Пуцін прапануе Малдове «украінскі сцэнар»
Выступаючы на саміце СНД у Минску, Пуцін прапанаваў Малдове ўрэгуляваць да 2016 года заклапочанасці Масквы, звязаныя з асацыяцыяй Малдовы з ЕС, па аналогіі з дамоўленасцямі, дасягнутымі паміж Расіяй, Еўрасаюзам і Украінай.
Уладзімір Пуцін раскрытыкаваў Кішынёў за нежаданне правесці з Расіяй своечасовыя кансультацыі па пытанні аб наступствах для двухбаковых эканамічных сувязяў пагаднення аб асацыяцыі паміж Малдовай і ЕС.
Ён нагадаў, што ў выніку «інтэнсіўных кансультацый з Еўрасаюзам і Украінай» па аналагічнай праблеме «атрымалася дамовіцца адкласці да 31 снежня 2015 года прымяненне эканамічнай часткі пагаднення аб асацыяцыі».
«А дзе ж была Малдова, чаму мы з Малдовай не маглі выбудаваць такія адносіны? Мы хацелі, неаднаразова звярталіся з такой прапановай, але, на жаль, так выразнага адказу ад нашых малдаўскіх калегаў і не атрымалі», — заявіў Пуцін.
У сувязі з гэтым ён прапанаваў: «Да тэрміну, аб якім я сказаў, трэба ўрэгуляваць праблемы рознагалоссі і знайсці кампрамісныя развязкі».
«Лічым, што ў гэтым зацікаўлены ўсе без выключэння краіны-ўдзельніцы Дамовы аб зоне свабоднага гандлю СНД», — падкрэсліў Пуцін.