Зноў «лібералізацыя пад выбары»?
Нарэшце адбылося тое, чаго ўсе з нецярпеннем чакалі і пра што так шмат казалі. Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь прызначаны на 25 красавіка 2010 года. Адпаведны ўказ
падпісаў 18 студзеня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Можна спадзявацца на тое, што гэта кампанія будзе не такая млявая і абыякавая, як папярэдняя. Таму што гэта будзе першая ў Беларусі выбарчая кампанія, якая пройдзе згодна з новым выбарчым
заканадаўствам.
Нарэшце адбылося тое, чаго ўсе з нецярпеннем чакалі і пра што так шмат казалі. Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь прызначаны на 25 красавіка 2010 года. Адпаведны ўказ
падпісаў 18 студзеня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Можна спадзявацца на тое, што гэта кампанія будзе не такая млявая і абыякавая, як папярэдняя. Таму што гэта будзе першая ў Беларусі выбарчая кампанія, якая пройдзе згодна з новым выбарчым
заканадаўствам.
Новы закон аб выбарах змяніў, у прыватнасці, парадак фарміравання выбарчых камісій. Замацавана ўключэнне ў іх склад адной траціны прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.
Выканкамы не маюць права ўключаць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, а чыноўнікі могуць займаць не больш за адну траціну іх складу. Спрашчаецца парадак вылучэння кандыдатаў, у тым ліку ад
палітычных партый. Так, палітычная партыя можа вылучаць кандыдата па любой выбарчай акрузе, незалежна ад існавання на яе тэрыторыі партыйных структур.
З заканадаўства выключана норма, якая прадпісвае завярэнне подпісаў, сабраных сябрамі ініцыятыўных груп, у выканкаме. Таксама спрашчаецца парадак правядзення перадвыбарных сустрэч з выбаршчыкамі ў
выглядзе масавых сходаў, пікетаў. Кандыдаты маюць права праводзіць масавыя мерапрыемствы па перадвыбарнай агітацыі ў паведамляльным парадку ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, а таксама
магчымасць ажыццяўляць сумесную агітацыю.
То бок, у апазіцыі зараз ёсць больш магчымасцяў, каб «разгарнуцца», што б яна ні казала пра «касметычнасць» гэтых правак у Выбарчы кодэкс. Але ёсць магчымасць і
— наадварот — «згарнуцца». Зараз любая партыя сваім з’ездам можа вылучыць кандыдатаў у дэпутаты на ўсе акругі. Вельмі салодкі пернік! Але, між іншым,
прапускаючы такі момант, як збор подпісаў, можна не толькі выйграць (час, напрыклад), але і прайграць. Бо збор подпісаў — гэта не толькі тэхнічны момант, гэта яшчэ і праца з людзьмі, і
павышэнне папулярнасці кандыдата, і прапаганда сваіх ідэяў.
Дарэчы, спадзяецца на выйгрыш і старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Напярэдадні прызначэння выбараў яна заявіла, што мясцовыя выбары ў
многім вызначаць стратэгію ўзаемаадносінаў АБСЕ і Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2011 года.
І, пэўна, нездарма пасля прызначэння выбараў члены Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі запрошаны 22 студзеня ў гатэль «Мінск» для кансультацый на
прадмет магчымасці і парадку будучай працы ГКС. Нагадаем, што ў склад савета ўваходзяць прадстаўнікі шэрагу грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый — усяго прыблізна 30 чалавек.
Узначальвае ГКС кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.
Але ў мінулым годзе Макей пакрыўдзіўся і 12 лістапада аб’явіў аб прыпыненні працы ГКС у сувязі з «нападкамі на савет». У заяве кіраўніка ГКС адзначалася, што савет
«ствараўся не пад палітычную кан’юнктуру, а для рэальнай працы», як «механізм рэальнага дыялогу людзей, якія прытрымліваюцца розных пунктаў гледжання».
«Аднак спакойнае і канструктыўнае развіццё падзей было не даспадобы некаторым апазіцыйным дзеячам. Нападкі на ГКС ажыццяўляліся і раней, але напярэдадні чарговага пасяджэння па выбарчым
заканадаўстве прынялі асабліва бесцырымонны характар», — гаварылася ў заяве.
Ці звязаныя гэтыя дзве падзеі паміж сабою? Пэўна, так. Бо зараз, на фоне энергетычных спрэчак з Расіяй, Беларусі надзвычай важная падтрымка Захаду. А Захад пакуль што трымае нейтралітэт. А падтрымка
нам вельмі патрэбная!
«Белнафтахім» падрыхтаваў праект загаду, які прадугледжвае павышэнне ўнутраных коштаў на нафтапрадукты з 21 студзеня. Падвышэнне ў сярэднім можа скласці 10 %. І хоць ініцыятыва
канцэрну не падтрымана шэрагам дзяржаўных ведамстваў, «Белнафтахім» аргументуе неабходнасць такога кроку стратнасцю ад рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку і пагаршэннем
умоваў іх экспарту. Апроч таго, ад 1 студзеня на 9 % павялічаныя стаўкі акцызаў на нафтапрадукты.
Паказальна, што павышэнне ўнутраных коштаў, уключна з рознічнымі цэнамі на паліва, цалкам знаходзіцца ў кампетэнцыі «Белнафтахіму». Канцэрн нават не абавязаны ўзгадняць непапулярныя
крокі з Міністэрствам эканомікі, якое ёсць афіцыйным органам цэнаўтварэння.
Апошнім разам кошты на нафтапрадукты падвышаліся на 10 % у верасні 2009 года. Тады аргументам быў «рост закупачных коштаў на нафту».
Але, нягледзячы на ўсе праблемы, мы працягваем і весяліцца. 19 студзеня стала вядома, што 7 сакавіка ў Мінску на галоўнай пляцоўцы спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна», які
ўмяшчае 15 тысяч гледачоў, пройдзе канцэрт вядомага нямецкага гурту «Rammstein». Арганізатарам канцэрта выступае сталічны Палац Рэспублікі. Плануецца, што білеты паступяць у продаж
21 студзеня. Чакаецца, што іх кошт складзе ад 80 да 300 тысяч беларускіх рублёў. Пытанне, хто будзе выступаць «на разагрэве» ў «Rammstein», пакуль
узгадняецца.
Мінск уключаны ў спіс гарадоў сусветнага тура гурту ў рамках выхаду новага альбома «Liebe ist fur alle da». У якасці «разагравальнага» калектыву на сайце
згадваецца амерыканска-нарвежскі індастрыял-гурт «Combichrist», які выступіць разам з «Rammstein» і на іншых еўрапейскіх канцэртах тура.