Прадавачку, якая выгнала маму з каляскай з «Калінкі», звольнілі, а загадчыцу — пакаралі
Перад сям’ёй мінчукоў, якую выставілі з крамы «Калінка» з дзiцём, што спала ў калясцы, адміністрацыя ЗАТ «Калінка» выбачыліся.
![bigcd.jpg bigcd.jpg](/img/v1/news/full/bigcd.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Маладым бацькам прыйшоў адказ з ЗАТ «Калінка», дзе сказана, што за парушэнне службовых абавязкаў загадчыцы крамы абвешчана вымова, а прадавец звольненая, піша kp.by. Адміністрацыя прыносіць сям’і «шчырыя прабачэнні за дзеянні сваіх работнікаў».
Два тыдні таму стала вядома, што пару з каляскай папрасілі пакiнуць краму таму, што «з каляскамі да іх нельга».
Абураны бацька папрасіў кнігу заўваг і прапаноў, яе не далі, паабяцаўшы праз 45 хвілін, а праз 40 хвілін магазін зачынілi, а на дзверах з’явіўся надпіс «Просьба з дзіцячымі калыскамі не заязджаць».
Аднак сям’я вырашыла вярнулася ў краму праз пару дзён і ў кнізе заўваг і прапаноў запiсала свае прэтэнзіі.
Надпіс «З дзіцячымі калыскамі не заязджаць» знялі ў той жа дзень, у «Калiнкi» шмат магазінаў па ўсёй краіне, і з каляскамі можна ўсюды, сказала kp.by намеснік дырэктара па тавараправоднай сеткі ЗАТ «Калінка» Марына Нікіціна.
«У «Калінку» мы абавязкова яшчэ прыйдзем, і абавязкова з калыскай. Канкрэтна да «Калінкi» у нас прэтэнзій няма. Абурыла некампетэнтнасць прадаўца, а яшчэ больш — паводзіны загадчыцы», — кажа маладая мама Вольга Давiдовiч.
![http://krynica.info/wp-content/uploads/2016/01/kalinka160125-92yz2.jpg kalinka160125-92yz2.jpg](http://krynica.info/wp-content/uploads/2016/01/kalinka160125-92yz2.jpg)