Калядныя надзеі беларускага рока

У мінулагоднім аглядзе даводзілася канстатаваць, што з розных прычын уплыў лідзіруючых асоб і гуртоў на айчынны рок-рух значана зменшыўся. Склалася ўражанне таго, што нашы вядомыя рок-каманды старой школы кудысьці зніклі, так бы мовіць “агалілі першы эшалон нацыянальнага рок-руху. Зразумела, у кожнага з музыкаў свае творчыя планы, памкненні і мары. Час прыспешвае іх ажыццявіць, але такая нявызначанасць не спрыяе кансалідацыі, якая патрабуецца ў крызісны для айчыннай рок-музыкі час, калі шчыруюць сумнавядомыя “чорныя спісы выканаўцаў



941c377c73c0efed759c993f1b859526.gif

У мінулагоднім аглядзе даводзілася канстатаваць, што з розных прычын уплыў лідзіруючых асоб і гуртоў на айчынны рок-рух значана зменшыўся. Склалася ўражанне таго, што нашы вядомыя рок-каманды старой школы кудысьці зніклі, так бы мовіць “агалілі першы эшалон нацыянальнага рок-руху. Зразумела, у кожнага з музыкаў свае творчыя планы, памкненні і мары. Час прыспешвае іх ажыццявіць, але такая нявызначанасць не спрыяе кансалідацыі, якая патрабуецца ў крызісны для айчыннай рок-музыкі час, калі шчыруюць сумнавядомыя “чорныя спісы выканаўцаў
І ўсё ж у мінулым годзе некаторыя музыканты, рок-гурты спрабавалі зрабіць творчы рывок, каб запоўніць утвораны вакуум, а разам з гэтым надаць новы імпульс развіццю айчыннага року. Сведчанне гэтаму — новыя альбомы, якія з’віліся напрыканцы года. З некаторымі з іх прапануем пазнаёміцца нашым чытачам.
“ZNICH: сюітная форма для экстрыму?
І першым у гэтай падборцы мусім прадставіць доўгачаканы альбом гурта “ZNICH “Мроя, які не раз анансаваўся як самімі музыкантамі, так і музычнымі аглядальнікамі. “Мроя— вызначальная праца музыкаў, і ў нейкім сэнсе яна падводзіць вынікі шматгадовай музычнай кар’еры “ZNICH. Музыканты гурта заўсёды былі схільны да складаных формаў у сваіх кампазіцыях, і гэтая праграма не выключэнне. Цяжка сказаць, чаго ў іх pagan-metal больш — фальклорных алюзій, black альбо death-metal, але слухаць альбом патрэбна менавіта цалкам, ад пачатковага філасофскага «Intro» да заключнага рэфлексійнага “Outro.
Імкненне да складаных музычных форм, аранжыровак, да выкарыстання народных інструментаў у кампазіцыях (у прыватнасці, беларускай дуды), наводзяць на думку, што гурт “ZNICH — тыповы прадстаўнік айчыннага melodic/symphonic pagan-metal, які эвалюцыянуе ад альбома да альбома, знаходзіць новыя музычныя фарбы для больш дасканалага ўвасаблення кампазіцый, усёй канцэпцыі альбомаў гурта. Таму праграму дыска “Мроя можна разглядаць як своеасаблівую экстрэмальна-музычную сюіту на філасофскую тэму, якая бударажыць наша ўяўленне. Гэта і пошук нацыянальнай тоеснасці, сваіх каранёў (“Гэты лёс), асэнсаванне гістарычнай місіі народа (“Вечнасць), яго даўняй веры і старажытных сакральных сімвалаў (“Ярыла, “Крыжы-абярэгі), якія патрэбна абараняць (“Бог вайны)...
Бадай, адной з самых энергаёмістых кампазіцый альбома, зразумела, стала загалоўная — “Мроя, якая характарызуе аўтарскі погляд музыкаў на з’явы мінулага і яе лучнасці з сённяшнім днём. “ZNICH заклікае зірнуць на гісторыю нашага народа, асэнсаваць яе і з гэтых пазіцый звярнуцца сённяшняга дня, дзе віруе “вогненны свет жаху і змроку.
Альбом “Мроя дэманструе, як узрасло выканаўчае майстэрства музыкаў “ZNICH і іх фронтмэна Алеся Таболіча, якія ўпэўнена заяўляюць пра свае лідарскія амбіцыі, прынамсі ў беларускім pagan-metal.
Інтрыга ад IQ48
Назваўшы свой трэці альбом без прэтэнзій: “HMR (ці “Heavy-Metal-Rock), музыкі гурта IQ48 хацелі падкрэсліць, што іх творы таксама змяняюцца ў бок экстрэмальнага гучання. Дакладней, стандартаў, якія будуць успрымацца не толькі аматарамі hip-hop-культуры, рэп-кора, але і прыхільнікамі metal-музыкі, будуць выконваць функцыю канвергенцыі слухацкай аўдыторыі. А значыць, гэтыя змены будуць спрыяць росту папулярнасці гурта.
Дзеля прагрэсу ў сваёй музыцы ў IQ48 адмовіліся ад саксафона, які доўгі час быў візітоўкай каманды, на карысць новага гітарыста Паўла Яноўскага, які разам з Яўгенам Бузоўскім забяспечыў гурту навізну ў гучанні і аранжыроўках. Бо экстрэмальныя рыфы, сола, драйв і гітарны “кач якраз і прыцягваюць нашу ўвагу на дыску “HMR. Як, між іншым, і прафесіянальная ігра басіста У. Плюшчава і бубнача А. Мацулевіча, якія ствараюць непаўторны рытмічны малюнак кампазіцый і альбома ў цэлым (“Хвост пісталетам, “Рогі і капыты).
Змены адбыліся не толькі сярод інструменталістаў каманды. Свой унёсак у новую гукавую палітру альбома зрабіў і фронтмэн IQ48 Алесь Ракавец, які цяпер не толькі спрактыкаваны чытальнік рэп-тэкстаў, але і рок-вакаліст. Дзеля пацвярджэння гэтага прапануем праслухаць сумесны трэк “Дай сілы, у якім спяваюць Алесь Ракавец і рэпер Vincent. А вось дуэты Алеся з былым “айк’юшнікам Паўлам “Фрэйдам Зыгмантовічам (aka “Пан Жыжма) больш нагадваюць сваім гучаннем кампазіцыі гурта IQ48 пачатковага перыяду. Песні “Эмігрант, “Парыж распавядаюць пра нялёгкую долю чалавека, які пакінуў Радзіму, выклікаюць пачуццё настальгіі па гадах, калі ўсе яны былі разам і смела эксперыментавалі з аранжыроўкамі, кампазіцыяй, рытмамі рэпа. Зрэшты, як цвёрда паабяцаў Павел, хутка ён разам з сям’ёй вернецца ў Беларусь і будзе імкнуцца ўліцца ў айчынны музычны працэс.
Вельмі важна, што праграма дыска, а асабліва яе літаратурная частка, не мае правальных месцаў: амаль кожная кампазіцыя альбома “HMR нясе слухачам пазітыўны пасыл, звяртае яго ўвагу на нейкую сацыяльную праблему, ставіць важнейшыя пытанні, якія хвалююць нашу моладзь, прыхільнікаў айчыннага рок-руху.
Да папулярнасці — “Partyzon’скімі сцяжынамі
Нечакана для слухачоў і музычных аглядальнікаў увагу прыцягнуў гурт “Partyzone, які прапанаваў на іх суд свой трэці альбом “Падаць і ўзлятаць. Для яго рэалізацыі музыкам спатрэбілася каля шасці гадоў. За гэты час адбыліся змены ў гучанні, хоць аснова — рок-н-ролл, hard-rock — засталася некранутай. Таксама, як і тэксты гурта, якія насычаны заглыбленымі, моцнымі сімвалічнымі вобразамі. Хоць у адрозненне ад альбому “Трэба рабіць на новай кружэлцы зусім не стала сатырычных і гумарыстычных замалёвак. Гэта збядняе лірычную палітру гурта.
Уражанне пра тое, што ўяўляе сабой гурт “Partyzone, сёння можна атрымаць з уступнай кампазіцыі альбома “Розум, у якой традыцыйны “цяжкі меладызм аздабляецца элементамі псіхадэліі. З дапамогай электронных інструментаў, незвычайных гітарных эфектаў ствараецца гукавая карціна напружанай працы ўсёй нярвовай сістэмы чалавека.
Даўно вядома цяга гітарыста гурта “Partyzone Яўгена Цылікава да цытавання класічных мелодый. Вось і на дыску “Падаць і ўзлятаць у кампазіцыі “Богі далі ім імя гучыць тэма “Танцы рыцараў Сяргея Пракоф’ева. На жаль, нідзе на дыску цытата не пазначана, у адрозненне ад альбома “HMR гурта IQ48, дзе ў кампазіцыі “Парыж гучыць тэма Эдзіт Піяф. Дадатковыя музычныя звесткі маглі б служыць развіццю кругагляду слухачоў. Музыканты гурта “Partyzone неяк не звярнулі ўвагу на гэты важны аспект.
Затое лідар гурта і гітарыст Яўген Цылікаў знаходзіць цікавыя музычныя фарбы, каб зрабіць сваю музыку больш разнастайнай. Так, у меладычнай кампазіцыі “Далеч кліча выкарыстоўваецца джазавая гітарная імправізацыя, чысты тэмбр інструмента. У такой змрочнай музычнай атмасферы, якая пануе ў гэтым спеве, гітара стварае альтэрнатыўную рэальнасць святла і надзеі.
Калі гаварыць пра станоўчае ў музыцы гурта “Partyzone, дык трэба адзначыць іх спробы з дапамогай сродкаў “цяжкай рок-музыкі актуалізаваць хрысціянскую тэматыку. Тры апошнія кампазіцыі альбома (“У памяці маёй, “Вера, “Мы ляцім) створаны пад уплывам узнёслых гармоній сакральных песнапенняў, але з акцэнтамі, характэрнымі для рок-музыкі. Тут адчувальныя і меладычныя кантрасты, прыцягваюць увагу ўступы акустычнай гітары, сімфа-рокавае развіццё тэмы, узнёслы спеў Дзяніса Вячэрскага.
У цэлым жа альбом “Падаць і ўзлятаць ад гурта “Partyzone стварае больш творча разнастайны вобраз знаёмага гурта — пераможцы “Басовішча–2002. Хоць і не выводзіць каманду ў бясспрэчныя лідары айчыннай рок-музыкі. Затое “ZNICH сваім альбомам “Мроя зрабіў значны прарыў да вяршынь айчыннага metal-алімпу, які ў свой час яны пачэсна займалі, карыстаючыся сваім станаў піянераў беларускага цяжка-экстрэмальнага накірунку.
Найбольш перспектыўным для беларускіх слухачоў падаецца новая праца “HMR гурта IQ48. На яго трэках адчуваецца крэатыў у стылістычным сінтэзе рока і hip-hop-рытмаў. Галоўнае — гэтыя стылістычныя пошукі дапамагаюць музыкантам весці дыялог з моладдзю, якая бачаць у IQ48 шчырых выканаўцаў, чые песні становяцца блізкімі многім маладым беларусам.
Да сустрэчы ў 2012 годзе на сцэне канцэртнай залы “Мінск!