Па музейных залах у канікулы

Што рабіць у працяглыя канікулы, у якія ў нас па расійска-савецкай завядзёнцы ператвараецца час паміж новым годам па новым і старым стылі?

Палова бізнесаў і прадпрыемстваў ледзьве працуюць, а тэатральныя афішы і канцэртныя залы прапануюць у значнай ступені стандартызаваныя шоў з Дзедамі марозамі, снегуркамі і зайчыкамі. Застаюцца музеі.

Вернутыя імёны

Што рабіць у працяглыя канікулы, у якія ў нас па расійска-савецкай завядзёнцы ператвараецца час паміж новым годам па новым і старым стылі?
Палова бізнесаў і прадпрыемстваў ледзьве працуюць, а тэатральныя афішы і канцэртныя залы прапануюць у значнай ступені стандартызаваныя шоў з Дзедамі марозамі, снегуркамі і зайчыкамі. Застаюцца музеі.
Вернутыя імёны
У Мінску ў Нацыянальным гістарычным па 16 студзеня працуе цікавая выстава “Вернутыя імгненні. Яўрэі царскай Расіі. Гэта вынік сумеснай працы нашых спецыялістаў і  Расійскага этнаграфічнага музея з Санкт-Пецярбургу. Апошні прадставіў калекцыю этнаграфічных фатаздымкаў другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя з тэрыторый так званай “рысы аселасці,  уключна Беларусь.
Фотавыстаўка знаёміць з работамі вядомых і безыменных фатографаў. Сярод іх – работы вядомага аматара старажытнасцяў М.Ф. Кусцінскага, прафесійнага фатографа А.В. Сялецкага, цікавага і яркага майстра фотакамеры і вядомага нумізмата Міхаіла Грэйма і іншых. Прадстаўлены фотаздымкі з этнаграфічных экспедыцый вядомых даследчыкаў А.К. Сержпутоўскага, А. Завадскага, М.А. Крукоўскага, Д.І. Дуброўскага, С.А. Ан-скага.
Аднак найбольш цікавыя экспанаты – з беларускіх фондасховішчаў. І гэта невыпадкова. Больш за шэсцьсот гадоў, з часоў князя Вітаўта, яўрэі жывуць на землях Беларусі. Іх колькасць значна ўзрасла ў канцы XVIII ст. пасля ўсталявання мяжы яўрэйскай аселасці (1791 – 1917 ). На пачатак ХХ ст. яўрэі складалі 14% ад ўсяго насельніцтва Беларусі і надавалі непаўторны каларыт беларускім мястэчкам і гарадам. Яўрэйская культура стала значнай часткай беларускай нацыянальнай культуры.
У экспазіцыі можна пабачыць выдатна захаваны скрутак торы XVIII стагоддзя, дзясяткі прадметаў рытуальнага ўжытку мастацкай якасці, непаўторныя этнаграфічныя малюнкі беларускіх і яўрэйскіх мастакоў з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея. Амаль усе экспанаты паказваюцца ўпершыню – і прапусціць магчымасць іх убачыць было б сур’ёзнай памылкай для кожнага культурнага чалавека.


“Ювелірка
Незвычайная экспазіцыя прадстаўлена на другім паверсе Музея сучаснага мастацтва. Вітрыны папросту зіхацяць ад ювелірных вырабаў эксклюзіўнай мастацккай якасці. Проста шкадуеш, што тут немагчыма набыць нешта для сябе, сям’і, любімай жанчыны. Па 15 студзеня свае працы тут прадстаўляе бадай самы знакаміты ювелір Беларусі – Мікалай Кузьміч з Брэста. Выстава так і называецца – “Ювелірыка. Майстар вядомы найперш тым, што ў аўтэнтычнай тэхніцы выканаў копію ці не самай галоўнай беларускай святыні – знакамітага Крыжа Св.Еўфрасінні Полацкай. На жаль, з’яўленне гэтага шэдэўра-копіі мела адзін негатыўны эфект: амаль перапыніліся спробы знайсці ў Маскве (сакрэт Полішэнеля) і вярнуць скрадзены КДБ у чэрвені 1941 г. з Магілёўскага музея арыгінал. Тым не меньш тут мы канцэнтруемся на станоўчых момантах: майстар аднавіў і скарыстоўвае старажытныя тэхнікі ювелірнай зерні, скані, перагародчатых эмаляў, фініфці. Таму уражанне ад наведвання выставы, быццам пабываў у нейкім каралеўскім сховішчы. Экспазіцыя дзейнічае па 15 студзеня.


Рускі жывапіс
Нарэшце, у Нацыянальным мастацкім музеі па 31 студзеня паказваюць калекцыю рускага жанравага жывапісу XIX – першай чвэрці XX стагоддзяў. Як добра вядома, у пасляваенны час дырэктар Музея Алена Аладава, захапляючыся рускай мастацкай школай, стварыла ў Мінску адну з лепшых на савецкай геаграфічнай прасторы калекцый рускага жывапісу і графікі. Даводзіцца шкадаваць, што ў Мінску няма асобнага музея рускага мастацтва. Шэдэўры сусветнага ўзроўню, а ў другой палове ХІХ – першай палове ХХ стагоддзяў “рускае мастацтва (уключаючы сюды і нацыянальныя школы “правінцый імперыі) дыктавала моду ў свеце культуры, -- шэдэўры дзесяцігоддзямі пыляцца ў фондасховішчах. Прыемна, што прыкладна раз на год Нацыянальны мастацкі дастае з запаснікоў і прадстаўляе публіцы чарговую порцыю схаваных скарбаў. У экспазіцыі зараз прадстаўлены работы Віктара Васнецова, Канстанціна і Уладзіміра Макоўскіх, Абрама Архіпава, Кірыла Лемаха, Барыса Кустодзіева.