СААЗ: Імунітэт да каранавіруса ёсць толькі ў 10% насельніцтва свету

Калектыўны імунітэт да каранавіруса так і не сфармаваўся, дасягнуць яго можна толькі шляхам маштабнай вакцынацыі, заявіла галоўны навуковы супрацоўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Сум'я Свамінатан. Інтэрв'ю спецыялісткі было апублікавана ў ноч на панядзелак у Twitter СААЗ, перадае «Еўрарадыё».

koronavirus_1.png

У Сум'і Свамінатан удакладнілі наконт калектыўнага імунітэту ў буйных гарадах, дзе назіраецца высокая шчыльнасць насельніцтва і дзе на COVID-19 перахварэла значная частка жыхароў.
«Вядома, у некаторых месцах, асабліва ў гарадскіх раёнах з вялікай шчыльнасцю насельніцтва, ёсць тэрыторыі, дзе 50-60% жыхароў падвергліся заражэнню вірусам і маюць антыцелы. Аднак гэта не азначае, што ўвесь горад, правінцыя ці краіна дасягнулі калектыўнага імунітэту», — адзначыла Свамінатан.
Калі ўмоўны гараджанін, які не хварэў на COVID-19, прыедзе ў месца, дзе ўзровень калектыўнага імунітэту ніжэйшы, чым у яго горадзе, у яго ёсць шанец заразіцца, патлумачыла экспертка.
Паводле яе слоў, у свеце да цяперашняга моманту было праведзена амаль 500 даследаванняў, якія паказалі, што «менш за 10% насельніцтва свету маюць цяпер антыцелы да гэтага каранавіруса».
Такім чынам, на сённяшні дзень адзіным спосабам дасягнення калектыўнага імунітэту з'яўляецца вакцынацыя.