Сацыялогія: дзве траціны расіян лічаць, што каранавірус — гэта новая форма біялагічнай зброі
Адпаведныя дадзеныя прыводзіць «Левада-Центр» — расійская недзяржаўная даследчая арганізацыя, якая прызнаная ў РФ «іншаземным агентам».
Большасць апытаных расіян — 64 % лічаць, што каранавірус — гэта новая форма біялагічнай зброі і яго стварылі штучна. Як распавёў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» сацыёлаг Дзяніс Волкаў, такога меркавання прытрымліваюцца людзі старэйшага ўзросту.
Паводле яго слоў, такія дадзеныя вынікаюць з дадзеных
апытання «Левада-Центра», праведзенага 18-24 лютага.
«На пытанне, што такое каранавірус: натуральная
хвароба або штучна створаная форма біялагічнай зброі, — 2/3 расіян адказалі,
што гэта біялагічная зброя, а чвэрць лічыць, што гэты вірус з'явіўся натуральным
шляхам. Пры тым, што большасць — гэта людзі ад 30 да 60 гадоў», — сказаў Волкаў.
На пытанне, як людзі ацэньваюць сітуацыю з каранавірусам і
што думаюць з гэтай нагоды, апытанне паказала, што паступова зніжаецца
колькасць тых, хто баіцца заразіцца каранавірусам. «Сёння такіх 43%, а 56%
ужо не асцерагаюцца. Яшчэ ў кастрычніку сітуацыя была процілеглай», — адзначыў Волкаў.
Пры гэтым зрабіць прышчэпку расійскай вакцынай ад віруса
гатовыя толькі 30 % рэспандэнтаў, 62 % пакуль не гатовыя. «Гэтую лічбу мы
назіраем на ўсім працягу пандэміі, паўгода мы задавалі некалькі разоў гэтае
пытанне. І толькі 4% заявілі, што ўжо зрабілі гэтую прышчэпку. Усё залежыць ад
таго, ці гатовыя грамадзяне рабіць прышчэпку, ці баіцца чалавек заразіцца, а
таксама ад узросту рэспандэнта», — адзначыў ён.
Сярод прычын адмаўлення ад вакцынацыі рэспандэнты таксама
назвалі пагрозу пабочных эфектаў (37%) і неабходнасць дачакацца канца
выпрабаванняў (23%). 16% апытаных у цэлым не бачаць у гэтым сэнсу.