У салідарнасці наша сіла!
Мэта
ціску на журналістаў і медыя — зменшыць празрыстасць і адказнасць грамадства. Журналістам
даводзіцца шмат працаваць, каб давесці, што такі ціск ёсць адначасова атакай на
агульныя каштоўнасці і яго нельга цярпець.
З нагоды Міжнароднага дня свабоды слова Эндру Хэслап, дырэктар аддзела Свабоды СМІ міжнароднай асацыяцыі галоўных рэдактараў і выдаўцоў (WAN-IFRA) прапанаваў свае бачанне выклікаў і пераваг для журналістаў у свеце.
“Беспакараныя забойствы журналістаў падрываюць высілкі па ўсталяванні правасуддзя і сілы закону ў свеце. Мяркуючы па росце колькасці фізічных атак і ўзрастаючай варожасці ў анлайн-прасторы, мы ўсё яшчэ вельмі далёка ад гарантый бяспекі журналістам, у якой бы нішы яны не працавалі", — піша Эндру.
Паводле Хэслапа, межы дазволенага становяцца ўсё больш выразнымі, ахопліваючы ўсё больш і больш тэм. Каб журналісту падпарадкавацца гэтым абмежаванням, ужо недастаткова базавага разумення закону і яго практыкі прымянення. Паводле турэмнага перапісу, які робіць камітэт абароны журналістаў, у мінулым годзе турма была домам для 259 журналістаў у сусвеце — рэкордная лічба.
“Прынцып “думай двойчы перад тым як публікаваць” — стаўся агульным месцам, як ніколі ў гісторыі. — разважае Хэслап. — “чырвоныя лініі” (межы дазволенага) ператвараюцца ў “чырвоныя рамкі” (агароджаную тэрыторыю), у межах якой занадта шмат рэчаў зліваюцца, пазначаюцца як “недазволеныя”, “пазамежавыя” для журналістыкі. Калі наступствы ад публікацыі быць настолькі радыкальнымі, патэнцыйна смяротнымі, не дзіўна што так шмат людзей з неахвотай прымаюць рашэнне “забіць сюжэт” — каб выжыць самім”.Паводле Хэслапа, СМІ абавязаныя абараняць самі сябе. Арганізацыі, інстытуцыі, НДА і агенцыі, заснаваныя для гэтага — жыццёва неабходныя, але іх недастаткова. Яны не эфектыўныя, калі самі сродкі масавай інфармацыі не ўдзельнічаюць актыўна ў выяўленні праблем, фармаванні парадку дня, вызначэнні мэтаў і супольнай мабілізацыі для пераадолення праблем, якія наўпрост іх датычацца. Гэтая праца для рэдакцый не менш чым для публічнай сферы, таму што шмат выклікаў і праблем нараджаюцца ў саміх СМІ.
“Самакрытыка дае падмурак для здаровай упэўненасці. — падкрэслівае Хэслап. — У канкурэнцыі за прыцягненне і ўтрыманне аўдыторыі мы патрабуем ад сябе найвышэйшых стандартаў як у бізнесе, так і ў
журналістыцы: чаму б тады не быць настолькі ж патрабавальнымі ў дачыненні да нашых правоў, нашай бяспекі і ўмоваў, неабходных для эфектыўнага выканання нашай ролі? Для пачатку жыццёва неабходна простае веданне сваіх правоў і заканадаўчых абмежаванняў сваёй свабоды як журналіста; Адукоўваць сябе і быць здольным адукоўваць іншых як быць мацнейшымі прафесіяналамі, больш дасведчанымі наконт варыянтаў дзеянняў і даступнай падтрымкі — гэта таксама вельмі важна”.
“Але найбольш важна ведаць пра моц супольных дзеянняў, мабілізацыі як прафесіяналаў, для прафесіяналаў, супраць любой перашкоды на нашым шляху. WAN-IFRA працуе непасрэдна з медыйнымі арганізацыямі ў больш чым 20 краінах каб падтрымаць гэтыя двайныя высілкі. Акрамя падкрэслівання важнасці вольнай прэсы, СМІ ў Афрыцы, Азіі, Лацінскай Амерыцы і на Блізкім Усходзе робяць канкрэтныя крокі, каб пераканацца, што яны на перадавой, калі даходзіць да справы абароны іх уласных свабод — у іх рэдакцыях, сярод калег і ў супольнасцях, якімі яны кіруюць”, — адзначае Эндру Хэслап.
“Мы лепей экіпіяваныя, больш узмоцненыя і маем больш шанцаў на перамогу — і працягваем перамагаць — калі мы ўпэўненыя ў падтрымцы калег і асяроддзя. Гэта моц нашай прафесіі. Гэта падыход, за які WAN-IFRA агітуе сёння ў сусветны дзень свабоды друку” — піша наш калега. І з гэтым не паспрачаешся. Сапраўды, у салідарнасці наша сіла і наша праўда! Са святам калегі!
Паводле blog.wan-ifra.org
Пераклад з ангельскай НЧ