Да канца года ў ЕАЭС могуць з’явіцца два новых сябра
Пасля завяршэння пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў была падпісаная Дамова аб далучэнні Арменіі да Еўразійскага эканамічнага саюзу.
«На наш погляд, Арменія гатовая да працы ў Еўразійскім эканамічным саюзе на роўных з Расіяй, Беларуссю і Казахстанам», — заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Паводле яго слоў, за адносна кароткі тэрмін з восені 2013 года армянскія партнёры «падцягнулі эканамічнае рэгуляванне пад агульныя стандарты, прывялі нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі нашага інтэграцыйнага аб’яднання».
Акрамя таго, на ўступленне ў ЕАЭС разлічвае Кіргізія. Прэзідэнт Кіргізіі Алмазбек Атамбаеў заявіў, што краіна мае намер стаць паўнапраўным членам стваранага Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) з пачатку наступнага года.
«Мы спадзяемся паспець завяршыць іх (мерапрыемствы па ўваходжанню Кіргізіі ў ЕАЭС) да намечанага тэрміну пры вашым актыўным садзейнічанні, а тэрмін я вам ужо агучваў — мы, вядома, хацелі б сустрэць Новы год у якасці паўнапраўнага члена саюза», — сказаў Атамбаеў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў з удзелам кіраўнікоў Арменіі і Кіргізіі.
«Мы разумеем, што будзе пэўны рост коштаў па некаторых важных для спажыўцоў таварах з-за рознасці мытных пошлін у Кіргізіі і Мытным саюзе. З гэтай нагоды ёсць розныя спекуляцыі і розныя, ну, вы самі разумееце, якія арганізацыі і краіны «разгойдваюць» на гэтай тэме», — заявіў прэзідэнт Кіргізіі. «Нягледзячы на гэта Кіргізія свядома ідзе на максімальнае скарачэнне тарыфных выключэнняў для выключэння мытнага кантролю на знешніх межах з краінамі-удзельніцамі, свабода перамяшчэння тавараў, як фундаментальная ідэя саюза, лічым, павінна быць забяспечана на практыцы», — падкрэсліў ён.
Не выключае далучэння да ЕАЭС і Таджыкістан. Прэзідэнт гэтай краіны Эмамалі Рахмон заявіў, што яго краіна «ўважліва вывучае эканамічную базу новай арганізацыі і ўсе прававыя дакументы з мэтай магчымага далейшага ўваходжання ў гэта новае інтэграцыйнае аб’яднанне».
У ходзе пасяджэння былі таксама падпісаны два заявы: «Аб выкананні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе» і аб плане мерапрыемстваў (дарожнай карце) па далучэнні Кіргізіі да ЕАЭС ў якасці паўнапраўнага члена гэтага саюза.
Кіраўнікі дзяржаў зацвердзілі таксама палажэнне пра сімволіку ЕАЭС, справаздачы аб выкананні бюджэту. Шэраг дакументаў тычыцца штатнай колькасці, структуры суда ЕАЭС і аб аплаце працы суддзяў і супрацоўнікаў гэтага суда.
Паводле Interfax