Збяднелыя жабракі
Кожная армія ў мірны час рыхтуецца да вайны. І кожная армія ўступае ў вайну непадрыхтаванай.
Нешта падобнае адбываецца ў эканоміцы: плённа працуючы над павышэннем уласнага дабрабыту і спрыяючы росквіту краіны, людзі аднойчы губляюць амаль усё, заробленае “непосильным
трудом.
Толькі пачынаюць годна жыць, як грошы заканчваюцца.
Кожная армія ў мірны час рыхтуецца да вайны. І кожная армія ўступае ў вайну непадрыхтаванай.
Нешта падобнае адбываецца ў эканоміцы: плённа працуючы над павышэннем уласнага дабрабыту і спрыяючы росквіту краіны, людзі аднойчы губляюць амаль усё, заробленае “непосильным
трудом.
Толькі пачынаюць годна жыць, як грошы заканчваюцца.
Пра падабенства ваенных і эканамічных катаклізмаў разважалі многія адукаваныя людзі, а нямецкі генерал Клаўзевіц нават адзначыў, што вайна ёсць формай ажыццяўлення палітыкі, якая, у сваю чаргу, сама
ёсць канцэнтраваным вынікам эканомікі. Між іншым, з гэтага вынікае, што наступствы эканамічных правалаў могуць быць не меншыя, чым страты ад ваенных дзеянняў. Прыкладам, колішні брытанскі
прэм’ер Лойд Джордж лічыў, што адным з вельмі непрыемных наступстваў Першай сусветнай вайны стаў фактычны паралюш сусветнай гаспадаркі. Нават далёкія ад тэатра ваенных дзеянняў краіны
панеслі значныя эканамічныя страты, паколькі амаль усе традыцыйныя партнёры страцілі магчымасць выконваць узаемныя фінансавыя абавязацельствы.
Даводзілася выкручвацца, ладзіць нешта часовае з “падручных матэрыялаў, рызыкуючы разагнаць інфляцыю да хуткасці, што пагражала ўсёй фінансавай сістэме ўласнай краіны. Вайна да
грошай вельмі ахвочая, а сама зарабляць не ўмее. І таму ўрад звычайна робіць тое, што лепш за ўсё ўмее. Друкуе грошы. І вось у выніку трох гадоў вайны расійскі рубель стаў удвая больш танным. Цэны,
адпаведна, падскочылі, працоўныя вышлі на вуліцы, а экстрэмісты з гэтай нагоды зрабілі рэвалюцыю.
Што далей было, многія яшчэ ведаюць з уласнага досведу. Калі напрыканцы савецкай гісторыі ўрад пачаў друкаваць грошы на патрэбы перабудовы, усё амаль адразу і скончылася. Грошай стала многа, тавары
зніклі.
Той жа Клаўзевіц бачыў мэту вайны ў тым, каб змусіць непрыяцеля выконваць свае ўмовы. Па магчымасці, ашчаднымі сродкамі. Але калі не ўдаецца, то ўсё можа пайсці ў ход… Амаральная, карацей,
справа. Як і палітыка? А чаму ж не! На тое і існуе ўрад, каб змусіць падданых выконваць сваю волю. Звычайна ідэолагі гэты факт хаваюць пад рознымі патрыятычнымі развагамі. Але, мусіць, нават сляпы
ўбачыць, што за імі стаіць жаданне правіцеля захаваць сваю ўладу. Прыкладам, апошнія гады ў Беларусі больш за ўсё разважалі пра сацыяльна-эканамічную стабільнасць, пра ўстойлівае развіццё, што былі
дасягнутыя дзякуючы выключна намаганням правіцеля. Пры гэтым хібы аргументацыі паспрабавалі пераадолець такім універсальным аргументам, як грошы. Склалі адпаведны графік і пачалі раздаваць. Каму
болей, каму меней, але ўсім, за малым выключэннем.
Разлік быў такі — пасля чарговай перамогі на выбарах, дзесьці трохі пазычыць, магчыма, нешта прадаць, потым нейкім чынам крыху абжуліць даверлівы электарат. Карацей, аднавіць раўнавагу паміж
нацыянальнай валюта і замежнымі, паміж коштамі рознічнага гандлю і грашыма насельніцтва. Разлічвалі на дробную аперацыю з дастатковым тактычным поспехам, а давялося ўвязацца ў зацяжныя баі з
насельніцтвам і страціць стратэгічную ініцыятыву. Разлічвалі праз дэвальвацыю прыхаваць немагчымасць заплаціць па сваіх жа вэксалях, а атрымалі імклівы рост коштаў і на спажывецкія тавары, і на
паслугі, і на фактары вытворчасці. І пры поўнай адсутнасці нейкіх прыкмет будучай стабілізацыі.
Усе стогнуць, усе прагнуць, усе баяцца. Адны, у каго ёсць долары, што пасля абвяшчэння стабілізацыі ён страціць набытую ў фактычным падполлі вартасць, іншыя — наадварот, што долар набярэ
большую, яшчэ большую вагу. І канчаткова паставіць на калені мясцовую прамысловасць, якая за сыравіну, энерганосьбіты ды іншае дабро павінна плаціць “по реальному курсу, а
зарабляць на гэта грошы на ўшчэнт збяднелым унутраным рынку.
Дарэчы, войны прыводзяць да збяднення не толькі (і не заўжды) пацярпеўшых паразу, але нават і пераможцаў.
Эканамічныя войны — не выключэнне. І таму можна, пераказаўшы Міхаіла Жванецкага, лічыць, што ў Беларусі ў выніку антынароднай палітыкі ўрада з’явіліся першыя ў свеце збяднелыя
жабракі. Сёння заяўлена, што рынкавы курс долара (па якому, магчыма, яго можна будзе набыць у абменніках), склаўся на ўзроўні 8600 рублёў. А гэта значыць, што кіраўніцтва Беларусі за 4 месяцы
“ўпалавініла даходы яе грамадзян.
Як мы памятаем, некалі гэта прывяло да грамадзянскай вайны. У нас жа пакуль толькі да правалу сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Цікава, што шматлікія прапагандысты быццам бы не заўважаюць гэтага ды
адно цвердзяць — такая спецыяльная (для народа) палітыка будзе бясконца доўжыцца. Не раўнуючы, як тое будаўніцтва светлай будучыні.
Як заўважыла адна цнатлівая дзяўчына, не магу есці такую кілбасу, што сама ў роце расце.
Можа, і нам хопіць?..