Беларускія і польскія студэнты разам збіраюць традыцыйныя ручнікі

Студэнты з Познані і Берасця прымаюць удзел у навуковай экспедыцыі, мэта якой – зберагчы спадчыну беларускай меншасці ў Польшчы.

Фота: Электронная база абрадавых ручнікоў bielskirecznik.pl

Фота: Электронная база абрадавых ручнікоў bielskirecznik.pl


Традыцыйныя ручнікі, якія некалі выконвалі важную ролю ў жыцці вясковых жыхароў, шукаюць на Падляшшы студэнты з Польшчы і Беларусі.
Традыцыйны вышыты ручнік быў неад’емным элементам інтэр’еру дому, у якім жыла сямʼя праваслаўнага веравызнання. Ён служыў аздобай для іконаў, быў неабходнай часткай вясельнага і пахавальнага абрадаў.Музей Падляшша (Muzeum Podlaski) на працягу многіх гадоў ладзіць экспедыцыі, каб захаваць традыцыю ручнікоў. Вышытыя ільняныя палотны прадстаўленыя на пастаяннай выставе, а некалькі гадоў таму пачала стварацца электронная база традыцыйных ручнікоў, дзе сёння можна знайсці больш за 400 узораў.
Новыя ўзоры вышытых ручнікоў шукаюць на польска-беларускім памежжы студэнты Унівэрсітэту Адама Міцкевіча ў Познані ды студэнты Берасьцейскага дзяржаўнага універсітэту. Яны фатаграфуюць і апісваюць ручнікі, якія пазней будуць занесеныя ў электронны каталог.
У даўнія часы дзяўчына павінная была вышыць некалькі ручнікоў у якасьці пасагу. На традыцыйным ручніку маладая пара станавілася падчас шлюбу. Ім упрыгожвалі іконы ў святым куце, ручнік таксама клалі нябожчыку ў труну. Лічылася, што ў ім на працягу 40 дзён хаваецца душа памерлага.
У музеі ў Бельску Падляскім знаходзіцца калекцыя з 200 ручнікоў, самыя старэйшыя з якіх паходзяць з канца XIX веку.