Надзея на ровары
Надзея існуе ў наўпроставым сэнсе: яна жыве ў Брэсце і даязджае на працу на ровары. Такім чынам, з Надзеяй — гэта як з ордэнам (памятаеце, “Ганна на шыі). Ганна
на шыі, а Надзея на ровары.
Надзея Ярмішына працуе ў аддзеле замежнай літаратуры Брэсцкай абласной бібліятэкі. Закончыла філалогію Брэсцкага ўніверсітэта, дзе вучыўся Алесь Разанаў. На працу з мікрараёна прынцыпова ездзіць на
ровары. Кажучы больш дакладна, “аддае перавагу, бо ж выпадае зіма, калі ездзіць забараняе ДАІ, і дажджы…
Надзея існуе ў наўпроставым сэнсе: яна жыве ў Брэсце і даязджае на працу на ровары. Такім чынам, з Надзеяй — гэта як з ордэнам (памятаеце, “Ганна на шыі). Ганна
на шыі, а Надзея на ровары.
Надзея Ярмішына працуе ў аддзеле замежнай літаратуры Брэсцкай абласной бібліятэкі. Закончыла філалогію Брэсцкага ўніверсітэта, дзе вучыўся Алесь Разанаў. На працу з мікрараёна прынцыпова ездзіць на
ровары. Кажучы больш дакладна, “аддае перавагу, бо ж выпадае зіма, калі ездзіць забараняе ДАІ, і дажджы…
Чаму? Не толькі і не столькі з-за знаёмства з нямецкай рэчаіснасцю (на працы Надзеі належыць працаваць з літаратурай на нямецкай мове). Больш тут вымога здаровага сэнсу, або гэта нават зварот да
ўрокаў “басаногага вясковага дзяцінства, тлумачыць Надзея.
Да жытла каля трох кіламетраў. Ехаць цераз чыгуначныя пераезды… Так што на ровары хутчэй і зручней, кажа Надзея. Нават у аўто парыцца на сонцы ў корку — не лічу гэта суперскім
спосабам.
Пытаю, ці думала калісьці малая Надзя, якая ў вёсцы ездзіла на веласіпедзе, што будзе каціць па гораду? У вёсцы веласіпед — нешта крыху іншае, адказвае Надзея. Там гэта звыклы спосаб
перамяшчэння, але і забаўка. Для дзятвы. Або ўжо і на танцы на ровары ездзілі.
Чаму беларусы ў гарадах не ездзяць масава на роварах? Бо для іх гэта якраз сімвал вёскі, якой яны цураюцца, разважае брэсцкая раварыстка. Яны купляюць сабе аўто і ездзяць напаказ. Але гэтая тэндэнцыя
ровара як стыгмы адыходзіць.
Надзея перасела з аўтобуса на ровар каля трох гадоў таму. Як сама распавядае, “купіла веласіпед на выпадковы заробак. Спытала, ці можна адразу сесці і паехаць. І паехала за мужчынам, бо
даўно не ездзіла. Заехала акурат дахаты. Потым у такі самы спосаб навучыла знаёмую, якая, паглядзеўшы на яе экзерсісы, таксама наважылася сесці на двухколавік. “Стала
лідарам! — смяецца Надзея.
Ровар як сродак зносін прагрэсуе тут, нягледзячы на неспрыяльную інфраструктуру. Адна каляжанка Надзі дык наогул прыязджае ў Брэст за 16 кіламетраў. Зусім як у Германіі. Мужчыны ўспрымаюць дам
нармальна. Некаторыя махаюць у знак прывітання рукой.
— Раварысты — людзі больш свабодныя ад стэрэатыпаў, — кажа Надзея. — Бо ж ехаць на ровары — гэта кайф. Гэта пачуццё палёту, свабоды, вольнасці. Аўтобус,
аўтамабіль — гэта кансервавая бляшанка, там ніякага кантакту з прыродай няма. І нават калі едзеш на працу ў сонца, а назад дождж — дык я люблю дождж. Гэта ж прырода. Яе
пацалунак.
Але на ровары ёсць і негатывы. Найгорш з пешаходамі. Апошнім часам ім шмат дазволілі, і цяпер ужо крыху позна вешаць перад “зебрамі выпіску з Правілаў дарожнага руху, маўляў, перш
чым ступіць, упэўніся… Яны сталі пачувацца поўнымі гаспадарамі! Ідуць сабе гуляючы, ні налева не глянуць, ні направа, па мабільніку шчабечуць. Рэакцыі могуць быць панічныя. Езджу хутка, дык
нядаўна адна дзяўчына гадоў шаснаццаці, пабачыўшы мяне, раптам села на тратуар.
Я сам не злажу з ровара, таму мяне асабліва цікавяць дачыненні з ДАІ.
— У Брэсце ні разу не была ў ДТЗ, не падала з ровара, — кажа Надзея. — Калі вучылася ездзіць у дзяцінстве, тады так. Ну дый тады я ездзіла іначай…. “Без
рук, з багажніка, на педалі… А з аўтаінспекцыяй… Я найперш вывучыла правілы дарожнага руху. Толькі потым выкаціла на вуліцу. Аднойчы мяне затрымаў інспектар. Па
шматпалоснай дарозе паехала на скрыжаванне, замест таго каб перавесці ў руках. Машын там не было, але спыніў, ветліва так патлумачыў, паказаў у Правілах і выпісаў невялікі штраф, пару тысяч. Я і не
супраць.
Не скардзіцца брэсцкая раварыстка і на кіроўцаў аўтатранспарту. Не прыціскаюць да абочыны, ставяцца паважліва (ці паблажліва? — думаю, бо ў Брэсце шмат “дальнабойшчыкаў, і
нядаўна з Брэстнэту даведаўся, што тыя завуць веласіпедыстаў “хрусцікамі).
Нават кепскія брэсцкія дарогі Надзеі пасуюць. У горадзе толькі 5 кіламетраў веласцежак каля нядаўна збудаванага Веславальнага канала, у цэнтры горада за нядаўні двухгадовы капітальны рамонт не
зрабілі ніводнай. Больш за тое, гарсавет прыняў адмысловае рашэнне не ладзіць у цэнтры веласцежак наогул, хоць што там ладзіць: раздзялі фарбай шырокі тратуар і адштампуй фігуркі — на адной
палове пешахода, на другой раварыста.
Звыклая да, скажам так, не надта роўных дарог дзяцінства, Надзея не наракае на хай сабе шчарбаты, але ўсё ж асфальт брэсцкай вуліцы Янкі (у мясцовым фальклоры — Ямкі) Купалы, а проста
круціць педалі. І хрысціянская ціхамірнасць тут бадай што ёсць. Бо Надзея Ярмішына верыць у пана Бога, належыць да грэка-каталіцкай парафіі імя старадаўніх патронаў у Брэсце Пятра і Андрэя.
Нават свае тэхнічныя праблемы спадарыня Надзея вырашае ў царкве. Два маладзёны там ездзяць на роварах, вось яны і рамантуюць, калі што.
Але ў Германію на ровары Надзея не збіраецца. Хоць у Брэсце такія прыклады ёсць. У прыватнасці, Георгій Руцкі, сацыял-дэмакрат, звольнены калісь за “няправільны ўдзел у выбарах з
працы, мацуе дух велападарожжамі. Мае на рахунку ўжо паездкі ў Львоў і Санкт-Пецярбург. На звычайным дарожным велагоне, дзедаўскай яшчэ мадэлі.
Мы пяць нейкіх хвілін гаворым пра Германію. Калісьці як прыхільнік зялёнай ідэі я адмыслова даследаваў “эпіцэнтры роваршчыны. Адзін з іх у Мюнстэры, роўнавялікім Брэсту нямецкім
горадзе. На кожнага жыхара там прыпадае метр веласцежкі, 5 кіламетраў даўжыні мае адна толькі кальцавая веласцежка вакол цэнтра, і агулам у горадзе 700 тысяч ровараў — па два з паловай на
нос.
— Так, гасцявая настаўніца з 7-й школы Кэтрын Краўс, — спасылаецца Надзея, — здзіўлялася, чаму пры кароткіх адлегласцях беларусы не ездзяць на роварах. Але і ў нас
раварыстаў большае. Цэлая купа на стаянцы каля “Газаапарата стаіць, кажа яна. А мне свой дазволілі ставіць на працы ў закутак. Іначай могуць скрасці.
Калі рана ці позна адкрыецца малы памежны рух з Польшчай, Надзея Ярмішына гатовая рушыць у чатырохкіламетровую вандроўку “да Тарэсполю, а можа нават і далей, у Кастамлоты. Або ў
другі бок, на Бяла-Падляску ці Беласток. Гледзячы, якая група падбярэцца, якога кшталту цікавасць.
— Адзін з Папаў рымскіх сказаў: “Не бойцеся, — тлумачыць Надзея. — У нейкім сэнсе, гэта ўніверсальная формула. Асабліва для нас, беларусаў. Не трэба
баяцца новага, асабліва калі новае — гэта добрае старое, на якое раптам вырашылі махнуць рукою. Пераехалі ў гарады і… зблыталі веласіпед і карову.
Яўген Бяласін