацыі БХД.
Прадстаўнік Мінюста Яўген Какуша мяркуе, што «рашэнне Міністэрствам юстыцыі прынята. Іншае рашэнне прынята быць не можа».
Нагадаем, устаноўчы з’езд БХД прайшоў у Мінску 28 лютага 2009 года. 16 красавіка Мінюст адмовіў БХД у рэгістрацыі. Асноўныя прэтэнзіі заключаліся ў тым, што пры апытанні прадстаўнікамі
міністэрства заснавальнікаў партыі праз тэлефанаванні і паштовыя лісты не ўсе яны правільна назвалі колькасць удзельнікаў сходаў, на якіх прысутнічалі; колькасць вылучаных дэлегатаў. 17 красавіка
Мінюст прыпыніў сваё папярэдняе рашэнне пра нерэгістрацыю БХД з фармулёўкай «паводле шматлікіх зваротаў заснавальнікаў». 12 мая Мінюст другі раз адмовіў у дзяржаўнай рэгістрацыі
партыі «БХД». У рашэнні адзначалася, што спіс заснавальнікаў і пратакол устаноўчага з’езда БХД утрымліваюць несапраўдныя звесткі. 10 чэрвеня арганізатары БХД накіравалі
скаргу ў Вярхоўны суд. Аргкамітэт па стварэнні БХД лічыць, што падставы для адмовы ў рэгістрацыі партыі з’яўляюцца незаконнымі.