У Мінску віталі пераможцаў конкурсу па паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”

21 студзеня ў Мінску, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу творчых работ  “…І, здавалася, жывое нешта йшло ад гэтых струн…”, прымеркаванага да 90-годдзя паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”. 



sm_6_logo.jpg

Конкурс праводзіўся дзеля прыцягнення дзяцей і дарослых да беларускай літаратуры і культуры, папулярызацыі творчасці народнага паэта Беларусі, выяўлення, падтрымкі і заахвочвання таленавітых дзяцей.

У конкурсе, які праходзіў з 4 лістапада 2015 года па 4 студзеня 2016 года, прынялі ўдзел больш за 100 работ, у асноўным, дзяцей, а таксама дарослых і нават пенсіянераў з розных рэгіёнаў Беларусі. У сваіх працах удзельнікі творчага спаборніцтва разважалі пра лёс галоўнага героя паэмы “Сымон-музыка”, пра месца сапраўднага кахання ў ХХІ стагоддзі і дзяліліся сваімі ўражаннямі ад паэмы.

Творы ацэньваліся па ўзроставых катэгорыях у трох намінацыях (выяўленчае мастацтва, літаратура і музыка). У склад журы былі запрошаныя прадстаўнікі музея, Саюзу пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюзу мастакоў.

У купалаўскім доме цёпла віталі юных гасцей і іх бацькоў. Дзеці здымаліся каля сваіх твораў і прац сяброў, з вялікай цікавасцю знаёміліся з экспазіцый музея, слухалі фрагменты паэмы і любімыя музычныя творы народнага паэта Беларусі. Юных творцаў цудоўнай ігрой на скрыпачцы вітаў сам Сымон-музыка, а таксама дырэктарка музея Зінаіда Камароўская і сябры журы, якія павіншавалі пераможцаў конкурсу, уручылі ім прызы і памятныя дыпломы.

Як зазначыла Зінаіда Камароўская, святкаванне 90-годдзя паэмы “Сымон-музыка” адбывалася не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі як выставамі і навуковымі канферэнцымі, так і міжнароднымі чытаннямі твору, што адбыліся 4 снежня мінулага году. Спадарыня Зінаіда назвала пераможцамі конкурсу ўсіх яго ўдзельнікаў за тое, што яны звярнуліся да творчасці народнага паэта, натхніліся яго паэтычным геніем і спрычыніліся да аднаго з лепшых твораў нацыянальнай паэтычнай класікі.

Нагадаем, што ліра-эпічная паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка” была напісаная народным паэтам у 1911-1925 гадах і ўпершыню пабачыла свет ў Мінску ў 1925 годзе. Паэт разважае над шляхамі развіцця нацыянальнага мастацтва, над трагічным лёсам таленту з народа. Праз галоўнага героя паэмы Сымона-музыку аўтар спрабуе выявіць істотныя рысы светаразумення і светаадчування беларускага сялянства. Паэма ўяўляе сабою жывю серыю адбіткаў нацыянальнай сялянскай псіхікі і адлюстраваннем эстэтычных поглядаў Якуба Коласа на ролю мастацтва ў жыцці беларусаў.

Удзельнікі конкурсу прыехалі ў сталіцу з розных рэгіёнаў краіны

sm_1_logo.jpg

Некаторыя дзеці прыйшлі ў музей са сваімі бацькамі

sm_2_logo.jpg

Юныя мастакі здымаліся ля сваіх твораў

sm_3_logo.jpg

Фрагмент экспазіцыі

sm_4_logo.jpg

Лізавета Шпак. 8 гадоў, СШ №99 г. Мінска

sm_5_logo.jpg

Ірына Аляшкевіч з аграгарадку Высокая Ліпа Нясвіжскага раёну

sm_6_logo.jpg

Настасся Слабейка, 14 гадоў, Шашкоўская дзіцячая школа мастацтваў

sm_7_logo.jpg

Фрагмент экспазіцыі

sm_8_logo.jpg

Вікторыя Калкоўская, 14 гадоў, Шашкоўская дзіцячая школа мастацтваў

sm_9_logo.jpg

Сафія Гарошка, 6 гадоў, СШ №196 г. Мінска, Мастацкая студыя Рышарда Мая

sm_10_logo.jpg

Настасся Коршун, 13 гадоў, Навагрудская дзіцячая школа мастацтваў

sm_11_logo.jpg

Янінка Якута, 8 гадоў, цэнтар “Ветразь” г. Мінска

sm_12_logo.jpg

Пераможцаў конкурсу павітаў сам Сымон-музыка

sm_13_logo.jpg

І дырэктарка коласаўскага музея Зінаіда Камароўская

sm_14_logo.jpg