Шацілінскі Востраў
Завяршаюцца археалагічныя даследаванні Шацілінскага Вострава — умацаванай сядзібы XVI стагоддзя на правым беразе Бярэзіны на тэрыторыі цяперашняга горада
Светлагорска.
Пра гэта паведаміў навуковы кіраўнік раскопак Сяргей Рассадзін, доктар гістарычных навук, член Геральдычнага савета пры прэзідэнце Беларусі.

Шацілінскі Востраў, які дакументальна датуецца 1560 годам, з’яўляецца гістарычным ядром сучаснага Светлагорска, які да 1961 года называўся Шацілкі. Пасяленне існавала тут ужо з VII
стагоддзя, а некаторыя знаходкі адносяцца да V стагоддзя — перыяду антычнасці.
Як зазначыў вучоны, трэці год на тэрыторыі Шацілінскага Вострава, плошчай прыкладна 250 квадратных метраў, вядуцца раскопкі, якія падтрымліваюцца грамадскасцю горада, кіраўніцтвам вобласці і раёна, а
таксама Светлагорскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа. У сёлетні археалагічны сезон запланавана завяршэнне раскопак.
«Па выніках археалагічных даследаванняў і апісання аналагічных драўляных умацаваных сядзіб беларускай шляхты XVI–XVII стагоддзяў грамадскасць горада прапаноўвае ўладам ажыццявіць
гістарычную рэканструкцыю Шацілінскага Вострава з агароджай, садам і гаспадарчымі пабудовамі», — паведаміў вучоны. Паводле яго слоў, у адноўленай сядзібе плануецца размясціць
археалагічную экспазіцыю Музея гісторыі Светлагорска і выставу мясцовых рамёстваў.
Марат Гаравы, БелаПАН