У Гомлі адбыўся першы фестываль беларускамоўнай адукацыі «Мова дзяцей»

Імпрэза гомельскай філіі ТБМ і гуртку «Мова дзяцей» сабрала больш за 30 дзетак ад 2 да 10 гадоў. Яны, разам з бацькамі, пагрузіліся ў на дзве гадзіны ў мора беларускай мовы і культуры.

img_2919_768x512.jpg


Пляцоўка фестывалю была падзеленая на творчыя секцыі: фота і відэа, майстар-класы па вырабу лялек-абярэгаў, выстава малюнкаў дзяцей ды ілюстрацый да казак Алега Боклага, грым на воднай аснове з нацыянальнымі сімваламі, спевы, карагоды і самаробныя музычныя інструменты.

img_2597.jpg


«Беларуская мова будзе жыць і выйдзе з «гета», калі дзеці будуць размаўляць на ёй. Нашыя заняткі называюцца "Мова дзяцей", і гэта тое, дзеля чаго мы ўсё робім, мы хочам чуць мову ад дзетак. Вялікі дзякуй бацькам, якія нас падтрымліваюць і давяраюць навучанне. Сённяшні фестываль — альтэрнатыва беларускамоўнай адукацыі, якой так мала ў нашым горадзе», — кажа старшыня гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч.

Найбольш актыўныя слухачы гуртка атрымалі падарункі, але кожны забраў на памяць беларускую ляльку-абярэг, якую вырабіў сваймі рукамі.

img_2422.jpg


«Фестываль — гэта прастора, дзе гучыць родная мова. Мая ўлюблёнасць у мову і культуру доўжыцца шмат год, і, безумоўна, мне хочацца перадаць яе свайму сыну Ягору, — дзеліцца маладая маці Ірына Кунцэвіч. — Мы наведваем гурток ад пачатку яго існавання, я імкнуся размаўляць з сынам па-беларуску, а нядаўна ён нават не заўважыў розніцы, адказваў нешта па-руску, нешта па-беларуску, гэта натхняе і я адчуваю пазітыўныя змены».

img_2743.jpg


Імпрэза завяршылася выступам этнаграфічнага фэнтэзі-гурта «Млын сонца», пасля якога дзеці мелі магчымасць пайграць на інструментах музыкаў.


img_2650_1.jpg


Гомельскае ТБМ занялася праблемай дашкольнай адукацыі па-беларуску у траўні, калі пад заклікам да ўладаў спрасціць сістэму стварэння груп для ахвочых навучацца на роднай мове ды дамагліся адкрыцця двух новых групак з беларускамоўным навучаннем у Гомлі.
belsat.eu