Трэці этап MOVABOX прадставіць хуліганісты паэт Віктар Жыбуль

Ва ўжо нашумелым праекце velcom MOVABOX, які ўтварыўся з ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom», бяруць удзел дзясяткі тысяч беларусаў.

_bs_6986.jpg



Аматары беларускай літаратуры бяруць для чытання кнігі са спецыяльных боксаў для буккросінгу, фатаграфуюцца, закрыўшы твар кнігай, дадаюць хэштэг #чытаемразам і выкладаюць у сацыяльныя сеткі.

Velcom распачаў новы праект MOVABOX, каб змяніць уяўленне пра беларускую літаратуру



Нагадаем, што першыя два этапы праекту былі прысвечаны творчасці такіх пісьменнікаў, як Людміла Рублеўская і Альгерд Бахарэвіч. Героем трэцяга этапу літаратурнага праекта стаў Віктар Жыбуль.

Альгерд Бахарэвіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай трэцяму этапу праекта, іранічна заўважыў, што калегі да яго ўдзелу ў мерапрыемстве паставіліся з зайздрасцю. А цікавасць да яго твору “Дзеці Аліндаркі” ўзрасла. “Культура не можа існаваць без падтрымкі, — падзяліўся пісьменнік, — людзі ведаюць, што такое Velcom, карыстаюцца іх паслугамі, таму цяпер яны карыстаюцца і нашымі паслугамі таксама”.

Альгерд Бахарэвіч будзе трымаць рэй падчас другога этапу MOVABOX



На трэцім этапе праекта ўпершыню ўзяў удзел паэт. Ім стаў паэт-авангардыст і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль: “Бываюць такія моманты ў паэта, калі вершы зусім не пішуцца. І мяне злавілі для праекту, калі ў мяне была якраз творчая паўза, таму для мяне адбылася такая неспадзяванка. Тым больш, зусім нядаўна выйшла мая кніга “Дзяцел і дупло”.

moaboks1_logo.jpg


Сам стыль “Дзяцел і дупло” — гарэзлівы, таму увесь стыль трэцяга этапу праекта такі ж.

Па традыцыі, кожны твор, на базе якога будуюцца асноўныя падзеі праекта, ператвараецца ў асобны MOVABOX — унікальны набор, у які ўваходзяць кніга і звязаныя з ёй артэфакты. Атрымаць яго змогуць 20 шчасліўчыкаў, якія пройдуць тэст на сайце праекта.

MOVABOX ад velcom — ужо і для юных чытачоў



На гэты раз удзельнікам прапануецца вызначыць свой тыпаж праз прызму творчасці Віктара Жыбуля. Варыянты трэставання распрацаваны пры непасрэдным удзел паэта: ён прыдумаў апісанне да кожнага з іх, пры тым, у вершаванай форме. Пры тым, пасля таго, як вы пройдзеце тэст ад Віктара Жыбуля, вы зможаце апынуцца або “піянерамі”, або “Хуліганамі”, або “падбухторшчыкамі” ці “ціхонямі”…

Віктар Жыбуль паказвае артэфакты

Віктар Жыбуль паказвае артэфакты


Дапамагчы ў знаёмстве з унутраным гарэзам павінны артэфакты: набор налепак з тыпажамі тэста, значок “Ганаровы хуліган раёна”, трафарэт са словамі “Адхуліганена”, фігурка чалавечка на кнопачцы, якая можа адлюстроўваць настрой свайго гаспадара, і нават абавязковы атрыбут “хулігана” — кулёк семак. А своеасаблівым дапаможнікам у гумарыстычным стаўленні да рэчаіснасці, вядома, сама кніга Віктара Жыбуля “Дзяцел і дупло”.  

Што трэба зрабіць, каб атрымаць гэтыя артэфакты ад Віктара Жыбуля? Проста зарэгістравацца на сайце, прайсці тэст ад Віктара Жыбуля — і вы ўжо разыгрываеце каробку з прызамі ад паэта!

movaboks2_logo.jpg


MOVABOX з’яўляецца працягам яшчэ адной ініцыятывы кампаніі — «Чытаем па-беларуску з velcom». У той жа час гэта асобны інтэрактыўны праект, які спалучае сучасныя магчымасці анлайн-камунікацыі і класічнае ўспрыманне друкаванай кнігі як каштоўнасці. Мэта праекта MOVABOX — пазнаёміць шырокую аўдыторыю з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, прадэманстраваць, што беларускі літаратурны працэс разнастайны і цікавы ў міжнародным кантэксце.

Партнёры праекта — грамадска-культурная кампанія “Будзьма беларусамі!”, бясплатныя курсы беларускай мовы “Мова нанова”, партал беларускіх электронных кніг kniharnia.by