Паэзія як прадчуванне
Пад такой назвай 16 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа ў Мінску прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны перакладам паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа на еўрапейскія мовы. Вечар ладзіўся ў межах акцыі «Ноч музеяў-2009», прысвечанай Году роднай зямлі і 50-годдзю адкрыцця Коласаўскага музея.
Пад такой назвай 16 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа ў Мінску прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны перакладам паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа на
еўрапейскія мовы. Вечар ладзіўся ў межах акцыі «Ноч музеяў-2009», прысвечанай Году роднай зямлі і 50-годдзю адкрыцця Коласаўскага музея.
Галоўны захавальнік фондаў Антаніна Гарон пазнаёміла з экспазіцыяй «Нас слова Коласа яднае. Паэма «Новая зямля» ў перакладах», у якой прадстаўленыя ўсе 23
прыжыццёвыя выданні эпічнай паэмы, напісанай у 1910-1923 гадах.
Сярод перакладчыкаў «Новай зямлі» на расійскую, польскую і ўкраінскую мовы яна назвала адпаведна Сяргея Гарадзецкага, Чэслава Сэнюха і Валерыя Стралко. Цяпер Вера Рыч у Лондане
працуе над ангельскім перакладам паэмы песняра, творы якога выдадзеныя на 41 мове народаў свету, паведаміла А.Гарон.
Фрагменты паэмы на расійскай, украінскай і польскай мовах прачыталі старшыня МГА «Русь адзіная» Міхась Ткачоў, супрацоўнікі пасольстваў Украіны і Польшчы ў Беларусі Анатоль
Емяльяненка і Эльжбэта Шчэпаньска-Даброўска.
Артысты Новага драматычнага тэатра Мінска паказалі спектакль па аповедзе Я.Коласа «Недаступны» (рэжысёр Аляксандр Гусеў), студэнты філалагічнага факультэта Беларускага
дзяржуніверсітэта прынялі ўдзел у конкурсе на лепшы пераклад раздзелаў «Новай зямлі» на адну са славянскіх моў.
Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур прадставіў святочную праграму з удзелам Рускага народнага хора імя А.Нікіцінай, ансамбля польскай песні «Тэнча», украінскага фальклорнага
тэатра песні «Ватра», а таксама калектыва «Першацвет» сталічнай школы № 13.