Прызнаць Азарычы

Міністэрства юстыцыі Беларусі мае намер звярнуцца ў шэраг вядучых універсітэтаў Германіі для прызнання канцэнтрацыйным лагера Азарычы (Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці).



Як паведамляецца на афіцыйным сайце Мінюста, ведамства мае намер больш шырока абвясціць пра злачынствы, што адбываліся ў Азарычах, у тым ліку звязаныя з наўмысным заражэннем жанчын і дзяцей тыфам.
Адначасова дадаткова будуць вывучаны матэрыялы Нюрнбергскага трыбуналу, якія знаходзяцца на тэрыторыі Германіі.



Міністэрства юстыцыі Беларусі мае намер звярнуцца ў шэраг вядучых універсітэтаў Германіі для прызнання канцэнтрацыйным лагера Азарычы (Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці).

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Мінюста, ведамства мае намер больш шырока абвясціць пра злачынствы, што адбываліся ў Азарычах, у тым ліку звязаныя з наўмысным заражэннем жанчын і дзяцей тыфам. Адначасова дадаткова будуць вывучаны матэрыялы Нюрнбергскага трыбуналу, якія знаходзяцца на тэрыторыі Германіі.

Праблема прызнання канцэнтрацыйным лагера Азарычы таксама абмяркоўваецца з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа.

Міністэрства зазначае, што намаганні па прызнанні нямецкім бокам лагера Азарычы канцэнтрацыйным робяцца ўжо на працягу некалькіх гадоў. Беларусь выкарыстоўвае розныя інструменты, каб запэўніць германскі бок у тым, што лагер быў канцэнтрацыйным. Аднак МЗС і Мінфін Германіі дагэтуль не пагаджаюцца з гэтым. Прычым яны прызнаюць, што беларускім вязням Азарычаў давялося перажыць велізарныя пакуты, якія сталі вынікам злачыннай дзейнасці нацыстаў.

Мінюст звяртаўся ў Міжнародную пошукавую службу з просьбай выказаць незалежнае меркаванне наконт статусу лагера Азарычы. Прадстаўнікі гэтай арганізацыі заявілі, што не могуць прыняць рашэнне аб прызнанні лагера канцэнтрацыйным самастойна. Пры гэтым яны пагадзіліся, што ўмовы, якія існавалі ў лагеры, і яго мэта супастаўныя з характарыстыкамі канцэнтрацыйнага лагера.

Як разлічваюць у Мінюсце, прызнанню лагера Азарычы канцэнтрацыйным будзе садзейнічаць зварот у шэраг вядучых універсітэтаў Германіі, якія займаліся ў 2003–2005 гадах вывучэннем злачынстваў нацыстаў на тэрыторыі Беларусі ў гады другой сусветнай вайны і, паводле звестак Міжнароднай пошукавай службы, не ведаюць пра акалічнасці, звязаныя з лагерам Азарычы.

Паводле БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: