
Таксама суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкай» кнігу нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Іосіфа Бродскага (памёр у 1996 годзе) «Балада пра маленькi буксiр» (у 2022-м яна выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч»).

Як нагадвае «Е*рарадыё», сёлета ў
Беларусі былі прызнаны «экстрэмісцкімі» кніга Віктара Ляхора «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры», зборнік Змітра
Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя», раман
Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы», кніга Анатоля Тараса «Кароткі курс гісторыі Беларусі IX — XXI стст.», манаграфія Святланы
Казловай «Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Планаванне.
Забеспячэнне. Ажыццяўленне». Усе яны — у «рэспубліканскім спісе
экстрэмісцкіх матэрыялаў».