Старшыня Папскай рады: Пошук праўды тычыцца кожнага
Беларусь з афіцыйным візітам наведаў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі. “Касцёл заўжды з тымі, хто ідзе па шляху пошуку праўды, нават калі гэта праз пакуты, -- зазначыў ватыканскі іерарх падчас сваёй сустрэчы з журналістамі, закранаючы тэму працы медыя.
Беларусь з афіцыйным візітам наведаў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі. “Касцёл заўжды з тымі, хто ідзе па шляху пошуку праўды, нават калі гэта праз пакуты, -- зазначыў ватыканскі іерарх падчас сваёй сустрэчы з журналістамі, закранаючы тэму працы медыя.
Арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі зазначыў, што Касцёл асаблівую ўвагу звяртае на сродкі масавай камунікацыі. І ў гэтай працы варта трымацца прынцыпаў этыкі дзеля абароны асобы чалавека праз сацыяльную камунікацыю. Стратэгія даверу мусіць мусіць будавацца на праўдзе, справядлівасці, свабодзе і любові. “Ужо ў часы халоднай вайны благаслаўлёны Папа Ян ХХІІІ ў сваёй энцыкліцы Pacem in Terris вызначыў гэтыя чатыры элементы як апоры мірнага грамадства. Пазней, у 2003 годзе, Папа Ян Павел ІІ паўтарыў гэта ў сваім 37-ым пасланні на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі. Яны актуальныя таксама сёння, і ў апошні час атрымалі развіццё ў вучэнні цяперашняга Папы, -- сказаў у сваёй прамове прадстаўнік Ватыкану.
Іерарх закрануў і тэму рэгуляцыі СМІ, інтэрнэту. Найперш ён звярнуў ўвагу на тое, што ад негатыўнай інфармацыі трэба абараняць непаўналетніх, дзяцей, якія цяпер таксама ёсць актыўнымі карыстальнікамі сеціва. Касцёл выступае за інфармаванне і адукацыю праз сучасныя мас-медыя.
-- Журналісцкая дзейнасць даволі далікатная і ў той жа час гэта выклік. Кожны чалавек у сваёй годнасці пакліканы да пошуку праўды, гэта датычыцца кожнага, але яшчэ больш гэта тычыцца тых, хто займаецца інфармацыяй прафесійна, журналістаў. Святы пасад у розных дакументах выказваўся на гэтую тэму. І Касцёл заўжды з тымі, хто ідзе па шляху пошуку праўды, нават калі гэта праз пакуты. Калі закрануць іншую сферу, палітычную: апекуноу палітыкаў з’яўляецца святы Томас Мор, які быў прэм’ер-міністрам падчас панавання Генрыха VIII у Англіі. Каб захаваць сваё сумленне, ён згубіў галаву. Гэта выклік, з якім трэба будзе сустракацца заўсёды. Не так даўно я размаўляў з некаторымі журналістамі з Еўропы, адтуль, дзе сёння, можа, не пазбаўляюць галавы, але сумленне вытрымлівае вялікае выпрабаванне. Ёсць выбар: ці згубіць працу ці сваё сумленне, -- выказаў пазіцыю Ватыкана Клаўдыё Марыя Чэллі.
Старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі адзначыў, што касцёл мусіць трымацца цьвёрдай пазіцыі, адказваць на выклікі грамадств. Але не станавіцца палітычнай партыяй.
-- Немагчыма аспрэчыць той факт, што хрысціянская супольнасць гаворыць пра супольнасць вучняў Хрыста. Якія ў кожнай краіне ідуць адным шляхам з людзьмі, што не падзяляюць іх веры. Зразумела, што яны мусяць трымаць выклікі як сацыяльныя, так і палітычнага жыцця. Таму тут напружанасць паміж жаданнем служыць праўдзе, чалавечай асобу, ьез таго,к аб не пераўтварыцца ў палітычную партыю. Як супольнасць вучняў Хрыста мы пакліканыя быць сведкамі праўды, быць прыладамі шляху справядлівасці ў грамадств, але не становячыся праз гэта палітычнаю партыяй, -- падкрэсліў іерарх.
Арцыбіскуп Клаўдыё Чэллі з цікаўнасцю паставіўся да свайго візіту ў Беларусь. Амаль адразу па прыездзе ў краіну ён прайшо па цэнтральных вуліцах Мінска. Таксама іерарх разам з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам наведалі месца ўшанавання памяці ахвяраў тэракту ў мінскім метр і маліліся за пацярпелых.
Старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі 14 мая наведае Мір і ўзначаліць літургію ў Нясвіжы, а 15 мая — памоліцца разам з вернікамі мінскай архікатэдры падчас літургіі.