Італьянскі мастак: Шмат цяжкай працы трэба зрабіць, каб адбудаваць у Беларусі дэмакратыю

«Я малюю для тых, хто мае ў гэтым патрэбу… Калі знішчаецца свабода слова і перамяшчэння — гэта ўсё роўна што трымаць людзей у клетцы, кажа мастак Джанлука Кастанціні (Gianluca Costantini)

Джанлука Кастанціні. Незалежнасць і мірны марш

Джанлука Кастанціні. Незалежнасць і мірны марш

Джанлука Кастанціні, італьянскі мастак і актывіст, робіць палітычныя коміксы і партрэты людзей, якія церпяць ад сваіх дзяржаў за свабоду слова і адстойванне правоў чалавека. На ягоных малюнках — актывісты з Сірыі, Ганконгу, Егіпта, Бахрэйна, Турцыі...

Джанлука Кастанціні

Джанлука Кастанціні

З 2020 года ў сферу ягонай увагі трапіла і наша краіна: Раман Бандарэнка, Дзмітрый Строцаў, Павел Белавус, Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, а таксама іншыя беларусы і беларускі, чые гісторыі вылецелі за межы краіны і сягнулі сэрцаў многіх людзей ва ўсім свеце.

BY_culture запыталася ў Джанлука пра Беларусь і як гэта — змагацца з несправядлівасцю малюнкамі.

Джанлука Кастанціні. Дзмітрый Строцаў

Джанлука Кастанціні. Дзмітрый Строцаў

"Я пачаў сачыць за падзеямі ў Беларусі яшчэ ўлетку 2020-га. Бачыў, што нават мяккія дэманстрацыі падаўляліся з гвалтам. У кастрычніку быў шакаваны арыштам паэта Дзмітрыя Строцава, бо, калі ўлады пачынаюць саджаць паэтаў, – гэта яскравы знак таго, што дыктатура разбурае дэмакратыю".

Джанлука Кастанціні. Станіслава Гліннік і Бажэна Шамовіч

Джанлука Кастанціні. Станіслава Гліннік і Бажэна Шамовіч

"Што я адчуваю, калі думаю пра Беларусь? Клопат і хваляванне, бо калі знішчаецца свабода слова і перамяшчэння – гэта ўсё роўна што трымаць людзей у клетцы. Маляванне – мой спосаб выказваць пачуцці. Я гэта і раблю, прадстаўляючы людзей, чыю свабоду скралі і старачыся падтрымліваць свабоду".

 

Джанлука Кастанціні. Ігар Лосік

Джанлука Кастанціні. Ігар Лосік

"Для мяне межы паміж краінамі – усё роўна што лініі, намаляваныя на паперы. Людзі паўсюль аднолькавыя, і няважна, колькі кіламетраў паміж намі і які бос кіруе краінай. Я малюю для тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Мог бы быць хоць кітайцам, хоць італьянцам. Калі свабода ў краіне не ідзе ў разлік, я стараюся дапамагчы".

 

Джанлука Кастанціні. Мікалай Дзядок

Джанлука Кастанціні. Мікалай Дзядок

"Я вывучаў справу актывіста Міколы Дзядка і ведаў пра той гвалт, што ён перажыў. Гэты выпадак мяне сапраўды ўразіў, але я стараюся не злавацца, бо гэта не дапамагае. Думаю, што мастацтва можа абуджаць сумленне людзей. Паказваў партрэт Дзядка на выстаўцы ў гістарычнай частцы Балоньі, і многія беларусы Італіі падыходзілі, каб падзякаваць. Гэта для мяне самая лепшая ўзнагарода".

Джанлука Кастанціні. Раман Бандрэнка

Джанлука Кастанціні. Раман Бандрэнка

"Чалавекам года-2021 назваў бы журналістку Кацярыну Барысевіч і мастака Рамана Бандарэнку. Спадзяюся, хутка ўсе палітвязні выйдуць з турмаў і будуць гуляць па вуліцах сваіх гарадоў. Шмат цяжкай працы трэба зрабіць, каб адбудаваць у Беларусі дэмакратыю. Тут патрэбен кожны".

Джанлука Кастанціні. Кацярына Барысевіч

Джанлука Кастанціні. Кацярына Барысевіч