У рэжыме спецаперацыі
Чым адрозніваецца сучасны палітычны рэжым у Беларусі ад свайго савецкага папярэдніка? Не ў апошнюю чаргу тым, што для сваёй легітымацыі папярэднік адчуваў патрэбу ў імітацыі выбараў, але
не меў неабходнасці імітаваць палітыку.
Пад палітыкай у нашым выпадку разумеецца ўзгадненне інтарэсаў розных сацыяльных груп. Мэта ж непалітычных выбараў заключаецца ў дэманстрацыі “адзінства партыі і народа. Таму яўка і
колькасць галасоў, аддадзеных за кандыдатаў “блока камуністаў і беспартыйных, заўсёды знаходзіліся каля адзнакі 99,9%.
Чым адрозніваецца сучасны палітычны рэжым у Беларусі ад свайго савецкага папярэдніка? Не ў апошнюю чаргу тым, што для сваёй легітымацыі папярэднік адчуваў патрэбу ў імітацыі выбараў, але
не меў неабходнасці імітаваць палітыку.
Пад палітыкай у нашым выпадку разумеецца ўзгадненне інтарэсаў розных сацыяльных груп. Мэта ж непалітычных выбараў заключаецца ў дэманстрацыі “адзінства партыі і народа. Таму яўка і
колькасць галасоў, аддадзеных за кандыдатаў “блока камуністаў і беспартыйных, заўсёды знаходзіліся каля адзнакі 99,9%.
У тыя старыя добрыя часы быў папулярны наступны анекдот. Па Чырвонай плошчы ідзе грузін з вялікім кавуном у руках. Яго сустракае Брэжнеў і просіць прадаць кавун. “Выбірай, дарагі,
— адказвае грузін. “Як жа мне выбіраць, ён жа ў цябе адзін? — “Ты ў нас таксама адзін, але ж мы цябе выбіраем!
Падобная сітуацыя сёння немагчымая. Нягледзячы на тое, што, паводле афіцыйнай версіі, “у Беларусі ёсць толькі адзін палітык, прэзідэнцкія выбары ў рэспубліцы заўсёды праходзяць на
альтэрнатыўнай аснове. Прычым, акрамя традыцыйнага кандыдата ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, да ўдзелу ў выбарах дапускаюцца і прадстаўнікі “так званай апазіцыі.
Таямнічая формула
Але ў чым прычына адмовы ад савецкай традыцыі? Чаму “ўсенародна абраны, маючы завоблачны рэйтынг, вымушаны не проста трываць палітычных канкурэнтаў, але даваць ім час на дзяржаўных
(чытай, “прэзідэнцкіх) тэлеканалах? Няўжо яму заняцца больш няма чым, як разам з усёй краінай выслухоўваць пытанні кшталту: “Саша, дзе грошы?
Звернемся па дапамогу да доктара гістарычных навук Дзмітрыя Фурмана: “У сучасным сусвеце (я разумею, што гэта гучыць патэтычна, гучна і нават смешна) у ідэйнай сферы дэмакратыя перамагла
абсалютна. Іншага спосабы легітымацыі ўлады, акрамя дэмакратычнага, няма. Калі, скажам, у 1917 годзе ў Расіі яшчэ быў нейкі веер розных недэмакратычных ідэалогій, пачынаючы з анархісцкай і
заканчваючы прафашысцкай, то з 1991 года нічога іншага не існуе. Абвясціць пасля падзення камунізму штосьці, акрамя дэмакратыі і рынка, было немагчыма, ніякіх альтэрнатыўных ідэй у сучаснай культуры
наогул няма, і, можна сказаць, даўно.
Аднак адсутнасць альтэрнатыўных ідэй не азначае адсутнасці альтэрнатыўных практык. Як падкрэслівае Дзмітрый Фурман: “Немагчымасць абвясціць штосьці іншае, акрамя дэмакратыі, і магчымасць
жыць у дэмакратыі — гэта вельмі розныя рэчы.
Аналагічная сітуацыя ў Беларусі складваецца і вакол паняцця “еўрапейскія каштоўнасці. Дастаткова прыгадаць Мінскі форум, на якім вышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі, захлёбваючыся і
наперабой, пераконвалі замежных фундатараў у сваёй прыхільнасці да гэтых самых каштоўнасцяў. Да падобных запэўніванняў варта ставіцца без фанатызму. Сёння ўнутраныя рэсурсы падтрымання ўлады ў
Беларусі вычарпаныя, вось і даводзіцца шаргаць ножкай і публічна прамаўляць словы са слоўніка апазіцыі.
Неадпаведнасць слова і справы спараджае імітацыйную палітыку. Гэта агульная заканамернасць, і не варта разглядаць Беларусь у якасці выключэння. Большасць арабскіх рэжымаў — імітацыйныя.
Хапае іх аналагаў у Азіі, Афрыцы і ў Лацінскай Амерыцы. Што да СНД, то тут адзначаюцца пэўныя зрухі ў бок адмовы ад імітацыі (Грузія, Малдова, Украіна). Наколькі гэтыя зрухі будуць удалымі —
пакажа час, але казаць пра праходжанне кропкі незвароту, як бачна, яшчэ рана.
Правядзенне імітацыйнай палітыкі ў адкрытым рэжыме немагчыма. Таму беларуская бюракратыя ажыццяўляе кіраванне пераважна пры дапамозе спецаперацый. Пры гэтым не варта думаць, што ў рэжыме спецаперацый
плануюцца і ажыццяўляюцца выключна меры па процідзеянні апазіцыі. Не, гэта агульны прынцып. Возьмем, да прыкладу, выключна эканамічнае пытанне, якім з’яўляецца цана на расійскі газ. Яна для
Беларусі разлічваецца паводле формулы, прынятай 31 снежня 2006 года. Пра тое, што формула існуе, ведаюць усе, але на гэтым веды ўсіх і заканчваюцца.
Аналагічная гісторыя адбывалася і з Канстытуцыйным актам. Словаў на афіцыйным узроўні было сказана “вышэй даху, але пэўныя варыянты як беларускага, так і расійскага боку ў адкрытым
доступе ніколі не з’яўляліся. Таму варта паўтарыць яшчэ раз, што кіраванне ў імітацыйнай дэмакратыі — гэта па сутнасці сваёй таемная аперацыя. Пры гэтым не мае значэння, ці
з’яўляецца першая асоба дзяржавы выхадцам са спецслужбаў або з аграрнага сектара.
“Ідзіце ў выканкам
У рамках выкладзенай вышэй “тэарэтычнай часткі можна смела сцвярджаць, што спецаперацыя “Прэзідэнцкія выбары–2011 ужо стартавала. Для таго, каб у гэтым
пераканацца, варта азнаёміцца з дадатковымі патрабаваннямі наконт кваліфікацыі рэдактараў СМІ (наяўнасць вышэйшай адукацыі і стажу). І гэта далёка не адзінае дапаўненне, прынятае 7 кастрычніка.
Галоўнай жа тэмай лістапада сталі падрыхтаваныя ЦВК папраўкі ў выбарчае заканадаўства. Наш “стары знаёмы філосаф і публіцыст Вячаслаў Оргіш не змог стрымаць сваю радасць наконт
гэтага і з дзіўнай аператыўнасцю выплюхнуў яе на старонкі “Советской Белоруссии. Працытую пачатак першага абзаца: “Крытыкі беларускай палітычнай сістэмы могуць паціраць
рукі — беларуская ўлада добраахвотна пачала разбіраць адзін з галоўных, як яны лічаць, прававых і палітычных затораў на шляху дэмакратычнага працэсу ў краіне. 10 лістапада на нарадзе ў
прэзідэнта былі ўхвалены прапановы Цэнтрвыбаркаму па рэформе Выбарчага кодэкса. Тое, пра што так доўга галасілі і прычыталі барацьбіты з “апошняй дыктатурай Еўропы, вось-вось
адбудзецца.
Паспрабуем пацерці рукі разам са спадаром Оргішам. Усяго падрыхтавана шэсць зменаў. Спынімся на першай папраўцы, якая прадугледжвае фармаваць выбарчыя камісіі на траціну з прадстаўнікоў палітычных
партый і грамадскіх аб’яднанняў. Паводле дзейнага Выбарчага кодэкса (артыкул 11), доўгі пералік суб’ектаў, з якіх фармуюцца выбарчыя камісіі, распачынаюць палітычныя партыі. Гэта ў
тэорыі, а што мы маем на практыцы? На прэзідэнцкіх выбарах 2006 года ў склад участковых камісій ад партый, якія падтрымліваюць Мілінкевіча і Казуліна, быў уключаны адзін прадстаўнік! Усяго ж ва
ўчастковых камісія працавала больш за 70 тысяч чалавек.
Зараз звернемся да статыстыкі апошніх парламенцкіх выбараў. Ад апазіцыйных партый, якія высунулі амаль 1500 прадстаўнікоў, праз сіта мясцовых органаў улады атрымалася “прасачыцца
адзінкам. Ад АГП было ўключана 7 чалавек з 344, ад БНФ — 4 з 201, ад ПКБ — 29 з 425. Пры гэтым, паводле афіцыйнай інфармацыі, агучанай сакратаром ЦВК Мікалаем Лазавіком, ва
ўчастковыя камісіі было ўключана 9032 прадстаўніка грамадскіх аб’яднанняў.
Тут будзе дарэчы прывесці каментар спадара Лазавіка: “Працэнт трапляння прадстаўнікоў палітычных партый ва ўчастковыя камісіі невысокі, хоць у параўнанні з папярэднімі выбарамі ён узрос.
Галоўная прычына гэтага ў тым, што ва ўчастковыя камісіі адбіраюцца людзі, якія карыстаюцца аўтарытэтам у грамадзян. У той жа час палітычныя партыі высоўвалі прадстаўнікоў без уліку іх
грамадска-палітычнай вагі.
Каментар жа нязменнага кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай быў яшчэ больш адкрытым: “Так адбылося таму, што гэта справа тых, хто стварае камісіі. Папраўдзе кажучы, я не вельмі з гэтым згаджаюся.
Я не кажу пра тое, што трэба цалкам задавальняць усе заяўкі. Аднак… дзеянні мясцовых уладаў законныя, і адкарэктаваць іх нейкім чынам я не магу, таму што гэта справа таго, хто стварае
камісію. Ён сам адбірае кандыдатаў.
Што ў гэтым плане зменіць прапанаваная папраўка? Няцяжка здагадацца — абсалютна нічога. У якасці пацверджання гэтай высновы працытуем кіраўніка дзяржавы: “Рашэнні прымае выканкам.
Ідзіце ў выканкам, там прымуць рашэнне і ўключаць у выбарчыя камісіі. Але сілай прымушаць — маўляў, у нейкай камісіі палову або траціну павінны складаць прадстаўнікі палітычных партый
— не трэба.
Карацей, “ідзіце ў выканкам, і не проста ідзіце.
Чыя маргінальнасць круцейшая?
Разбіраць астатнія змены не мае сэнсу. Іх мэта — забяспечыць імітацыйнае прыкрыццё адпрацаванай працэдуры “выбараў, таму калі змены будуць усё ж такі прынятыя, гэтае
азначае, што іх бясшкоднасць ва ўлады не выклікае сумневаў. На што і звярнуў увагу Лукашэнка: “Наступствы гэтых крокаў павінны быць загадзя пралічаныя. Акрамя таго, ён папярэдзіў
выканаўцаў на месцах, тых самых, на якіх і ляжыць адказнасць па фармаванні акруговых выбарчых камісій: “Майце на ўвазе, што ацэньвацца мясцовыя органы ўлады будуць вельмі жорстка, каб не
было самаўхілення ад правядзення выбараў.
Усё гэта азбука. Філосаф Оргіш не можа яе не ведаць, але, калі меркаваць па рэгулярных публікацыях у “СБ, ён і сам стаў часткай спецаперацыі. Вернемся да яго публікацыі, у якой ён
спасылаецца на апытанні НІСЭПД. Так, сапраўды, у перыяды паміж выбарамі рэйтынгі апазіцыйных палітыкаў знаходзяцца ў межах статыстычнай памылкі (у верасні ў Мілінкевіча — 3,4%, у Казуліна
— 2,0%). Аднак, як я адзначаў раней, на прэзідэнцкіх выбарах апазіцыйны кандыдаты заўсёды атрымлівалі каля 26 працэнтаў галасоў.
Калі б наш філосаф меў жаданне ўважлівей азнаёміцца з вынікамі апошняга апытання НІСЭПД, то ён бы заўважыў, што на пытанне: “Калі Лукашэнка будзе ў чацвёрты раз выстаўляць сваю кандыдатуру
на прэзідэнцкіх выбарах, і з ім будзе супернічаць кандыдат ад дэмакратычнай апазіцыі, за каго з іх Вы бы прагаласавалі? 25,2% рэспандэнтаў адказалі: “За кандыдата ад дэмакратычнай
апазіцыі. Але не атрымалася. Верагодна, з-за паспешлівасці. Што да маргінальнасці апазіцыі (выснова Оргіша), то хацелася б нагадаць: па ступені сваёй маргінальнасці беларуская ўлада не мае
аналагаў у Еўропе. Але гэта ўжо тэма для наступнай “Азбукі паліталогіі.