У беларусаў зніжаецца давер да Еўрапейскага саюза?

Праект «Усходняе суседства ЕС», які фінансуецца ЕС, правёў у 2020 годзе апытанне грамадскай думкі ў шасці краінах Усходняга партнёрства (УП), сярод якіх — і Беларусь.

belarus_12.jpg

Апытанне (палявыя працы) праводзілася ў перыяд з лютага па сакавік 2020 года (да наступлення крызісу, звязанага з COVID-19) на аснове асабістых інтэрв'ю сярод рэпрэзентатыўнай выбаркі з 1 000 чалавек у кожнай краіне. 
Мэта штогадовых апытанняў — даследаваць і лепш зразумець меркаванні і ўзровень інфармаванасці грамадзян усходніх краін-партнёраў аб ЕС і яго супрацоўніцтве са сваёй краінай.
Штогадовыя апытанні праводзяцца ўжо пяты год, першы раз — у 2016 годзе. Вынікі з шасці ўсходніх краін-партнёраў прадстаўленыя ў нацыянальных дакладах і зводным рэгіянальным аглядным дакладзе.
Сярод асноўных высноў па Беларусі, да якіх прыйші даседчыкі, наступныя.
84% беларусаў ставяцца да Еўрапейскага саюза (ЕС) станоўча або нейтральна, 12% успрымаюць ЕС негатыўна. Між тым, летась гэтыя паказчыкі выглядалі як 89% а 10% адпаведна.
У 2020 годзе 54% беларусаў лічаць адносіны з Еўрапейскім саюзам добрымі. У 2019 годзе гэтая лічба складала 62%. Тады даследчыкі адзначылі значны рост гэтага паказчыка (+12%) у параўнанні з 2018 годам.
Сёння 45% жыхароў Беларусі давяраюць ЕС. Гэта больш, чым працэнт даверу Еўразійскаму эканамічнаму саюзу (39%). Летась беларусаў, якія давяралі ЕС, быў 51%. Аднак і ўзровень даверу да Еўразійскага эканамічнага саюза знізіўся: у 2019 годзе ён складаў 48%.
41% беларусаў ведаюць пра падтрымку ЕС, 52% з іх лічаць яе эфектыўнай. У мінулым годзе 37% беларусаў прызнавалі падтрымку ЕС.
Больш падрабязна з вынікамі апытання можна пазнаёміцца па спасылцы.
Паводле прэс-рэліза