Беларусь не хоча, каб яе грамадзяне скардзіліся ў ААН наконт парушэнняў правоў чалавека 

Беларусь хоча выйсці з міжнароднай дамовы па падачы скаргаў у ААН аб парушэнні правоў чалавека, паведамляюць праваабаронцы.

123846639_2161322070667986_2565607484093712774_o_2_1024x768.jpg

Законапраект ад урада паступіў у парламент 5 ліпеня. Ён знаходзіцца на разглядзе пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.
Першы Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах — гэта міжнародная дамова, якая ўстанаўлівае механізм падачы індывідуальных скаргаў у ААН у адпаведнасці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Згодна з дамовай, краіны-ўдзельніцы пратакола згаджаюцца прызнаць кампетэнцыю Камітэту ААН па правах чалавека разглядаць скаргі ад асоб, якія сцвярджаюць, што іх правы былі парушаны.
Беларусь ратыфікавала яго 19 студзеня 1992 года. Сам пратакол быў прыняты ў 1966 годзе. У дамове — 35 бакоў, якія падпісалі, і 116 дзяржаў-удзельніц.
За ўсю гісторыю дамовы толькі дзве дзяржавы, якія ратыфікавалі яе, — Ямайка і Трынідад і Табага — дэнансавалі пратакол.