Рэвалюцыя для жанчын

У Аб’яднанай грамадзянскай партыі мяркуюць, што жанчыны маюць права на рэвалюцыю. Таму дзверы партыі для іх адчыненыя. Размова ідзе пра рэалізацыю гендэрнай палітыкі, прасоўванне ў беларускім грамадстве ідэй роўнасці.

Кіраўнік АГП Анатоль Лябе­дзька гаворыць, што ў палітычным жыцці жанчынам пачалі адводзіць самыя непрыемныя працы. “Усе, хто выносіў прысуды на палітычных працэсах, былі жанчынамі. Падчас выбараў асноўную частку выбарчых камісій, якія займаюцца фальсіфікацыямі, складаюць жанчыны, — абураецца палітык.

435d6ab1ba16ba7e05e09d9728bc36ca.jpg

Але, каб змяніць сітуацыю, паводле яго слоў, жанчыны самі мусяць прыйсці ў публічную палітыку і ўголас заявіць пра сябе. Напрыклад, у час парламенцкіх выбараў. Таксама палітык мяркуе, што прыцягненне да актыўнай дзейнасці жанчын дапаможа змяніць іх электаральныя сімпатыі. “Мы ведаем яшчэ і сацыялогію: значная частка жанчын-выбарцаў галасуе за дзейсную ўладу. Я лічу гэта недарэчнасцю. Гэта ўлада стварае дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да жанчын, а яны за яе галасуюць! Вельмі важна ў гэтай сітуацыі правільна расставіць акцэнты. Думаю, праз выбарчую кампанію мы мусім зламаць гэтыя стэрэатыпы. Жанчыны з іх патэнцыялам мусяць стаць тымі, хто цягне ўвесь чыгуначны састаў! Ну, не фізічна... — разважае Анатоль Лябедзька.
Кіраўніца грамадскага аб’яднання “Жаночы незалежны дэмакратычны рух Людміла Пеціна найперш апелюе да эканамічных аспектаў жыцця беларусак. Напрыклад, асноўнай праблемай жанчын з’яўляецца той факт, што іх даходы істотна саступаюць даходам мужчын. “Больш за 60% працуючых жанчын не маюць дастаткова сродкаў на базавыя патрэбы — набыццё ежы і адзення, аплату камунальных паслуг, — дзеліцца Людміла статыстычнай інфармацыяй. — Сярэдні заробак жанчын на 30% ніжэй за заробак мужчын. Гэта прымушае жанчын, якія працуюць у медыцыне, адукацыі, культуры, сацыяльных сферах, працаваць не на адну, а на паўтары-дзве стаўкі. А ёсць яшчэ і хатнія клопаты. Жанчыны не прымаюць удзелу ў выпрацоўцы дзяржаўных рашэнняў — цяпер ва ўрадзе толькі адна жанчына-міністр.
Яшчэ адна праблемная кропка — хатні гвалт у дачыненні да жанчын. Гэтая прыкрая з’ява па-ранейшаму шырока распаўсюджаная, афіцыйная статыстыка МУС Беларусі сведчыць: штогод расце колькасць злачынстваў у сям’і, ахвярамі якіх становяцца жанчыны і дзеці. Таму АГП і грамадскае аб’яднанне “Жаночы незалежны дэмакратычны рух плануюць падрыхтаваць законапраекты «Аб прадухіленні хатняга гвалту» і «Аб гендэрнай роўнасці».