У Польшчы прыняты закон аб зносе камуністычных помнікаў

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон аб забароне прапаганды камунізму ці любога іншага таталітарнага рэжыму. Адпаведная інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.

Фота telegraf.com.ua

Фота telegraf.com.ua

Закон уступіць у сілу праз тры месяцы з даты падпісання, а помнікі павінны будуць дэмантаваць на працягу года пасля гэтага. Пад дзеянне закона не трапляюць помнікі, не прызначаныя «для публічнага прагляду» і якія маюць адукацыйную або культурную значнасць, адзначае novayagazeta.ru.
Напрыканцы чэрвеня дэпутаты польскага Сейма прагаласавалі за папраўкі да законапраекта аб забароне прапаганды камунізму, якія дазволяць дэмантаваць савецкія помнікі і мемарыялы.
У тэксце дакумента адзначалася, што ў назвах школ, дзіцячых садкоў, бальніц, іншых грамадскіх і культурных устаноў забараняецца выкарыстоўваць словы, «якія прапагандуюць камунізм або іншыя таталітарныя сістэмы».
Раней, у сакавіку 2016 года ў Польшчы заяўлялі, што плануюць знесці каля 500 савецкіх помнікаў па ўсёй краіне.