Рыба-вожык думала…
Прэзідэнт Беларусі адбудоўвае эканамічную палітыку краіны, зыходзячы з савецкіх рэальнасцяў. З усіх пераменаў — савецкае ён называе расійскім.
Днямі ён выказаўся ў тым сэнсе, што Беларусь застаецца зборачным цэхам, але расійскім. І таму Расія нікуды не дзенецца — над вытворчасцю сыравіны і камплектуючых для беларускіх
прадпрыемстваў, быццам бы, занята 15 мільёнаў работнікаў гэтай краіны. І калі з беларускай эканомікай што здарыцца, то не паздаровіцца і «старэйшаму брату».
Прэзідэнт Беларусі адбудоўвае эканамічную палітыку краіны, зыходзячы з савецкіх рэальнасцяў. З усіх пераменаў — савецкае ён называе расійскім.
Днямі ён выказаўся ў тым сэнсе, што Беларусь застаецца зборачным цэхам, але расійскім. І таму Расія нікуды не дзенецца — над вытворчасцю сыравіны і камплектуючых для беларускіх
прадпрыемстваў, быццам бы, занята 15 мільёнаў работнікаў гэтай краіны. І калі з беларускай эканомікай што здарыцца, то не паздаровіцца і «старэйшаму брату».
Усё гэта нагадвае вядомую прымаўку пра рыбу-вожыка, якая думала: калі мяне праглыне кракадзіл, то будзе плакаць не мая мама, а мама кракадзіла.
Ці не перабольшвае Лукашэнка колькасць іголак на ўласнай рыбцы? Пазбягаючы катэгарычнасці, адкажам — і так, і не. Шмат што залежыць ад таго, з якога боку глядзець, і пры гэтым абавязкова
ўлічваць, хто і што паказвае. Ведаеце, як гэта зараз робіцца на розных семінарах. Графікі праецыруюцца на сцяну, а лектар лазернай указкай акцэнтуе ўвагу аўдыторыі на патрэбных лічбах. Патрэбных у
першаю чаргу самому лектару, бо ён зацікаўлены, каб слухачы прызналі годнай менавіта яго версію развіцця падзей і працэсаў.
Нешта падобнае робіць БелТА ў сваіх каментарах, пад лаканічнай назвай «інфаграфіка». Маўляў, нічога лішняга, самыя важкія лічбы, якія маўкліва сведчаць. Прыкладам, пра паспяховае
развіццё знешнегандлёвых стасункаў у Мытным саюзе Расіі, Беларусі і Казахстана. І вось што атрымоўваецца. Памер агульнага таваразвароту Беларусі ў гандлі з Расіяй і Казахстанам у 2010 годзе склаў
28,7 млрд. долараў (павысіўся ў параўнанні з 2009 годам на 20,6%), а за студзень-красавік бягучага года склаў 11,7 млрд. долараў.
Пры гэтым экспарт за 2010 год — 10,3 млрд. долараў, на 46,2% перавысіў вартасць экспарту за 2009 год. За студзень-красавік бягучага года экспарт склаў 4,2 млрд. долараў.
І ўсё, ніякіх каментараў. Хоць сама падача інфармацыі правакуе карыстальніка сказаць слова «ўжо». Бо яго падводзяць да высновы, што памер беларускага экспарту за 2011 год будзе
нашмат большым, чым 2010 годзе, і ўвогуле, справы ідуць не горай, чым у мінулым годзе.
Большасць чытачоў, якія разгорнуць газету прымуць гэтыя лічбы «да ведама» і, магчыма, крыху здзівяцца, чаму ўлада зрабіла дэвальвацыю менавіта ў маі, пасля дасягнутых напярэдадні
значных знешнегандлёвых поспехаў. А нехта, магчыма, пагодзіцца з Лукашэнкам, які лічыць, што «финансовые трудности» ёсць справай рук «пятой колонны».
Дык вось, ніякіх рук і ніякай калоны не было. Быў беларускі «сярэдні клас», напалоханы ўвядзеннем падвышанай мыты на заходнія легкавікі ў сувязі з уступленнем у Мытны саюз, вырашыў
пакуль памяняць старое аўто на новае. Куплялі і па банкаўскіх крэдытах, і за ўласны грошы, і за пазыкі прыватнага характару. Зараз для многіх разлічыцца з займадаўцамі стала сур’ёзнай
праблемай. Але не трэба блытаць прыватныя праблемы з дзяржаўнымі. Яны маюць рознае генетычнае паходжанне і па-рознаму вырашаюцца.
Прыкладам, стварэнне Мытнага саюза, як гэта было аб’яўлена, мела мэтай пашырэнне ўзаемавыгаднага гандлю краін-удзельніц паміж сабой. Калі некрытычна паставіцца да лічбаў, дадзеных БелТА, то
гэта справа добра ладзіцца. Памеры ўзаемнага экспарту і імпарту павялічваюцца. Але не на карысць Беларусі. Бо калі з 28,7 млрд. долараў таваразвароту адняць долю Расіі (27,8 млрд. долараў), то
акажацца, што таваразварот у гандлі ў Беларусі з Казахстанам склаў усяго 900 млн. долараў. Праўда, сальда склалася дадатным, хоць і невялікім — усяго 60 млн. долараў. Таму ў мэтах захавання
чысціні эксперымента паказчыкі па Казахстану можна не ўлічваць, як велічыні адносна невялікія.
А вось дадзеныя па Расіі паказваюць, што гэта ці не адзіная краіна ў свеце, з якой Беларусі нельга было ўступаць у Мытны саюз ні ў якім разе. Бо сальда ў гандлі з Расіяй у мінулым склалася адмоўным у
памеры 8 млрд. долараў, а за чатыры месяцы бягучага года — 3,4 млрд. долараў. Калі ўлічыць дынаміку фармавання адмоўнага сальда ў гандлі з Расіяй, то на канец года набягала недзе да 16 млрд.
адмоўнага сальда.
Індзейцы з рэзервацый, якія лічылі гандлёвую надбаўку грахом, і тыя гандлявалі лепей за сучасных беларусаў, бо яны хоць бы зводзілі канцы з канцамі. На колькі тавараў прадавалі, на столькі куплялі,
каб прадаць і купіць зноў. Занятак з эканамічнага боку бязглузды, але ж і без пагрозы банкруцтва.
Як сведчыць БелТА, таваразварот знешняга гандлю Расіі, Беларусі і Казахстана з трэцімі краінамі склаў у мінулым годзе 145,3 млрд. долараў, у тым ліку экспарт — 101,6 млрд. долараў, імпарт
— 43,7 млрд. долараў, а сальда склалася дадатнае ў памеры 57,9 млрд. долараў. Мы ўжо адзначалі, што ў Мытным саюзе казахстанскія паказчыкі надвор’я не робяць. Як і беларускія. Але
пры гэтым Казахстан мае дадатнае сальда, а перавышэнне расійскага экспарту над імпартам склала болей чым 50 млрд. долараў. Беларусь жа вывезла ў краіны за межамі СНД тавараў на 11,7 млрд. долараў, а
ўвезла — на 14,4 млрд. долараў. Такім чынам, і на гэтым накірунку сальда адмоўнае — 2,7 млрд. долараў.
Па розных ацэнках, доля Расіі ў знешнім гандлі з Беларуссю вагаецца вакол 50%, доля Беларусі ў расійскім — 4,5–5%. У беларускай эканоміцы, па афіцыйных дадзеных, занята каля 4,7
млн. чалавек, у расійскай — каля 70 мільёнаў. Лічбы самі за сябе гавораць. Пры самым лаяльным стаўленні да Лукашэнкі, нельга нават ўявіць, што беларуская эканоміка забяспечвае працоўнымі
месцамі ў тры разы большую колькасць расійскіх працаўнікоў, чым мае сама.
Калі б гэта было на самай справе так, то эканоміка Беларусі была б адной з самых квітнеючых у свеце. А так, нейкая лысая рыба, якая думае пра сябе, што яшчэ можа напужаць кракадзіла. Калі натапырыць
усе свае іголкі.