Расшыфраваны пачатак таямнічага манускрыпта Войніча

На працягу некалькіх стагоддзяў навукоўцы не маглі нават вызначыць, на якой мове напісаны дакумент. Нядаўнія даследаванні далі адказ на гэтае пытанне.

2110123.jpg


З дапамогай штучнага інтэлекту атрымалася вызначыць мову манускрыпта Войніча і перавесці першы сказ. Пра такое адкрыццё заявілі канадскія навукоўцы, паведамляе Radio-Canada.

Над старажытным дакументам працавалі спецыялісты з лабараторыі штучнага інтэлекту Альберцкага ўніверсітэта.
Пры вызначэнні мовы дакумента яны ўзялі за аснову Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, якая перакладзена на 380 моў. Распрацаваны навукоўцамі алгарытм паказаў, што мовай манускрыпта з'яўляецца іўрыт. Пры гэтым ён зашыфраваны: галосныя былі прапушчаныя, а парадак літар у словах зменены.
Атрыманыя вынікі сведчаць, што першы сказ дакумента перакладаецца як "Яна дала рэкамендацыі святару, галаве дома, мне, і людзям".
Таксама ў перакладзеным фрагменце сустракаюцца паняцці, якія могуць адпавядаць словам "святло", "агонь", "паветра" і "фермер".
Манускрыпт Войніч гэта сярэднявечная праца, напісаная ў XV стагоддзі невядомымі аўтарамі. Рукапіс змяшчае таксама малюнкі невядомых на Зямлі раслін і жывёл. Расшыфраваць яе даследчыкі спрабуюць ужо некалькі сотняў гадоў, аднак мова манускрыпта нікому не вядома. Артэфакт выявіў антыквар Вільфрыда Войніч у старажытным паўднёва-еўрапейскім замку Віла Мондрагон. У той жа час існуе версія, што манускрыпт Войніча — гэта містыфікацыя.
Паводле korrespondent.net