Беларускамоўныя кнігі на Мінскім кніжным кірмашы

У XXIV Мінскім міжнародным кніжным кірмашы, што пройдзе з 8 па 12 лютага, возьмуць удзел прадстаўнікі 31 краіны. Аматараў літаратуры чакае мноства цікавых культурніцкіх імпрэзаў, прэзентацый кніг, сустрэч з пісьменнікамі ды перакладчыкамі, аўтограф-сесій.

Фота з сайта mininform.gov.by

Фота з сайта mininform.gov.by

9 лютага

10-00. Прэзентацыя альбому "Традыцыйны беларускі касцюм" М. Віннікавай і П. Богдан. Удзельнічаюць спеўныя гурты "Студэнцкага этнаграфічнага таварыства"
Цэнтральная пляцоўка Нацстэнду.

14-00. "Логвінаў" / Амбасада Ізраіля: Прэзентацыя кнігі кароткіх апавяданняў “Раптам стук у дзверы” празаіка Этгара Керэта і невялічкая лекцыя пра ізраільскую літаратуру. З удзелам перакладчыкаў Паўла Касцюкевіча і Сяргея Шупы.
Канферэнц-зала.

14-30. "Мастацкая літаратура" / Амбасада Фінляндыі: прэзентацыя дзіцячай кнігі Ціма Парвела Эла і сябры ў перакладзе Алены Казловай.
Галоўная сцэна выставы

15-00. "Логвінаў" / Амбасада Чэхіі: Прэзентацыя рамана чэшскага пісьменніка Яхіма Топала “Цэх д’ябла” з удзелам аўтара і перакладчыка Сяргея Сматрычэнкі
Галоўная сцэна выставы.

15-00. "Галіяфы": Прэзентацыя кнігі Сяргея Лапцэвіча "Плошча Калумба"
 Стэнд выдавецтва

16-00. "Галіяфы": Аўтограф-сесія Ігара Мельнікава ("Заходнебеларуская Атлантыда")
Стэнд выдавецтва

19-00. Прэзентацыя рамана чэшскага пісьменніка Яхіма Топала “Цэх д’ябла”.
КНІГАРНЯ ЛОГВІНАЎ

 

000084_279145.jpg

10 лютага

11-00. "Логвінаў" / Амбасада Брытаніі: Выбітная кніга брытанскага эксперта Дэвіда Пэрыша “Цішоткі і касцюмы: Дапаможнік па творчым бізнесе” цяпер даступная па-беларуску. Прэзентацыя з удзелам аўтара. 
Брытанскі стэнд.

15-00. "Звязда": Аўтограф-сесія з Анатолем Бутэвічам — аўтарам перакладу на беларускую мову рамана «Непераможны» польскага пісьменніка-фантаста Станіслава Лема.
Польскі стэнд

16-00. "Янушкевіч": аўтораф-сесія Уладзіміра Садоўскага з нагоды выхаду першага беларускага зомбі-хорара "1813"
Стэнд выдавецтва

16-00. "Логвінаў" /Польскі інстытут: Прэзентацыя перакладу легендарнага рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Знахар”. З удзелам перакладчыкаў. 
Польскі стэнд.

Увага! КОНКУРС!

Зрабі сэлфі са Знахарам.Размясці фотаздымак на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ці Укантакце з хаштэгам #znacharBY.

Стань удзельнікам розыгрышу кніжных прызоў!


Фота з сайта mininform.gov.by

Фота з сайта mininform.gov.by

11 лютага

10-00. Польскі інстытут: аўтарская сустрэча са знакамітым польскім пісьменнікам-фантастам Яраславам Гжэндовічам
Канферэнц-зала.

11-00. "Галіяфы": Аўтограф-сесія Алёны Трацяковай і Наталлі Зенька ("Наш дом" беларуска-англійскі слоўнік у малюнках)
Стэнд выдавецтва.

11-00. "Янушкевіч" / Польскі інстытут: Аўтограф-сесія Людмілы Рублеўскай з нагоды выхаду рамана "Дагератып"
Стэнд выдавецтва.

12-00. "Зміцер Колас" / Амбасада Брытаніі: Прэзентацыя беларускага перакладу Караліны Ніла Гэймана+віктарына для дзяцей-падлеткаў.
Галоўная сцэна выставы.

13-00. "Янушкевіч": аўтораф-сесія Уладзіміра Садоўскага з нагоды выхаду першага беларускага зомбі-хорара "1813".
Стэнд выдавецтва.

13-00. Амбасада Брытаніі: Дыскусіі брытанскіх аўтараў пра ролю літаратуры ў грамадстве.Джо Данторн, Эндру Дыксан і Жак Тэстар пагавораць пра тое, як літаратура ўплывае на жыццё грамадства. У дыскусіі таксама возьме ўдзел Альгерд Бахарэвіч. Падчасчас мерапрыемства будзе забяспечаны пераклад на рускую мову.

13-30 14-00. "Галіяфы" / Амбасада Вялікабрытаніі: Прэзентацыя кнігі Льюіса Кэрала "Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса".
Галоўная сцэна выставы

14-00. "Тэхналогія": аўтограф-сесія У.Арлова і П.Татарнікава (кніга "Айчына. Маляўнічая гісторыя: Ад Рагнеды да Касцюшкі").
Стэнд выдавецтва.

14-00. "Янушкевіч" / Польскі інстытут: Прэзентацыя беларускага перакладу раману «Надбярэзінцы» Фларыяна Чарнышэвіча.
Канферэнц-зала

16-00. "Галіяфы": Аўтограф-сесія Вольгі Гапеевай з нагоды выхаду кнігі "Граматыка снегу"
Стэнд выдавецтва

16:00. Амбасада Брытаніі: Імпрэза прысвечаная перакладам Верай Рыч вершаў Максіма Багдановіча. 
Музей Максіма Багдановіча.

17-00. "Галіяфы": Прэзентацыя кнігі Яніны Пінчук "Горад мрой"
Стэнд выдавецтва

12 лютага

12-00 Польскі інстытут: польская ілюстратарка кніг Моніка Хануляк правядзе мастацкі майстар-клас для дзетак “Я ЗВЯРОК”.
Дзіцячая пляцоўка Нацыянальнага стэнда Беларусі


Інфаграфіка belta.by

Інфаграфіка belta.by