Топ-10 фільмаў пра пляжы, калі сьпёка паўсюль
У Беларусі, і ў іншых месцах у гэтыя дні невыносная гарачыня. Тэрмомэтры імкнуцца ўвысь, а паспрабуйце асьцярожна выбрацца на пляж ці застацца дома і ахаладзіцца. З гэтай нагоды мы склалі сьпіс з дзесяці лепшых стужак пра пляжныя прыгоды. Прыемнага прагляду!
Акрамя гэтай аўтарскай падборкі, іншыя сьпісы фільмаў глядзіце тут.
Нумар 10. Дзюнкерк (Dunkirk). 2017
Спроба Нолана стварыць эпічнае кіно пра падзеі, якія адбываліся роўна за 100 гадоў да прэм’еры фільма. Маштаб сапраўды ўражвае. З дапамогаю сучасных тэхнічных сродкаў стваральнікі мелі посьпех у паказе жахаў вайны для сёньняшняга глядача. Куля, якая амаль трапляе ў гледача, ці выбух снарада ля вашага (экраннага) кампаньёна па жаўнерскім хлебе – зробленыя безумоўна прыгожа і з веданьнем справы.
Але разам з тым не пакідае адчуваньне падчас прагляду, што стужка была зьнятая больш дзеля птушачкі, чым дзеля новага слова ў сьпісе фільмаў пра Першую ці Другую сусьветную.
Аматары ваеннага кіно несумненна знойдуць нешта для сябе. Але калі ты аматар з пэўным досьведам гэтага жанру – можна лёгка прапускаць, ці ўключыць на фоне. Пляжы Францыі для вас зьявяцца ў незвычайным выглядзе.
Нумар 9. Таленавіты містэр Рыплі (The Talented Mr. Ripley). 1999
Гэтую стужку любяць мільёны людзей, і ёсьць, вядома за што. Але перадусім жадалася б параіць таксама зьвярнуць увагу на арыгінал 1960 года, які зьняў Рэнэ Клеман. У той стужцы зьняліся Алэн Дэлон і Мары Лафарэ.
У амэрыканскай жа вэрсіі, што пабачыла сьвет праз 4 дзесяцігодзьдзі Энтані Мінгела зьняў суперзорак тагачаснага кіно: Мэт Дэйман, Джуд Лоў, Гвінэт Пэлтроў, Філіп Сэймур Хофман і вялікая Кейт Бланшэт. Дэтэктыўна-захапляльная гісторыя, якая зьвязвае Злучаныя Штаты, Італію, каханьне, здраду і імкненьне да нутранай свабоды. Больш складана атрымліваецца, калі за гэтае імкненьне трэба адплаціць забойствам.
Нумар 8. Адгэтуль і назаўжды (From Here to Eternity). 1953
Фільм Фрэда Цынэмана пра імклівую рысу, якая падзяляе жыцьця да і пасьля пачатку вайны. Мы бачым апошнія дні няпярэдадні ўваходу ў вайну Злучаных Штатаў, калі ў людзей працягваецца самае звычайнае, што напаўняе іх штодзённасьць.
Бэрт Ланкастэр, Мантгомэры Кліфт, Фрэнк Сінатра, Дона Рыд — усе яны выконваюць такія ролі, якімі ганарыўся б любы іншы актор да скону. Рамантычныя адносіны па-за законам, сяброўства, высакароднасьць, адвага і жорсткасьць аб'ядноўваюцца ў адной раскошнай пастаноўцы. Сцэны мірнага жыцьця пераходзяць у фатальныя сцэны абароны, якія немагчыма глядзець без сьціснутага сэрца.
Нумар 7. Некаторыя любяць пагарачэй (Some Like It Hot). 1959
Выдатная камедыя Білі Ўайлдэра праз дзесяцігоддзі пасьля выхаду на экраны не губляе свайго фантастычнага эфекту на новыя і новыя пакаленьні гледачоў. Бэнэфіс Мэрылін Манро, які падмацоўваецца моцным выкананьнем яе партнэраў – Тоні Кёрціса і Джэка Лемана.
Бясконцая гульня ў пераапрананьні. Мафія, шоў-кабарэ і шмат музыкі. Перамяшайце гэтыя інгрыдыенты і атрымаецца вельмі гарачы кактэйль. Мэрылін Манро выглядае звышарганічна ў шыкоўным ансамблі.
Разам з тым па-за межамі здымачнай пляцоўкі ў акторкі віравала сапраўдная драма. Падчас здымкаў яна была цяжарнаю, але розныя фактары прывялі да таго, што Манро згубіла дзіця. Камедыя скончылася трагедыяй.
Мэрылін не была прыемным чалавекам. Засталося зусім мала сьведчаньняў яе калегаў, ці знаёмых, дзе яе ўзгадвалі па-сапраўднаму цёплым словам. Вось і рэжысэр гэтага фільма, як і акторы ў галоўных ролях былі надзвычай незадаволеныя яе падыходам да працы.
Зрэшты, фільмы з Мэрылін Манро глядзелі, глядзяць і будуць глядзець, не зважаючы на любую крытыку. І гэта правільна.
Нумар 6. Асоба (Persona). 1966
Зорны склад з Ліў Ульман, Бібі Андэрсэн і Гунэра Б’ёрнстранда выкліча захапленьне ў кожнага аматара швэдзкага генія. Гэты фільм выклікае моцныя рэакцыі і інтэрпрэтацыі вось ужо амаль 60 гадоў.
У цэнтры ўвагі рэжысэра Інгмара Бэргмана дзьве абсалютна розныя кабеты:вядомая акторка, якая раптоўна становіцца нямой, і медсястра, якой даручылі даглядаць за ёй на ўзьбярэжжы паўночнага мора.
Выбітная Ліў Ульман бліскуча перадае сьвет эмоцыяў, не прамаўляючы ні слова. А Бібі Андэрсэн фантастычна рэагуе на розныя станы сваёй падначаленай. Яе прыхільнасьць і сусьветная раздражненьне набліжаюцца і сплываюць удалячынь, як хвалі таго самага мора.
Нумар 5. Што здарылася з Бэйбі Джэйн (What Ever Happened to Baby Jane?). 1962
У гэтай стужцы галівудзкія легенды Джоан Кроўфард і Бэт Дэвіс злучаюцца ў жудаснай гісторыі пра цёмны бок суперніцтва паміж братамі і сёстрамі, славу і падзеньне ў вар'яцтва. Дзеяньне фільма разгортваецца на фоне заняпалага галівудзкага маёнтка. Гледачы трапяць ў закручаныя адносіны паміж дзьвюма сёстрамі, былымі акторкамі, чыя рэўнасьць і горыч ператварыліся ў нешта значна больш страшэннае. Вобраз Кроўфарда прыкаванай да інваліднага вазка жанчыны, якая жыве ў страху перад сваёй няўстойлівай сястрой, — гэта майстар-кляса акторскага майсэрства.
Рэжысэр Робэрта Олдрыч выкарыстоўвае вельмі буйныя пляны і цёмныя, клаўстрафобныя сцэны, якія ўзмацняюць напружаньне і жах па меры разгортваньня гісторыі.
Узаемадзеяньне акторак Джоан Кроўфард з Бэт Дэвіс было багатым на напружанасьці і ў рэальным жыцьці, што толькі павялічвае адчувальнае пачуцьцё страху, якое пранізвае амаль кожную сцэну.
Разьвязка чака гледачоў, як вы здагадаліся, у сцэнах на пляжы.
Нумар 4. Зьнянацку, летась (Suddenly, Last Summer). 1960
У кінематографе, які ўвесь час зьмяняецца, лёгка забыць манумэнтальныя фільмы, якія вытрымалі выпрабаваньне часам. Адной з такіх пярлінаў зьяўляецца гэтая захапляльная драма Джозэфа Л. Манкевіча. Заснаваны на п'есе знакамітага Тэнэсі Уільямса, фільм можа пахваліцца суперзорным акторскім складам, з Кэтрын Хёпбэрн на чале.
Дзеяньне стужкі разгортваецца на фоне сьпякотнага лета ў Новым Арлеане, вакол закручанай і заблытанай сямейнай сагі, якая разгортваецца як наўпрост, так і ў рэтраспектыўных урыўках. У цэнтры – магутная гераіня Кэтрын Хёпбэрн і яе пляменьніца ў шыкоўным выкананьні Элізабэт Тэйлар.
Іх вельмі складаныя адносіны яшчэ больш ускладняюцца прысутнасьцю псыхіятра, якога грае Мантгомеры Кліфт, які павінны ацаніць стан пляменьніцы пасьля таямнічай сьмерці сына гераіні Хёпбэрн.
Акторы на вышыні сваіх здольнасьцяў кожную хвіліну прымушаюць гледачоў захапляцца гэтым шэдэўрам.
Нумар 3. Піяніна (The Piano). 1992
Джэйн Кэмпіян зьняла вельмі прыгожае кіно. Гісторыя каханьня, жарсьці і любові да гукаў музыкі. Націск на клявішу можа быць такім жа дрыготкім, як дотык пальцамі да шыі.
Звыклы герой Харві Кейтэля ў фільмах – гэта гангстэр, не вельмі прыемны чалавек з цёмнымі намерамі. Але тут ён праявіў сябе ў зусім іншым амплуа.
Мы трапім у сярэдзіну ХІХ ст., калі шатляндзкая сям’я праплывае ўвесь зямны шар, каб пасяліцца ў Новай Зэляндыі. Гераіня Холі Хантэр – нямая, але гэта не замінае ёй любіць свій інструмэнт. Ён становіцца ёй заменай словаў, якіхяна не можа вымавіць. Але па прыезьдзе муж адмаўляецца цягнуць піяніна ў іх новы дом.
Інструмэнт апынаецца ў іх суседа, які запрашае граць на ім гераіню Холі Хантэр. Дарэчы сама акторка добра ўмела граць, і ўсе сцэны з клявішамі атрымалася здымаць без дублёраў.
Нумар 2. Сёмая пячатка (Det sjunde inseglet). 1957
Стужка пераносіць нас у сярэднявечча, дзе герой Макса фон Сюдава, расчараваны швэдзкі рыцар, вяртаецца дадому пасьля аднаго з чарговых крыжовых паходаў. Пакуль ён змагаўся на чужыне, яго родная краіна ў палоне спусташальнай чумы.
Рыцар сустракае Сьмерць і кідае ёй выклік: згуляць партыю ў шахматы на сваё жыцьцё. Сьмерць, вядома, згаджаецца: хто зь людзей можа быць ёй супернікам.
Рыцар сумняецца ў быцьці Бога, калі той маўчыць, пакуль лютуе Сьмерць, і адпраўляецца ў дарогу, каб крыху адцягнуць непазьбежныя хады ў шахматнай партыі. Бездакорная апэратарская праца і шыкоўная акторская гульня прынясуць асалоду, як і бліскучыя дыялёгі, якія спадарожнічаюць усёй дзеі. Шах, а потым і мат абавязкова павінны быць пастаўленыя. У гэтым — уся гульня, у гэтым — усё жыцьцё.
Нумар 1. Апакаліпсіс сёньня (Apocalypse Now). 1979
У тым годзе Каны зноў выдалі залатую пальмавую галіну за карціну Копалы. Трохгадзінная ваенная драма з Марлонам Брандо ў галоўнай ролі. У якасьці аднаго з вайскоўцаў выступае Робэрт Дзювал, адзін з галоўных актораў другога пляну ў кар’еры рэжысэра. Сярод нашага сьпісу фільмаў актор прысутнічае ў палове зь іх.
Стужка зьяўлялася б вышыняй творчасьці майстра, калі б не першыя два месцы нашага рэйтынгу. Кожны аматар кінематографа мусіць азнаёміцца з Апакаліпсісам і пазьней – ніколі не забыць шэдэўр.
Выкарыстаньне вельмі яскравых колераў і сюррэалістычных вобразаў стварае атмасфэру, падобнай да наркатычнага ап’яненьня. Першая сцэна, у якой гелікоптэры пралятаюць па-над джунглямі В’етнаму падчас гучаньня песьні "The End" гурта The Doors, задае тон фільму і адразу паказвае, што далейшае не будзе тыповым фільмам пра вайну.
Карціна засяроджваецца на тэме ўлады. Асабліва на тым, як яна можа разбэшчваць нават людзей з самымі добрымі намерамі. Фільм зьяўляецца моцным напамінам аб жахах вайны і стратах, якія яна наносіць тым, хто ў ёй удзельнічае. Эпізод, калі адзін з вайскоўцаў падчас сьмяротнай небясьпекі просіць выратаваць сваю дошку да віндсэрфінгу, і па-магчымасьці і яго самога застанецца ў памяці назаўжды.
Прыемнага прагляду!