Закрануць кожнага
Сваім меркаваннем пра ход прэзідэнцкай кампаніі з журналістам “НЧ Вольгай Хвоін дзеліцца віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, кіраўнік
праваабарончага цэнтру “Вясна, адзін з лідэраў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары.
— Ёсць меркаванне, што і апазіцыя ў гэтых выбарах не надта чыстая на руку, і калі б ЦВК быў больш прынцыповым, то колькасць зарэгістраваных кандыдатаў была б меншая.
Сваім меркаваннем пра ход прэзідэнцкай кампаніі з журналістам “НЧ Вольгай Хвоін дзеліцца віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, кіраўнік
праваабарончага цэнтру “Вясна, адзін з лідэраў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары.
— Ёсць меркаванне, што і апазіцыя ў гэтых выбарах не надта чыстая на руку, і калі б ЦВК быў больш прынцыповым, то колькасць зарэгістраваных кандыдатаў была б
меншая.
— Працэдура праверкі подпісаў была закрытая, і мы не выключаем магчымасці палітычных маніпуляцый з боку выбрчых камісій і тых, хто за імі стаіць. Гэта супярэчыць выбарчаму кодэксу, бо ў ім
нічога не гаворыцца пра абмежаванні для ўдзелу назіральнікаў у час праверкі подпісаў. Ідуць розныя сігналы ад сябраў камісій, Ярмошына сама казала, што былі копіі падпісных лістоў. Можна меркаваць,
што колькасць кандыдатаў, калі б усё было празрыста, была б меншай, чым ёсць.
— Якія ключавыя моманты празрыстасці правядзення выбараў у нашых умовах?
— Першы ключавы момант мы ўжо прапусцілі — рознабаковы склад выбарчых камісіяў, калі прысутнічаюць прадстаўнікі розных партыяў, рухаў. У складзе камісій вытрымана патрабаванне пра
наяўнасць 30 працэнтаў прадстаўнікоў розных грамадскіх аб’яднанняў. Іншая справа, што гэта саюзы ветэранаў, жанчын, “Белая Русь, БРСМ. У той жа час палітычныя партыі
адхінутыя ад гэтага працэсу. Я не магу сказаць, дзе яшчэ такое ёсць. Калі б камісіі былі сфармаваныя з удзелам прадстаўнікоў палітычных сілаў, давер да іх працы павялічыўся б. Атрымліваецца, што міна
пад прызнанне выбараў ужо падкладзеная, бо створаныя падкантрольныя камісіі.
Другое — папярэдняе галасаванне, якое не забяспечвае захаванне бюлетэняў. Людзей штурхаюць да датэрміновага галасавання, і працэнт атрымліваецца высокі. А ўпэўненасці, што ўначы гэтыя
скрынкі ніхто не адкрывае, няма. У празрыстых скрынях аднаразовы механізм закрыцця, звычайныя ж можна закрываць-адкрываць колькі заўгодна. На ноч у памяшканні са скрынкамі застаецца міліцыянт,
дзеянні якога таксама непадкантрольныя.
Трэці момант — абмежаваныя паўнамоцтвы назіральнікаў падчас падліку галасоў. Гэта працэдура не прапісаная заканадаўча. А ў нашых умовах кожная камісія можа рабіць усё на свой манер. Можна
сказаць і пра бюлетэні — яны не маюць выключных ідэнтыфікацыйных знакаў, іх можна друкаваць ледзь не дома.
— Якія прагнозы наконт выбарчай кампаніі?
— Можна сказаць, што ўлады зрабілі пэўныя папраўкі на правядзенне ўсёй кампаніі. Але ёй займаецца не ЦВК, не выбарчыя камісіі, а выканаўчая ўлада. Ёсць карэкціроўкі ў бок змякчэння бачных
частак — збору подпісаў, агітацыі. Але самае галоўнае — падлік, фармаванне камісій — засталося нязменным, і гэта стварае стопрацэнтныя ўмовы для
фальсіфікацыі.
— Чыноўнікі Еўрасаюза гавораць, што на прызнанне выбараў паўплывае “набліжанасць да дэмакратычных стандартаў. Калі выбарчы працэс будзе праходзіць гэтак і
далей, выбары будуць прызнаныя?
— Я сумняваюся ў гэтым. Прычыны я назваў вышэй, яшчэ паглядзім на падлік галасоў. Іншая справа што і непрызнанне бывае таксама рознае. Яно можа быць больш катэгарычнае, а можа і больш
лагоднае, з заўвагамі пра “працэс і прагрэс. Любое незалежнае назіранне мусіць мацаваць давер да ўладаў, тады ўлады могуць больш смела паводзіць сябе ў эканамічных, палітычных
рэформах. Калі выбары не прызнаюць, то Захад можа працягваць млявую палітыку ўзаемадзеяння. Давер да беларускіх уладаў — гэта і мера даверу ў эканамічным супрацоўніцтве. Таму гэтыя выбары
ўплываюць на жыццё кожнага з нас, а не толькі на людзей ва ўладзе.