Радыяцыя даляцела да Еўропы

На ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі Беларусь затраціла 19,4 мільярда долараў. Цяпер на забруджаных тэрыторыях пражываюць больш за мільён чалавек. Але ўрад Беларусі не ставіць за мэту іх адсялення, а мае намер працягваць праграму рэабілітацыі забруджаных зямель.

У першыя дні і месяцы пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС было эвакуявана 138 тысяч чалавек, каля 200 тысяч самі пакінулі забруджаныя тэрыторыі. Сёння там жыве больш за мільён чалавек. Праблемы чарнобыльскай трагедыі да гэтага застаюцца не вырашанымі.



475d66314dc56a0df8fb8f7c5dbbaf78.jpg

На ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі Беларусь затраціла 19,4 мільярда долараў. Цяпер на забруджаных тэрыторыях пражываюць больш за мільён чалавек. Але ўрад Беларусі не ставіць за мэту іх адсялення, а мае намер працягваць праграму рэабілітацыі забруджаных зямель.
У першыя дні і месяцы пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС было эвакуявана 138 тысяч чалавек, каля 200 тысяч самі пакінулі забруджаныя тэрыторыі. Сёння там жыве больш за мільён чалавек. Праблемы чарнобыльскай трагедыі да гэтага застаюцца не вырашанымі.
“Штогод на ліквідацыю аварыі траціцца вялікая колькасць грошай. З 1991-га па 2000 гады страты склалі каля 235 мільярдаў долараў. За 20 гадоў пасля аварыі толькі з нашага бюджэту на ліквідацыю наступстваў катастрофы было затрачана 19,4 мільярда долараў. Калі глядзець на бюджэт 1985 года, то гэта сума — 32 такіх бюджэты, — гаворыць Уладзімір Сінякоў, чалец камісіі Парламенцкага сходу Саюзу Беларусі і Расіі ў пытаннях экалогіі ды ліквідацыі наступстваў аварыяў. На 2011–2015 гады прынятая новая праграма, якая прадугледжвае фінансаванне ў памеры 2,3 мільярда долараў. “Сёння не стаіць пытанне адсялення тэрыторый. У дзяржпраграме асноўным стрыжнем ёсць ідэя адраджэння і рэабілітацыі. Мы мусім за бліжэйшыя гады стварыць умовы, каб там людзям было жыць гэтак жа камфортна, як і на чыстых тэрыторыях, — падкрэслівае Уладзімір Сінякоў.
У краіне на 1 студзеня 2011 года каля 1 мільёна сельскагаспадарчых угоддзяў забруджаныя цэзіем–137, 350 тысяч гектараў — стронцыем–90.
Намеснік начальніка Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Мікалай Цыбулька гаворыць, што часткова атрымалася наладзіць вытворчасць “чыстай сельскагаспадарчай прадукцыі.
“З вытворчасцю нарматыўна чыстай прадукцыі на глебах, забруджаных цэзіем, праблем няма, бо ёсць натуральны працэс распаду радыецэзія, замацавання яго ў глебе. Засталося каля дзесяці працэнтаў цэзію рухомага складу, ён пераходзіць у расліны. Ахоўныя меры, што праводзяцца ў краіне, — пераспецыялізацыя гаспадарак на вытворчасць тэхнічных культур, насенняводства, падвышэнне ўрадлівасці глебы — далі вынік, амаль уся прадукцыя па цэзію чыстая. Ёсць праблема са стронцыем–90. Гэты радыенуклід стабілізаваўся ў глебе, і пераход яго ў расліны — адпаведна, у прадукцыю — у большай ступені залежыць ад гідраметэаралагічных умоў. У Хойніцкім, Брагінскім, Нараўлянскім, часткова ў Рэчыцкім, Добрушскім, Нараўлянскім раёнах — ёсць праблемы з вытворчасцю нарматыўна чыстага зерня для харчовых мэтаў. Гэта зерне выкарыстоўваецца для корму скаціны, адпаведна, прадукцыя жывёлагадоўлі атрымліваецца чыстай. Часткова гэтая праблема вырашаецца тым, што ў СПК “Стралічава быў пабудаваны спіртзавод, і частка зерня ідзе на перапрацоўку. Што тычыцца стронцыю ў малацэ, то, дзякуючы падтрымцы чарнобыльскіх праграм, праграмы МАГАТЭ, на ПУП “Палескія сыры ў Хойніцкім раёне была зробленая мадэрнізацыя, і ўсё малако з трох забруджаных раёнаў збіраецца і адпраўляецца на перапрацоўку ў сыры і масла, у выніку ўзровень радыенуклідаў укладваецца ў дапушчальныя ўзроўні, — запэўнівае Мікалай Цыбулька.
Дарэчы, прадукцыю і спіртзавода, і мяса- і малочнаперапрацоўчых заводаў, што працуюць на забруджанай сыравіне, можна знайсці ў крамах фактычна па ўсёй рэспубліцы. Актыўна рэалізуюцца праграмы па вяртанню ў севазварот забруджаных зямель. Так, з 1991 года ў севазварот было вернута каля 15 тысяч гектараў.
Да слова, пасля стыхійных бедстваў і аварыі ў Японіі на АЭС “Фукусіма–1 у шэрагу краінаў паўночнага паўшар’я былі выяўленыя сляды радыеактыўнага забруджвання, у тым ліку і ў Беларусі. Дырэктар дэпартаменту гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Марыя Гермянчук акрэсліла ўзровень пагрозы ад аварыі на “Фукусіме–1 як мінімальны.
“Ва ўсёй Еўропе, ва ўсім паўночным паўшар’і ў выніку аварыі на атамнай станцыі “Фукусіма–1 выяўленыя сляды радыеактыўнага распаду ядзерных рэчываў. Выяўленыя яны і ў Германіі, і ў Літве, і ў Францыі, Канадзе, Расіі. Выяўленыя сляды атмасфернага радыеактыўнага забруджвання і ў Беларусі. Прычым узроўні настолькі нізкія, што, каб іх выявіць, трэба браць пробы атмасфернага паветра, экспанаваць іх на працягу сутак, — супакойвае дырэктар дэпартаменту гідраметэаралогіі. Яна адзначыла, што маніторынг радыяцыйнай абстаноўкі будзе працягвацца.