Восеньская танальнасць сучаснага фальклору

Ужо другі раз запар фэст “Камяніца становіцца самай заўважнай падзеяй на ўсёй нацыянальнай фальклорнай сцэне. Гэта стала магчымым таму, што да яго ўдзелу былі запрошаны не толькі ветэраны айчыннай фолк-музыкі, але і маладыя, таленавітыя калектывы, якія прадставілі сваё арыгінальнае разуменне нацыянальнага фальклору. Праўда, нярэдка гэта разуменне набывае такія рысы, што размову пра адраджэнне фальклору можна весці з вялікай доляй насцярожанасці.



f0204e1d3ee3e4b05de4e2ddbd39e076.jpg

Ужо другі раз запар фэст “Камяніца становіцца самай заўважнай падзеяй на ўсёй нацыянальнай фальклорнай сцэне. Гэта стала магчымым таму, што да яго ўдзелу былі запрошаны не толькі ветэраны айчыннай фолк-музыкі, але і маладыя, таленавітыя калектывы, якія прадставілі сваё арыгінальнае разуменне нацыянальнага фальклору. Праўда, нярэдка гэта разуменне набывае такія рысы, што размову пра адраджэнне фальклору можна весці з вялікай доляй насцярожанасці. Творчыя працэсы ў айчыннай фолк-музыцы — падстава для аналізу прафесійных фалькларыстаў, мы ж сёння засяродзімся на фестывальных калізіях.

(На здымку: Палац)


Верасень: дождж ці сонейка?
Тыя хто, лічыць сябе ветэранамі “Камяніцы, добра падрыхтаваліся да сюрпрызаў восеньскага надвор’я: слухачы захапілі з сабой цёплае адзенне, гумавыя боты, гарачую каву і харчы, каб не сумаваць пад праліўнымі зацяжнымі дажджамі, якія дадалі столькі незабыўных рысаў мінулагодняй “Камяніцы.
Але і тут прырода ўнесла свае прыемныя карэктывы: кропельнікі дажджу толькі ў пачатку фэсту наважыліся выпрабаваць слухачоў на трываласць, але хутка скончыліся, і пяшчотныя сонечныя промні запанавалі над цудоўнымі краявідамі Строчыцы і драўлянымі шэдэўрамі Музею народнай архітэктуры і побыту. Нагадаю, што менавіта кіраўніцтва гэтага музею і ўладальнікі рэстарана беларускай кухні “Камяніца сталі ініцыятарамі аднайменнага open-air-фэсту, увесь збор ад якога пайшоў на патрэбы беларускага скансена.
“У нашай нівы да Дажыначкі...
Слухачы, якія першыя трапілі на фестывальнае поле, горача віталі вядучага “Камяніцы–2010 — лідэра вядомага фолк-мадэрн-гурта “Палац Алега Хаменку, які і запрасіў на сцэну першага ўдзельнікі фэсту. Гонар адчыніць яго праграму выпаў фальклорнаму гурту “GUDA, удзельніцы якога яшчэ раз засведчылі сваё выключнае становішча на ўсёй айчыннай фолк-сцэне. І не толькі дзякуючы ўнікальным старажытным спевам, але і з дапамогай традыцыйных для іх перформансаў паводле каляндарных абрадаў беларусаў.
Гэтым разам выступ “GUDA быў прысвечаны актуальнаму ў гэтыя дні святу Дажынак, тэатралізаваныя элементы якога вельмі ажывілі праграму фэсту, і слухачы з задавальненнем паўдзельнічалі ў народным абрадзе.

GUDA


Калі ж над фестывальным полем загучалі рыфы і акорды рок-гурта “Рокаш, слухацкая аўдыторыя яшчэ з большай цікаўнасцю пацягнулася да сцэны. Бо ў выкананні каманды прагучалі такія вядомыя песні, як “Запалі агонь, “Крумкач, “Ваўкалак, “Дух Зямлі, — творы, якія прынеслі гурту папулярнасць у колах аматараў неафолк-музыкі. На адкрытым паветры гэтыя кампазіцыі “Рокаша загучалі больш аб’ёмна і ўзнёсла-рамантычна. Вялікая заслуга ў тым і вакалісткі гурта Паліны Дуленец, спевы якой надавалі музыцы “Рокаша эмацыйнасць, артыстызм і экспрэсію.
Эстафета пераходзіць да гасцей фэсту
Самыя маладыя ўдзельнікі фэсту — гурт “BeFolk з Гомелю — толькі робіць першыя крокі ад рускамоўнай бардаўскай песні ў бок беларускага фолку. Мо таму на фоне кітоў айчыннай фолк-сцэны творчасць “BeFolk глядзелася даволі нераспрацаванай. Хоць трэба адзначыць, што некаторыя песні ў выкананні гамяльчан можна было аднесці да ўдалых. Маю на ўвазе кампазіцыю паводле старажытнага фальклорнага твора “Ой, ляцела сіза павушка..., якая сведчыць пра талент выканаўцаў, іх патэнцыял і нераскрытыя магчымасці на айчыннай фолк-сцэне.
Наступны ўдзельнік фэсту “Камяніца — фолк-гурт “АKANA — здзівіў яркім сінтэзам фолку і джазу. Слухачы вельмі прыязна сустрэлі салістак “АKANA, і асабліва былую вакалістку гурта “Індыга Русю. У новым фолк-гурце Русі і яе сяброўкам Ірэне і Надзейцы даводзілася спалучаць фальклорныя матывы з інструментальнай імправізацыяй. Гэтыя эксперыменты выклікалі гарачыя апладысменты ў адрас гурта, асабліва калі “АKANA выконвала ўжо вядомую па сумеснай працы з джазавым гуртом “Apple Tea кампазіцыю “Жыта палавее. Дарэчы, гэтай арыгінальнай песняй у інтэрпрэтацыі вакалістак “АKANA адкрываецца дыск беларускіх выканаўцаў “Messages From Belarus, які не так даўно пабачыў свет у Швецыі. Вось так гурт распачаў шлях да міжнароднага прызнання.

АKANA


“Металічнай інструментальнай афарбоўкай адрозніваліся аранжыроўкі фолк-рок гурта з Гомелю “Бан-Жвірба. “Пацяжэлае гучанне гурта адпавядала канцэпцыі новага альбому “Дагары нагамі, які пабачыў свет у гэтым годзе. Кампазіцыямі “Палын-трава, “Блаславі, маці, “Го-го, каза! і знакамітай “Канапелькай гомельскія выканаўцы яшчэ раз пацвердзілі сваё права звацца найярчэйшымі прадстаўнікамі традыцыйнага беларускага фолк-року. Такая прыхільнасць традыцыі дазваляе музыкантам вылучацца на фоне разнастайных “стылістычных вынаходніцтваў і станавіцца пераможцамі музычных фэстаў і конкурсаў. Нагадаю, што нядаўна гурт “Бан-Жвірба заваяваў першае месца на фэсце “Рок за баброў...
Шматаблічны фолк-шансон...
У вядомага мінскага музыканта Леаніда Паўлёнка ўжо маецца даволі шырокае кола прыхільнікаў. На фэсце “Камяніца летась Леанід прадставіў свой гурт “Нагуаль, рытмічныя песні якога шмат у каго са слухачоў выклікалі неадольнае жаданне пусціцца ў скокі. Гэтым разам Паўлёнак пазнаёміў слухачоў з іншым сваім праектам — гуртом “Маланка Orchestra. Музыка і песні калектыву маюць такія якасці, што будуць успрынятыя за свае і ў балканскім нацыянальным асяродку, і ў цыганскім, і ў габрэйскім. Ды і песні ў “Маланка Orchestra адпаведныя: “За плинтусом, “Лимончики і гэтак далей.
Што да беларускага фальклорнага кантэксту, то трэба адзначыць: Леанід стараецца надаць свайму праекту некаторыя выразныя нацыянальныя рысы: рыфмуе асобныя тэксты па-беларуску, уводзіць у склад свайго аркестра народныя інструменты. У прыватнасці цымбалы, на якіх віртуозна грае Сяргей Сальнік. Гэтыя новаўвядзенні дадаюць кампазіцыям беларускі каларыт і большую экспрэсію, якая так захапляе аматараў жвавых танцавальных рытмаў, стварае атмасферу разняволенасці і пазітыву.
Арганізатары дакладана пралічылі і тое, што фестывалю і наладжванню яго святочнай атмасферы дапаможа выступленне вядомага беларускага рок-музыканата Лявона Вольскага. Лявон жа нядоўга шукаў у сваім творчым багажы нешта адпаведнае фальклорнай тэматыцы фэсту “Камяніца.

Лявон Вольскі


Таму спачатку выканаўца прапанаваў слухачам узгадаць “Народны альбом — кампазіцыі з яго “Надзенька, “Казік і Юзік, беларускую народную песню “Сівы конь. А далей пайшлі фантазіі паводле скандынаўскага фолку на верш Максіма Багдановіча “Інгеборга з апошняга сольнага альбому Вольскага “Белая яблыня грому, пераасэнсаванне ірландскіх мелодый у “Баладзе пра Шэйна-Джэка О’Конэлі і ягоны сіні нос з “Застольнага альбому “Крамбамбулі. На “біс Лявон Вольскі выканаў сапраўдны ўзор сучаснага аўтарскага фальклору — народны хіт “Госці, які заспявалі ўсе тыя, хто ў гэты дзень наведаў музей і фэст.
“Добры вечар, добры вечар, Талака!
Хэдлайнерам “Камяніцы — этна-трыа “Троіца і фолк-мадэрн-гурту “Палац нічога не заставалася, як на ўсю моц, на якую здольныя лідэры айчыннай фолк-музыкі, давесці неаспрэчны факт: айчынны фолк — гэта не толькі прыгажосць старажытных мелодый, але і гарманічная іх сугучнасць з самымі сучаснымі стылістычнымі накірункамі ў сусветнай world- і рок-музыцы. Трэба было бачыць, з якой непадробнай цікаўнасцю маладыя прыхільнікі беларускай фолк-музыкі ўслухоўваліся ў сімфонію чароўных гукаў такіх кампазіцый “Троіцы, як “Купальская, “Родзе-родзе, “Ой, бору мой, бору..., “Галя, “Тры янгелы, спрабавалі адчуць і зразумець канцэптуальныя задумы музыкантаў у новым альбоме, калі ў выкананні гурта прагучала прэм’ера песні “Мар’я.

Троіца


Завяршальны этап фэсту “Камяніца выпаў на долю музыкантаў “Палаца і яго кіраўніка Алега Хаменкі. Многія з прысутных бачылі, як Алег хваляваўся наконт таго, як пройдзе гэты музычны марафон. Ці не падвядзе надвор’е і апаратура, ці ў свой час пад’едуць музыканты, ці будзе ў фэсту дастаткова наведвальнікаў. Але арганізацыйныя пытанні не засланілі ў Алегу артыста, які ў складзе “Палаца “выклаўся на ўсе сто адсоткаў! Прыемна было бачыць удзельнікаў гурта ў добрай творчай форме, чуць іх старыя хіты, знаёміцца з новымі аранжыроўкамі і творамі. Вось ужо праўду кажуць: без “Палаца і “Троіцы ні адзін фолк-фэст не будзе паўнавартасным. Як і належыць пачынальнікам і грандам айчыннага фолк-мадэрну!
P.S.У мінулым годзе, калі адбыўся першы фэст “Камяніца, многія наведвальнікі разважалі пра яго будучыню ў залежнасць ад таго, як будзе арганізавана транспартнае абслугоўванне фестывалю. Гэтым годам усё было пастаўлена лепшым чынам: многія слухачы скарысталіся роварамі, з якімі іх без размоў пусцілі на тэрыторыю музея. Таксама і транспарту было больш. Прынамсі, я і мае сябры хутка дабраліся да сталіцы аўтобусам № 203, як было і анансавана арганізатарамі “Камяніцы. Дзякуем!