Выйшаў новы загад, дзе ўказана, каго з COVID-19 будуць шпіталізаваць

Новым загадам Міністэрства аховы здароўя ад 1 лiпеня № 690 аб лячэнні пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй удакладнена, каго з COVID-19 будуць класці ў шпіталь.

0304201136031dp.jpg

Новым загадам шпіталізаваць  будуць у такіх выпадках:
1) сярэднецяжкая і цяжкая плыні COVID-19 (або падазрэнни на яе) пры наяўнасці фактараў рызыкі і / або неабходнасці прызначэння гідраксіхларахіна;
2) востры рэспіраторны дыстрэс-сіндром з інфекцыяй COVID-19.
Раней, па папярэднім загадзе № 615 ад 5 чэрвеня 2020 года, у бальніцы шпіталізавалі пацыентаў з пнеўманіяй з інфекцыяй COVID-19 (або падазрэннем на інфекцыю COVID-19) або вострым рэспіраторным дыстрэс-сіндромам з інфекцыяй COVID-19. Пры гэтым ступень цяжару плыні пнеўманіі ў спалучэнні з COVID-19 не ўдакладнялася.
Паводле новага загаду пацыентам са сярэднецяжкай формай COVID-19 без фактараў, абцяжваючых пнеўманію, медыцынская дапамога можа аказвацца на хаце пры забеспячэнні дынамічнага назірання. Аднак важна разумець, пра што ідзе гаворка. Пад сярэднецяжкай формай каронавіруснай інфекцыі маецца на ўвазе сітуацыя, калі ў чалавека няцяжкая пнеўманія і гаворка ідзе пра паразу ніжніх дыхальных шляхоў, пры гэтым няма дыхальнай недастатковасці і прыкмет парушэння ўнутраных функцый органаў, захавана свядомасць, няма затарможанасці, частата дыхальных рухаў не больш 22 у хвіліну, частата сардэчных скарачэнняў больш за 55 і менш як 110 удараў у хвіліну, няма болю ў грудной клетцы і крывіхаркання, працэнт насычэння крыві кіслародам не менш 95, сісталічны артэрыяльны ціск вышэй за 90 мм рт. арт. Таксама важныя пэўныя параметры ў аналізе крыві.
Да сярэднецяжкай плыні каронавіруснай інфекцыі таксама адносіцца сітуацыя, калі ў чалавека ВРВІ з тэмпературай вышэй 38,5 градуса, кашлем, слабасцю і ліхаманкава-інтаксікацыйным сіндромам.
Фактарамі, якія абцяжарваюць плыню пнеўманіі ў пацыентаў з інфекцыяй СОVID-19, лічыцца ўзрост пацыента большы за 55 гадоў і наяўнасць хаця б аднаго з пералічаных спадарожных захворванняў: марбіднага  атлусцення (індэкс масы цела больш або роўны 40), цукровага дыябету, хранічнай кардыяваскулярнай паталогіі з сардэчнай недастатковасцю, хранічнай паталогіі лёгкіх (бранхіяльнай астмы, хранічнай абструктыўнай хваробы лёгкіх, бронхаэктатычнай хваробы, мукавісцыдозу), злаякасных новаўтварэнняў, захворванняў, якія лечаць імунасупрэсіўнымі, глюкакартыкоіднымі лекамі, трансплантацыі салідных органаў або коснага мозгу, ВІЧ, сухотаў, вірусных гепатытаў, анкагематалагічных і сістэмных захворванняў злучальнай тканіны.
Нагадаем, што ў новым загадзе таксама прапісана, каго зараз пры планавай шпіталізацыі ў бальніцу будуць тэставаць на COVID-19. Напрыклад, гэта тычыцца тых, каго чакае планавая аперацыя і ў каго няма сімптомаў ВРВІ.
tut.by