“Постаці” Марачкіна
У фальварку “Добрыя мыслі ў Мінску адкрылася выстава твораў вядомага беларускага мастака і грамадскага дзеяча Аляксея Марачкіна з серыі “Постаці, над якой творца працуе ўжо два гады.
У фальварку “Добрыя мыслі ў Мінску адкрылася выстава твораў вядомага беларускага мастака і грамадскага дзеяча Аляксея Марачкіна з серыі “Постаці, над
якой творца працуе ўжо два гады.
Былі прадстаўлены 26 выяваў знакамітых гістарычных асоб нашай краіны ад Ефрасінні Полацкай да Эміліі Плятэр, выкананыя незвычайным спосабам: друкаваная графіка на дробназерневым палатне з паслядоўнай
аўтарскай дапрацоўкай паверхні ўручную. Аляксей Антонавіч сёлета ўжо прэзентаваў публіцы частку гэтай серыі ў сакавіку-красавіку да свайго 70-годдзя. Гэтым разам шэраг герояў мінуўшчыны дапоўніў
жывапісны партрэт сучасніка, знакамітага паэта Анатоля Сыса, які і зрабіўся “цвіком прэзентацыі.
Наведвальнікі ўбачылі палатно “У гэтай краіне… — першы партрэт Анатоля Сыса (26.10.1959 — 04.05.2005), які паўстаў за пяць гадоў, што мінулі пасля яго
заўчаснай смерці. Серыя, распачатая цыклам “Жодзінцы і жывапіснай выявай Багуслава Радзівіла другім творам у тэхніцы алейнага жывапісу, паказаным на выставе, як бы замкнулася
гэтымі двума вобразамі.
На прэзентацыі гучалі песні на вершы паэта, успаміны, прысвечаныя яму паэтычныя творы. Асабліва шчымліва — радкі верша Паўла Змітрука з рэфрэнам: “Айчына, немінучая як
смерць…. Арсень Ліс вельмі прачула казаў пра паэтычную зорку Сыса, разгадаўшы кампазіцыю прадстаўленага партрэта: яго фон — малая і вялікая радзіма Анатоля —
вёска Гарошкаў на Гомельшчыне. Гаварылі і пра “феномен Сыса — сыход у асабісты, адмежаваны ад навакольнага вар’яцкага жыцця свет. У дасканалую Беларусь, якую
па-свойму шукалі Язэп Драздовіч, Мікола Цудзік.
Партрэт Анатоля Сыса
І хаця Аляксей Марачкін прыгадаў, як Сыс, прыходзячы да яго ў майстэрню, называў мастака “бацькам, можна сказаць, што духоўна яны — з адной генерацыі. Таму і чын яны
рабілі вельмі часта супольны: Марачкін стварыў абраз “Маці Божай Чарнобыльскай, а Сыс змясціў адзін са сваіх радкоў у іканастас царквы паблізу Гарошкава.
Выставу “Постаці можна наведаць да 29 кастрычніка, а шэраг твораў убачыць, зайшоўшы на сайт нашай газеты.
Леў Сапега
Юры Радзівіл
Ефрасіння Полацкая
Эмілія Плятэр