Што і як часта можна цяпер перавозіць праз мяжу

На сайце Дзяржаўнага мытнага камітэту з'явіліся метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні прызначэння і кошта тавараў, якія могуць перамяшчаць праз мяжу фізічныя асобы.



get_img_1_23.jpg

Як гаворыцца ў дакуманце, у час мытнага кантролю для таго, каб вызначыць, ці належыць тая альбо іншая рэч да тавараў асабістага карыстання, пад увагу будуць брацца наступныя моманты:

- вусныя альбо пісьмовыя (з дапамогай мытнай дэкларацыі) заявы грамадзян пра перамяшчаемыя праз мяжу тавары;

- характар і колькасць тавараў;

- частата перасячэння чалавекам мытнай мяжы.

Пад увагу пры прыняцці рашэння аб прызначэнні тавараў таксама будуць брацца звесткі пра склад сям'і чалавека, які вязе альбо нясе тавар, звычайная патрэба чалавека ў такога кшталту тавары, месца працы альбо яе адсутнасць, наколькі часта перамяшчаюць аналагічны тавар праз мяжу іншыя асобы, наяўнасць дакумантаў аб легальным набыцці тавара і г.д.

Вось табліца, паводле якой супрацоўнікамі мытні будуць ацэньвацца ўвозімыя ў Беларусь тавары "для асабістага карыстання":

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=427&ImageId=42656

А гэтая табліца тлумачыць падыходы супрацоўнікаў мытні для ацэнкі перавозімых прадуктаў і алкагольных напояў:

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=383&ImageId=42655

У выпадку, калі перамяшчаемы праз мытню тавар не будзе прызнаны мытнікамі як тавар, набыты для асабістага карыстання, за яго перамяшчэнне ў Беларусь трэба будзе заплаціць. Другі варыянт — тавар прымусяць адправіць назад за мяжу Беларусі. www.t-styl.info