REPLIKA: чатыры экспазіцыі на адной пляцоўцы

Заўтра, 12 чэрвеня, у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" пачне працу выставачны праект у межах праграмы па падтрымцы маладых мастакоў REPLIKA утвораны з чатырох кароткіх выказванняў, чатырох самастойных экспазіцый на адной пляцоўцы.



replika_poster_550.jpg

У праекце ўдзельнічаюць:

Алеся Жыткевіч: "Сэксуальнасць — гэта ўзаемасувязь між асобай і грамадствам. Без самаідынтыфікацыі і жадання адстойваць свае ды чужыя правы і каштоўнасці, без свабоды цялесна-сэксуальнага не адбываецца станаўленне чалавека як сацыяльнага суб’екта".
 

Крыху правакатыўны праект пра прыроду цялеснасці і ступень яе адкрытасці — тэма, якую грамадства мэтанакіравана пазбягае па прычыне прыроднай сарамлівасці альбо з пазіцый, якія ніяк не звязаныя з антрапаморфнымі кодамі, але створаныя праз сістэму канролю чалавечых свабод і дазволенасці.
 
Аліна Швядкова: "Змяшанне натуральнага і штучнага падкрэслівае кантраст, памежнасьць між рэальнасцю і нерэальнасцю. Пераходны стан чалавека — іпахондрыя ды меланхолія — адначасова прыродныя, але сфарміраваныя вонкавымі абставінамі працэсы".
 

Развагі на вастрыі тонкіх адчуванняў ды падсвядомых чыннікаў мастачка складае у простую да ўспрымання інсталяцыю. Вартасцевы бок застаецца за гледачом — наколькі глыбока можа ўпусць ўнутар трансфармацыю прыродных элементаў, якім нададзены статус знаемых усім душэўных станаў.
 
Уладзімір Грамовіч: "Горад уздзейнічае на нас, яго структура ўмешваецца ў жыццё незалежна ад нашага ўспрымання. Трансфармацыя прывычных нам вобразаў выкрывае сапраўдныя ролі і паказвае, што ёсць чым".
 

Шырокую ўрбаністычную тэматыку аўтар трактуе праз прызму асобы і яе месцазнаходжння ў струтуры будынкаў ды камунікаый горада, узаемаўплыву ды заўважнага/незаўважнага ўмяшальніцтва ва ўспрыманне будзенасці простых штодзеных рытуалаў і звыклага руху жыцця.
 

Настасся Ганчарова: "У той час, як адукаваныя галовы дасягаюць узгадненняў і законаў аб правах і свабодах, доблесці і гонары, метад схаванага або відавочнага псіхалагічнага ціску з'яўляецца самым верным спосабам ўздзеяння на адзінкавую чалавечую сутнасць".
 

Выстаўленыя да паказу боль і жах не павінны быць упрынятымі проста і натуральна, ўмяшальніцтва ў чалавечую прыроду не афішуецца і застаецца камерным, бачным толькі кату і яго ахвяры. Як успрыме глядач вылік мастачкі быць шчырым — вакол, зусім побач адбываецца гвалт над чалавечай свядомасцю. Ці варта засавацца амбівалентным?
 
Адкрыцце выставы адбудзецца 12 чэрвеня а 19.00 гадзіне. Выстава працягнецца да 4 ліпеня.
Уваход вольны