Латвія забараніла ўвоз мяса, малака, кансерваў з Беларусі

Латвія ўзмацняе кантроль на мяжы ў сувязі з распаўсюджваннем афрыканскай чумы свіней.



909.jpg

У сувязі з распаўсюджваннем афрыканскай чумы свіней, Латвія на памежных тэрыторыях узмацніла мытны кантроль у дачыненні да фізічных асоб, тавараў і транспартных сродкаў.

Пра гэта паведаміла Калінінградская абласная мытня са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад прадстаўніка Федэральнай мытнай службы Расіі ў Латвіі. Мытныя органы Латвіі праводзяць поўную праверку багажу грамадзян, якія прыбываюць у краіну з Беларусі і Расеі аўтамабільным, чыгуначным, марскім і авіятранспартам. У багажы для ўласнага спажывання забаронена правозіць мяса, каўбасы, мясныя кансервы і малочныя прадукты. У прыватнасці, у асабістым багажы забаронена правозіць: мяса і мясныя прадукты (сала, свежае або апрацаванае мяса, жывёльны тлушчы, каўбасы розных гатункаў, мясныя кансервы, мучныя вырабы з мясной начынкай або макароны, соўсы, супы, якія ўтрымліваюць мяса, і інш.); малако і малочныя прадукты (малако, ёгурт, смятану, тварог, кефір, сыр, масла, згушчанае малако і інш.); корм для хатніх жывёл, у склад якога ўваходзіць мяса ці малако (корм для хатніх жывёл, жавальныя цацкі для сабак, сумесі з мукі грубага памолу).

www.radyjo.net