Венецыянская камісія разгледзіць папярэджанне, вынесенае сёлета Беларускай асацыяцыі журналістаў Міністэрствам юстыцыі.

Паседжанне адбудзецца 16 кастрычніка і камісія будзе разглядаць вынесенае БАЖу папярэджанне на адпаведнасць агульнапрынятым у Еўрапейскім саюзе нормам у галіне правоў чалавека, у тым ліку і забарону прафесійнаму аб’яднанню выдаваць пасведчанні з надпісам “прэса.

Паседжанне адбудзецца 16 кастрычніка і камісія будзе разглядаць вынесенае БАЖу папярэджанне на адпаведнасць агульнапрынятым у Еўрапейскім саюзе нормам у галіне правоў чалавека, у тым ліку і забарону прафесійнаму аб’яднанню выдаваць пасведчанні з надпісам “прэса.
Яшчэ ішлі слуханні ў Вярхоўным судзе, калі група парламентарыяў з Парламентскай асамблеі Савета Еўропы звярнулася ў Венецыянскую камісію, каб было разгледжанае папярэджанне Беларускай асацыяцыі журналістаў. На паседжанне запрошаны намеснік міністра юстыцыі, а таксама юрыст БАЖу, які абараняў арганізацыю ў судзе, Андрэй Бастунец.
Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі выставіла адразу некалькі прэтэнзій да арганізацыі -- датычна сяброўскага пасведчання, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ і наогул мэтаў і задач БАЖ. Асацыяцыя абскарджвала папярэджанне мінюста ў вярхоўным судзе, але суддзя адхіліў скаргу БАЖу.
 
 Венецыянская камісія (афіцыйна Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права) — кансультатыўны орган па канстытуцыйным праве, створаны пры Савеце Еўропы ў 1990 годзе. З 2002 года ўдзельнічаць у працы камісіі могуць і краіны, што не ўваходзяць у Савет Еўропы. Асноўная форма працы камісіі -- аналіз законаў і законапраектаў дзяржаў-удзельніц, якія закранаюць праблемы канстытуцыйнага права, у тым ліку стандарты выбараў, правы меншасцяў і інш. Дакумент можа быць прадстаўлены на заключэнне камісіі зацікаўленай дзяржавай, іншай дзяржавай са згоды той краіны, якая прымае дакумент, а таксама Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы. Заключэнні камісіі шырока выкарыстоўваюцца ПАСЕ як адлюстраванне «еўрапейскіх стандартаў» у галіне дэмакратыі.