ЕС падаў у суд на Польшчу за высечку Белавежскай пушчы

Еўрапейская камісія запатрабавала ад уладаў Польшчы неадкладна спыніць высечку ў Белавежскай пушчы і звярнулася ў Еўрапейскі суд з просьбай абавязаць Варшаву выканаць гэтае патрабаванне.

belavezhskaja_pushcha.jpg

У мінулым годзе ўрад Польшчы утрая павялічыў квоты на высечку дрэў у рэліктавым лесе, матывуючы сваё рашэнне неабходнасцю барацьбы з нашэсцем жука-караеда.
Эколагі, а таксама ЮНЕСКА і Еўрасаюз, што іх падтрымліваюць, лічаць, што экасістэма лесу здольная сама рэгуляваць папуляцыю жукоў, а канфіскацыя з пушчы мёртвых дрэў пазбаўляе важных элементаў асяроддзя пражывання цэлы шэраг відаў жывёл і раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання.
Калі суд прызнае Польшчу парушальнікам еўрапейскага прыродаахоўнага заканадаўства, ён пакарае краіну спусташальнымі штодзённымі штрафамі.

Эколагі ў пачатку траўня пачалі пратэставаць супраць вырубкі дрэваў у Белавежскай пушчы

Эколагі ў пачатку траўня пачалі пратэставаць супраць вырубкі дрэваў у Белавежскай пушчы

Аднак пазоў Еўракамісіі тычыцца толькі аднаго ўчастка пушчы, а ўрад дазволіў секчы яшчэ на двух участках і можа яшчэ павялічыць ліміты вырубкі.

Кансерватыўны ўрад і «лева-распутніцкі рух»

Белавежская пушча падзелена паміж Польшчай і Беларуссю. Лясны масіў абвешчаны ЮНЕСКА аб'ектам Сусветнай спадчыны, хоць цяперашні кансерватыўна-нацыяналістычны ўрад Польшчы лічыць, што гэты статус быў прысвоены лесу незаконна.
Міністр навакольнага асяроддзя Польшчы Ян Шышко, заўзяты паляўнічы і былы ляснічы, нядаўна выказаўся ў тым сэнсе, што за крытыкай дзеянняў уладаў у Белавежскай пушчы стаіць «лева-распутніцкі рух Заходняй Еўропы».
Белавежская пушча найбольш вядомая як месца пражывання яшчэ нядаўна амаль знішчаных зуброў, аднак там таксама водзяцца многія віды птушак, у тым ліку зімародак і валасянка.

belavezhskaja_pushcha_3.jpg

Правая партыя «Права і справядлівасьць» на чале з Яраславам Качыньскім, які пасля смерці свайго брата-блізнюка Леха ў 2010 годзе пакуль вырашыў сам не займаць вышэйшыя пасады ў дзяржаве, прыйшла да ўлады ў 2015 годзе і распачала цэлую серыю мер, якія выклікалі непрыманне еўрапейскага істэблішменту.Урад дамогся магчымасці прызначыць лаяльных сабе членаў Канстытуцыйнага трыбунала і кіраўнікоў дзяржаўнага тэлебачання і радыё, якія пасля гэтага, на думку крытыкаў, ператварыліся ў прылады дзяржаўнай прапаганды.

У чым каштоўнасць Белавежскай пушчы?

  • Белавежская пушча займае 141 885 гектараў змешанага лесу, а таксама балот і далін рэк.
  • 17% тэрыторыі лясоў — гэта ахоўная тэрыторыя запаведніка. Высечка лесу там забароненая.
  • Белавежская пушча — гэта ўзор першабытнага лесу, які 10 тысяч гадоў таму пакрываў вялікую частку Еўропы.
  • У пушчы жыве 59 відаў млекакормячых (у тым ліку зубр, рысь, воўк, выдра) і больш за 250 відаў птушак.
  • У Белавежскай пушчы шырока прадстаўлена мёртвае дрэва — выдатнае асяроддзе для грыбоў, жукоў і чарвякоў.

Паводле BBC