У Дзень народзінаў Быкава літаратары і актывісты наведалі яго магілу (фота)
Сябры, калегі і чытачы Васіля Быкава ўсклалі кветкі на яго магілу на Усходніх могілках Мінска, перадае Радыё Свабода. Сёння споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка.
![cc838ba4_e031_46fc_90bd_4f35d80ebbd2_w1023_r0_s.jpg cc838ba4_e031_46fc_90bd_4f35d80ebbd2_w1023_r0_s.jpg](/img/v1/images/cc838ba4_e031_46fc_90bd_4f35d80ebbd2_w1023_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Да помніка-валуна, прывезенага на магілу беларускага класіка з Фінляндыі, людзі ўсклалі ўлюбёныя кветкі Быкава — валошкі. А таксама бела-чырвон-белыя ружы, гваздзікі і рамонкі.
![15033cac_a137_4c5d_bdf9_8ede62aebe84_w1023_r0_s.jpg 15033cac_a137_4c5d_bdf9_8ede62aebe84_w1023_r0_s.jpg](/img/v1/images/15033cac_a137_4c5d_bdf9_8ede62aebe84_w1023_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Чытайце таксама: З Быкавым без Быкава
Старшыня Саюза Беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч прынёс на могілкі толькі што выдадзеную другую кнігу 10-га тома збору твораў класіка.
![d6d00118_e867_4cd8_9ec0_2f3f4b169c80_w1023_r0_s.jpg d6d00118_e867_4cd8_9ec0_2f3f4b169c80_w1023_r0_s.jpg](/img/v1/images/d6d00118_e867_4cd8_9ec0_2f3f4b169c80_w1023_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Мы да юбілею выдалі другую кнігу 10-га тома збору твораў. Неўзабаве выйдзе і трэцяя кніга 10-га тома. Думалі абмежавацца 14-томнікам, але не атрымліваецца, не разлічылі некалі, што спадчына Быкава значна-значна большая», — сказаў Пятровіч.
![f7a998fd_9d0a_419c_9231_18d29b608725_w1023_r0_s.jpg f7a998fd_9d0a_419c_9231_18d29b608725_w1023_r0_s.jpg](/img/v1/images/f7a998fd_9d0a_419c_9231_18d29b608725_w1023_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Барыс Пятровіч таксама паведаміў, што ва Украіне ў выдавецтве «Знання» да 95-годдзя Быкава выйшла тры яго кнігі — «Альпійская баляда», «Знак бяды» і «Мёртвым не баліць», дзе згадваецца Кіраваградчына, дзе Быкаў фактычна быў пахаваны першы раз.
Барыс Пятровіч выказаў шкадаванне, што ў гарадах, дзе Быкаў жыў — Ушачах, Віцебску, Горадні, Мінску — дагэтуль няма ні помніка, ні вуліцы яго імя:
«Грэшным словам скажу: можа, і добра, што няма, бо назвалі б вуліцу недзе на ўскрайку, а потым давялося б пераназываць. Лепш хай пры гэтай уладзе пакуль не будзе вуліцы, а пры іншай цэнтральны праспект назавуць ягоным імем».
![3a813cb5_0c1a_4e5a_9440_8f557a7fcf9e_w1023_r0_s.jpg 3a813cb5_0c1a_4e5a_9440_8f557a7fcf9e_w1023_r0_s.jpg](/img/v1/images/3a813cb5_0c1a_4e5a_9440_8f557a7fcf9e_w1023_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Барыс Пятровіч
«Помнікі будзе ставіць народ, і вуліцы будзе называць народ», — сказаў Барыс Пятровіч.
Сябар Васіля Быкава паэт Сяргей Законнікаў нагадаў, што ў 1990-я гады была негалосная забарона на друкаванне твораў Васіля Быкава, і друкаваліся яны толькі ў часопісе «Полымя», галоўным рэдактарам якога ён быў.
![Сяргей Законнікаў Сяргей Законнікаў](/img/v1/images/eee86254_8e5a_421f_ae39_33cc385dce52_w1023_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяргей Законнікаў
«Працуючы ў аддзеле культуры ЦК КПБ, мне давялося ўступаць у палеміку з многімі нашымі цэнзарскімі структурамі, ажно да Галоўліта СССР. А калі я ўзначаліў „Полымя“, у мяне была ўжо падтрымка самога Быкава. За гэтыя гады мы надрукавалі ўсё, што выйшла з-пад ягонага пяра.
У яго ёсць тры рэчы: праўда, правільны выбар у жыцці і адстойванне ўсіх прынцыпаў прыстойнасці. І пасля Быкава нельга было ўжо пісаць, як пісалі раней Георгій Маркаў ды іншыя. У гэтым ягоная найвялікшая заслуга для літаратуры», — падкрэсліў Сяргей Законнікаў.
![Сяргей Навумчык Сяргей Навумчык](/img/v1/images/73abeda5_c4f2_4b80_9e98_a490bfef3e96_w1023_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяргей Навумчык
Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га склікання Сяргей Навумчык заявіў, што для ўсёй фракцыі БНФ у парламенце на чале з Зянонам Пазьняком Васіль Быкаў быў непарушным аўтарытэтам.
svaboda.org