Што цікавага на Міжнароднай выставе-кірмашы? (шмат фота)

Сёння ў «БелЭкспа» распачала сваю работу XXIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

miznarodnaja_kniznaja_vystava_hruszecki__2__logo.jpg

На выставе сабраліся выдаўцы, паліграфісты і распаўсюджвальнікі літаратуры з 26 краін свету. Ганаровы госць XXІV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу — Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Галоўнай тэмай форуму стала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і юбілеі беларускіх класікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы.

miznarodnaja_kniznaja_vystava_hruszecki__6__logo.jpg

Што ж цікавага можна пабачыць падчас выставы.

Стэнд ганаровага госця, Вялікабрытаніі, будзе акцэнтаваны на трох асноўных тэматыках: брытанскі выдавецкі бізнэс, вывучэнне ангельскай мовы і адукацыйныя магчымасці Вялікабрытаніі. Гасцям кірмашу распавядуць пра сучасную брытанскую літаратуру, вывучэнне і выкладанне ангельскай мовы, стыпендыі на навучанне ў каралеўстве і пра шматлікія іншыя цікавыя тэмы.

Выступ амбасадара Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёны Гіб на адкрыцці выставы

Выступ амбасадара Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёны Гіб на адкрыцці выставы

miznarodnaja_kniznaja_vystava_hruszecki__4__logo.jpg

Выступ беларускага ваеннага аркестра разам з калегамі з Вялікабрытаніі

miznarodnaja_kniznaja_vystava_hruszecki__5__logo.jpg


У Мінск на выставу прыехалі аўтары кніг, прадстаўнікі брытанскіх ВНУ, выдавецтваў, Бібліятэкі Францыска Скарыны ў Лондане, Брытанскай Рады. Сярод іх Эндру Дыксан, аўтар кнігі «Іншыя светы: вакол святла з Шэкспірам»; Джо Данторн, малады пісьменнік, паэт і журналіст з Уэльса; Жак Тестар, заснавальнік выдавецтва Fitzcarraldo Editions (Лондан), які выпусціў ангельскі пераклад кнігі Святланы Аляксіевіч «Час сэканд-хэнд».

miznarodnaja_kniznaja_vystava_hruszecki__9__logo.jpg


11 лютага на цэнтральнай пляцоўцы адбудзецца цэлы шэраг мерапрыемстваў, звязаны з культурным беларуска-брытанскім супрацоўніцтвам.

А 12-й гадзіне прэзентацыя перакладу кнігі Ніла Геймана «Кораліна» (Neil Gaiman, Coraline) на беларускую мову з удзелам аўтара перакладу Дар'і Вашкевіч.

У 12.45 – прэзентацыя перакладу кнігі Клайва С. Люіса «Леў, вядзьмарка і адзежная шафа» (Clive S.Lewis, The Lion, the Witch and the Wardrobe) на беларускую мову з удзелам Андрэя Кіма.

У 13.30 — прэзентацыя перакладу кнігі Льюіса Кэрала «Аліса ў Краіне Цудаў» (Lewis Carroll, Alice in Wonderland) на беларускую мову з удзелам прадстаўнікоў выдавецкага дому «Галіяфы».

А 14-й гадзіне — прэзентацыя лонданскай бібліятэкі імя Францыска Скарыны з удзелам прадстаўніка бібліятэкі Ігарам Івановым.

На стэндзе амбасады ЗША можна атрымаць бясплатны доступ да электроннай бібліятэцы eBook Library, дзе прадстаўлены кнігі як на англійскай і рускай мовах (падрабязней даведацца можна на прэзентацыі 9 лютага ў 10:30 на стэндзе). Зарэгістраваўшыся ў бібліятэце на стэндзе ЗША вы ўдзельнічаеце ў розыгрышы больш чым 20 кніжных падарункаў ад амбасады.

miznarodnaja_kniznaja_vystava_hruszecki__7__logo.jpg
miznarodnaja_kniznaja_vystava_hruszecki__8__logo.jpg


На стэндзе амбасады Польшчы Амбасада Рэспублікі Польшча разам з Польскім Інстытутам у Мінску можна набыць кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову. Таксама можна будзе атрымаць інфармацыю пра Польшчу і польскі выдавецкі рынак, пра дзейнасць Польскага Інстытута ў Мінску, а таксама паўдзельнічаць у конкурсах і прэзентацыях.

10 лютага з 16 да 17 гадзін адбудзецца прэзентацыя беларускамоўнага выдання легендарнага рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар».

А для дзетак 12 лютага з 12 да 13.30 на дзіцячай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі адбудзецца сустрэча з польскай ілюстратаркай дзіцячых кніг Монікай Хануляк і мастацкім майстар-класам для дзетак (6-12 гадоў).

miznarodnaja_kniznaja_vystava_hruszecki__15_.jpg


Прымаюць удзел у выставе і незалежныя выдавецтвы. Так, выдавецтва «Галіяфы» (размясцілася побач са стэндам Амбасады Вялікабрытаніі) 11 лютага з 13:30 да 14:00 правядзе прэзентацыю кнігі Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса».

miznarodnaja_kniznaja_vystava_hruszecki__14__logo.jpg


Правядзе выдавецтва і шэраг аўтограф сесій, у якіх прымуць удзел Ігар Мельнікаў (9.02, 16:00), Алёна Трацякова і Наталля Зенька (бел.-англ. слоўнік у малюнках «Наш дом»; 11.02, 11:00), Вольга Гапеева  (11.02,  16:00), Янін Пінчук (11.02, 17:00).

miznarodnaja_kniznaja_vystava_hruszecki__13__logo.jpg


Выдавецтва «Янушкевіч» прадстаўляе свае навінкі – «Надбярэзінцы» (польскі рамана Фларыяна Чарнышэвіча пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911–1920 гадах), «Таямнічы свет» (А. Шаланда; пра шляхецкую геральдыку Вялікага Княства Літоўскага), «1813» (У. Садоўскі; першы беларускі зомбі-хорар, галоўныя героі — кампазітар і палітык Міхал Клеафас Агінскі і зомбі-мерцвякі, у якіх ператварыліся загінуўшыя пад Бярэзінай французскія жаўнеры з арміі Напалеона), «Дагератып» (Л. Рублеўская; гісторыка-прыгодніцкі раман, готыка, хорар, бязлітасная чалавечая подласць і палкае каханне насуперак усяму).

11 лютага а 11-й гадзіне на стэндзе выдавецтва «Янушкевіч» адбудзецца аўтограф-сесія з Людмілай Рублеўскай.

А яшчэ 9 лютага на цэнтральнай пляцоўцы ў 16.15 адбудзецца прэзентацыя кнігі Францыска Скарыны, перастворанай Алесем Разанавым «Маем найбольшае самі : кніга перастварэнняў» (выд. «Мастацкая літаратура», 2017). Францыск Скарына — паэт: у тэкстах яго прадмоў да кніг Бібліі прысутнічае паэтычны пачатак. Пераствораныя Алесем Разанавым на сучасную беларускую мову, яны становяцца з’явай самой паэзіі. Наклад кнігі ўсяго 500 экзэмпляраў. Прэзентацыя адбудзецца з музычным суправаджэннем беларускага музыкі Яраша Малішэўскага.

Завяршае работу выстава-кірмаш 12 лютага а 15-й гадзіне ўручэннем Дыпломаў за лепшыя экспазіцыі.

miznarodnaja_kniznaja_vystava_hruszecki__1__logo.jpg

miznarodnaja_kniznaja_vystava_hruszecki__11__logo.jpg
miznarodnaja_kniznaja_vystava_hruszecki__12__logo.jpg

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)