Бузэк: дзеянні Лукашэнкі непрадказальныя

Былы кіраўнік Еўрапейскага парламенту Ежы Бузэк не лічыць нечаканай высылку Мінскам паслоў Польшчы і ЕС. Паводле яго слоў, дзеянні беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі непрадказальныя. "Пасля таго, што Лукашэнка зрабіў у мінулым годзе, ад яго можна чакаць усякага. Мы павінны быць гатовыя да таго, што ён кідаецца ў скрайнасці", — адзначыў ён.



fb1378d0b80ae44aae0000a3cff0b90f.jpg

Былы кіраўнік Еўрапейскага парламенту Ежы Бузэк не лічыць нечаканай высылку Мінскам паслоў Польшчы і ЕС. Паводле яго слоў, дзеянні беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі непрадказальныя. "Пасля таго, што Лукашэнка зрабіў у мінулым годзе, ад яго можна чакаць усякага. Мы павінны быць гатовыя да таго, што ён кідаецца ў скрайнасці", — адзначыў ён.

"Былі высланыя паслы ЕС і Польшчы, бо менавіта яны гучней за ўсіх гаварылі аб правах чалавека і патрабавалі змены сітуацыі ў Беларусі. Гэтай краіне пагражае эканамічная катастрофа. І Лукашэнка павінен вырашаць. Хоча ён супрацоўнічаць з Захадам, выконваючы пры гэтым нашы асноўныя правы? Ці ён хоча падпарадкавацца Расіі, за кошт сярод іншага, перадачы ёй энергетычных актываў і ўдзелу ў стварэнні новага ўсходняга саюза пад эгідай Пуціна. Кожны рух дыктатара магчымы, ён чалавек непрадказальны", — заявіў Ежы Бузэк у інтэрв'ю "Rzeczpospolita".

Пратасевіч: санкцыі пачынаюць прыносіць вынік

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламенту Яцэк Пратасевіч лічыць, што высылка Мінскам еўрапейскіх дыпламатаў з'яўляецца прыкметай таго, што санкцыі ЕС усё ж дзейнічаюць. "Палітыка санкцый пачынае прыносіць вынік, бо ўпершыню рэакцыя Беларусі на рашэнне ЕС настолькі нервовая", — адзначыў палітык.

Ён таксама выказаў меркаванне аб неабходнасці ўзмацнення жорсткасці санкцый ЕС, пакуль Мінск "не ацверазее". "Не адмовіцца ад дыпламатычных крокаў і не выпусціць палітвязняў", — сказаў Яцэк Пратасевіч, перадае Gazeta.pl.

У сваю чаргу прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі лічыць, што дзеянні беларускіх уладаў з'яўляюцца непрыязнымі ў адносінах да ўсяго ЕС. "Беларускія ўлады даўно ведаюць умовы вяртання да дыялогу з Саюзам: спыненне рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і выхад на шлях дэмакратызацыі", — заявіў ён.

Тышкевіч: мы не можам паддавацца на шантаж

"Гэта беспрэцэдэнтны крок. Але, калі хацець ператварыць краіну ў канцэнтрацыйны лагер, то там застаецца месца толькі для ахоўнікаў і зняволеных", — адзначыў віцэ-старшыня камісіі па замежных справах Сойма Польшчы Роберт Тышкевіч.

На яго думку, Аляксандр Лукашэнка цяпер паспрабуе разлічыцца з апазіцыяй перад парламенцкімі выбарамі. "Мы не можам паддавацца на жанчыны", — дадаў ён.

Між тым польскі еўрадэпутат Павал Коваль лічыць, што Польшча павінна выкарыстоўваць гэтую сітуацыю, каб пераканаць Еўрасаюз праводзіць больш паслядоўную палітыку ў дачыненні да Мінску. "Нельга два гады аб'яўляць пацяпленне з Мінскам, а потым ад яго адмаўляцца. Некаторыя краіны ЕС праводзяць вельмі нестабільную палітыку", — падкрэсліў ён.

Па словах іншага польскага еўрадэпутата Яцэка Сарыюша-Вольскага, Еўрапарламент рыхтуе рэзалюцыю з асуджэннем парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і заклікам да байкоту чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску. Зварот будзе накіравана ў Міжнародную федэрацыю хакея і ў нацыянальныя федэрацыі.

"Знаўцы сцвярджаюць, што тэма можа быць непрыемнай і балючай для вялікага прыхільніка хакея, якім з'яўляецца прэзідэнт Лукашэнка", — сказаў ён, перадае Польскае радыё.

"Лукашэнка ідзе на вайну, але я не думаю, што гэта яму нешта прынясе, бо пазіцыя Еўрасаюза з'яўляецца нязменнай", — адзначыў Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Увечары 28 лютага ЕС прыняў рашэнне адклікаць ўсіх сваіх паслоў з Беларусі ў адказ на высылку беларускімі ўладамі кіраўнікоў дыпмісій ЕС і Польшчы.

Паводле telegraf.by